І ён рушыў далей, пакінуўшы містэра Уінсана ў адзіноце і поўнай узрушаннасці пачуццяў. Нетаропка спусціўся на першы паверх і ўжо дайшоў нават да гардэробу, як раптам успомніў аб міс Мерыдыт і сваім абяцанні зайсці да яе праз паўгадзіны.
Дарэчы, яны амаль прайшлі, гэтыя паўгадзіны
Прыйшлося тэрмінова узнімацца зноў на другі паверх.
* * *Кабінет дырэктара гімназіі Свенсан наведваў толькі аднойчы, у час свайго прыёму на работу, і ўжо тады кабінет гэты ўразіў яго сваёй незвычайнай сціпласцю і невялікімі памерамі. У кабінеце не толькі не было нічога лішняга многае з таго, што, па меркаванню Свенсана, проста жыццёва неабходна дырэктару даволі буйнай сталічнай гімназіі тут таксама адсутнічала. Стол, некалькі крэслаў, чорная матавая сцяна-экран з аднаго боку і сцяна-шафа з супрацьлеглага.
І вялізнае акно за спіной дырэктара, закрытае зараз спектральнымі жалюзямі. Жалюзі гэтыя выбарачна прапускалі сонечнае святло зараз, да прыкладу, яны былі адрэагуліраваныя так, што прапускалі толькі блакітна-зялёную частку спектра
Можна? сказаў Свенсан, уваходзячы.
Пытанне гэтае было залішнім, бо толькі што гэтае ж пытанне Свенсан задаваў сакратарцы дырэктара.
Заходзьце! сказала міс Мерыдыт, паказваючы рукой на крэсла па той бок стала. Сядайце!
Дзякую!
Свенсан асцярожна апусціўся ў ажурнае, занадта нетрывалае на выгляд крэсла і застыў у чаканні. Бо ён ужо добра ведаў, аб чым зараз будзе ісці гутарка. І міс Мерыдыт таксама ведала, што ён ведае аб гэтым
Я слухаю! сказаў Свенсан, калі зразумеў, нарэшце, што агульнае іх маўчанне пагражае зацягнуцца да бясконцасці. Гэта наконт той скаргі ад бацькоў Рэда?
З той скаргай я разабралася сама, думаючы аб нечым сваім, прагаварыла дырэктыса. Ды там і не было нічога такога! Рэд прызнаўся ўчора, што сам ва ўсім вінаваты ды і бацькі ягоныя вымушаны былі з гэтым згадзіцца. Магчыма, з вашага боку не было асаблівай неабходнасці прымяняць да вучня такія крутыя меры, але ж
Ну Свенсан асцярожна паварушыўся ў ненадзейным гэтым крэсле і нават дазволіў сабе ледзь прыкметную ўсмешку. Мне здаецца, меры былі не такімі ўжо і крутымі, асабліва, калі ўлічыць, што Рэд
Гэта вам так здаецца! рэзка, нават залішне рэзка перабіла Свенсана міс Мерыдыт. Тым больш, што ніякіх скаргаў ад бацькоў той дзяўчынкі да нас так і не паступіла! Вы разумееце сітуацыю?
Разумею, сказаў Свенсан.
А што яму яшчэ заставалася
Пражыўшы амаль паўгода на Медэі, былы космадэсантнік так і не змог канчаткова прыстасавацца да тых «дзікіх» нораваў, якія тут лічыліся амаль што нормай.
Гэтага Рэда Свенсан застаў у той самы момант, калі, зацягнуўшы малодшую за сябе гады на тры дзяўчынку ў цёмную каморку каля спортзала, той паспеў ужо, паваліўшы яе на нейкія абшарпаныя маты, амаль поўнасцю распрануць небараку. Але больш за ўсё Свенсана раззлаваў не сам абуральны гэты факт (за паўгода жыцця на паўкрымінальнай планеце ён усялякага паспеў наглядзецца), а тое, што дзяўчынка нават не спрабавала клікаць на дапамогу. Яна толькі спалохана ўсхліпвала і ўмольна, хоць і без асаблівага поспеху, прасіла хлопца не чапаць яе. Яна нават грошы нейкія яму прапаноўвала але што значыла гэтая мізэрная сума для сына аднаго з найбуйнейшых прадпрымальнікаў іх амаль сталічнага горада, тым больш, у такі момант, калі гармоны ў крыві перавысілі ўсялякую разумную дозу, а здольнасць цвяроза думаць і разважаць адкацілася кудысьці на самы аддалены план
Здольнасць цвяроза думаць і разважаць у той момант пакінула, здаецца, і самога Свенсана. Схапіўшы мярзотніка за шкірку і некалькі разоў добра трасянуўшы для лепшага, так сказаць, успрымання сітуацыі, Свенсан амаль з асалодай тыцнуў яго затым нахабным тварам прама ў смуродныя, пакрытыя цвіллю гэтыя маты. Тыцнуў, пачакаў пакуль спалоханная дзяўчынка, так сяк апрануўшыся, выбегла прэч з каморкі, а ужо потым даў волю пачуццям. Шырокую скураную папругу ён выцягнуў з уласных штаноў, а гора-гвалтоўнік свае штаны паспеў ужо крыху прыспусціць (для іншай, праўда, мэты) і тым значна аблегчыў Свенсану ягоную выхаваўчую задачу.
Здаравенны бэйбус (ростам амаль з настаўніка ды і вагой мала яму саступаючы), тым не менш, баяўся Свенсана, нібыта агню. Вось чаму ён нават не вырываўся з рук настаўніка (што наўрад і ўдалося б), і толькі ціхенечка скуголіў увесь той час, пакуль папруга са свістам «убівала» яму ў задняе месца першапачатковыя веды аб тым, што можна рабіць у сценах гімназіі, а чым там займацца катэгарычна забараняецца.