Генадзь Аўласенка - Барсум атакує стр 4.

Шрифт
Фон

 Вось і цудоўна!

Рэзка павярнуўшыся на высокіх абцасах, міс Мерыдыт выйшла з кабінета, нават ні зірнуўшы пры гэтым ні на Свенсана, ні на Лоран, якая, нізка апусціўшы галаву, стаяла на ранейшым сваім месцы. Потым Лоран узняла галаву і паглядзела на настаўніка.

 Прабачце, містэр Свенсан!  прагаварыла яна дрыжачым ад хвалявання голасам.  З-за мяне вас зараз чакаюць буйныя непрыемнасці! А ў вас іх і так хапае

 Буйныя непрыемнасці?  перапытаў Свенсан, адрываючы, нарэшце, погляд ад дзвярэй і пераводзячы яго на Лоран.  З чаго ты ўзяла, што мяне, наогул, чакаюць нейкія непрыемнасці?

 Я лепш пайду,  замест адказу прагаварыла дзяўчына.  Яшчэ раз прабачце, містэр Свенсан!

І Лоран выбегла за дзверы, перш чым Свенсан паспеў хоць штосьці ёй адказаць. Калі ж ён, праз некалькі хвілін сам выйшаў у калідор, дзяўчыны там ужо не аказалася.

Затое ў самым канцы калідора, ля кабінета хімічнай касмалогіі, было даволі шматлюдна. Не менш дзесятка здаравенных бэйбусаў стоўпілася там і зараз яны з вясёлым гамам і рогатам спрабавалі адчыніць дзверы, якія знутры хтосьці трымаў. Нават не трымаў калі Свенсан падыйшоў крыху бліжэй, ён зразумеў, што, наадварот, вучні гэтыя дзверы з рогатам прытрымліваюць, а адчыніць іх, адчайна і, на жаль, безпаспяхова спрабуе хтосьці знутры

У гэты час адзін з вучняў азірнуўся і ўбачыў Свенсана.

 Шухер!  спалохана крыкнуў ён і ўся вясёлая кампанія дружна кінулася наўцёк. А з дзвярэй хімкабінета, якія, нарэшце, шырока расчыніліся, вываліўся на падлогу чырвоны і надзвычай узбударажаны містэр Уілсан, выкладчык хімічных спецтэхналогій.

 Хуліганы!  ускокваючы і ажно задыхаючыся ад крыўды і хвалявання, выкрыкнуў ён услед сваім крыўдзіцелям.  Усё містэру Свенсану раскажу!

У гэты час ён заўважыў раптам зусім непадалёку ад сябе містэра Свенсана ўласнай персонай і крыху сумеўся. І не проста сумеўся, а нават, што здзівіла Свенсана, яшчэ больш пачырванеў. Праўда, амаль адразу ж зноў узяў сябе ў рукі.

 Дзень добры, калега!  прагаварыў ён паважна і з нейкім нават своеасаблівым апломбам.  Як вашыя справы?

 Добры дзень, містэр Уінсан!  у тон яму адсказаў Свенсан, зрабіўшы выгляд, што нічога з таго, што здарылася толькі што ў калідоры, проста не заўважыў. Як ваша спіна?

 А што спіна?  падыйшоўшы бліжэй, містэр Уінсан паціснуў плячамі і ўздыхнуў, абдаўшы пры гэтым Свенсана характэрным пахам таннага кукурузнага віскі. Прайшла спіна

Тут ён нечакана ікнуў і дадаў таямнічым шэптам:

 Амаль.

Некалькі дзён таму хтосьці з вучняў падставіў містэру Уінсану падножку на лесвічнай пляцоўцы і небарака настаўнік, хутчэй за ўсё, паспеўшы прыняць перад гэтым чарговую дозу спіртнога, не ўтрымаўся на нагах і літаральна пералічыў уласнай спіной амаль усе прыступкі паміж другім і трэцім паверхам. Аб гэтым Свенсану па сакрэту паведамілі самі ж вучні, не тыя, зразумела, якія прымалі ўдзел у гэтым, мякка кажучы, хуліганстве простыя сведкі. Праўда, прозвішчаў саміх хуліганаў яны не назвалі ды Свенсан на гэтым асабліва і не настойваў, бо цярпець не мог ні даносаў, ні, яшчэ ў большай ступені, даносчыкаў.

Тым больш, што сам містэр Уінсан тлумачыў потым калегам перакошанае сваё становішча тым толькі, што яго прыхапіў раптам на лесвіцы чарговы прыступ радыкуліту. І ўсе спачувалі яму, і ўсе рабілі выгляд, што вераць гэтаму тлумачэнню. І нават давалі тыя ці іншыя парады па лячэнню непрыемнага гэтага захворвання, хоць Свенсан быў цвёрда ўпэўнены, што ўсе ці амаль усе настаўнікі добра ведаюць, што ж на самой справе адбылося з іх няўдачлівым калегам.

Цікава толькі, ці ведае аб усім гэтым міс Мерыдыт? Хутчэй за ўсё не, бо яна такі абуральны выпадак проста так не пакінула б

 Слухай, Алаф,  нечакана перайшоў на «ты» містэр Уінсан,  а, можа, мы з табой па капялютцы? У мяне ў кабінеце зусім выпадкова засталося яшчэ  ён змоўк, не дагаварыўшы, і яшчэ раз ікнуў. Прашу прабачэння!

 Гэта я прашу прабачэння, містэр Уінсан,  падкрэслена ветліва прагаварыў Свенсан.  Вялікі дзякуй за прапанову, але  не дагаварыўшы, ён змоўк, паглядзеў на гадзіннік.  Не пю.

 Што, зусім?  недаверліва спытаўся містэр Уінсан.  Зусім не ўжываеш?

 У рабочы час не ўжываю,  сказаў Свенсан.  І вам не раю. Каб зноўку радыкуліт на лесвіцы не прыхапіў, а то гэта такая штука непрыемная, ведаеце

І ён рушыў далей, пакінуўшы містэра Уінсана ў адзіноце і поўнай узрушаннасці пачуццяў. Нетаропка спусціўся на першы паверх і ўжо дайшоў нават да гардэробу, як раптам успомніў аб міс Мерыдыт і сваім абяцанні зайсці да яе праз паўгадзіны.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора