Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч - Беларуская лiтаратура стр 18.

Шрифт
Фон

У верасні 1817 г. студэнты Віленскага ўніверсітэта арганізавалі тайныя таварыствы філаматаў (аматараў навук) і філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Галоўнай мэтай, якую ставілі перад сабою філаматы, была асвета роднага краю. У таварыства філаматаў уваходзілі сябры-землякі з Навагрудчыны: Ян Чачот і геніяльны паэт Адам Міцкевіч, а таксама Ігнат Дамейка, пазней выдатны вучоны і падарожнік, рэктар чылійскага ўніверсітэта і нацыянальны герой Чылі, імем якога на званы горад у гэтай далёкай краіне, і горны ланцуг, і кветка, і мінерал. Філаматамі былі таксама паэт і грамадскі дзеяч Тамаш Зан, член тайнага таварыства Ваенныя сябры Міхал Рукевіч і інш.

З літаратурнай спадчыны Яна Чачота акрамя вершаў народнага складу да нас дайшлі балады, напісаныя паводле беларускіх народных паданняў, а таксама Зосіны песні, песенныя тэксты на матывы беларускіх народных твораў. Вядомы і журботныя элегіі Яна Чачота, што склалі цыкл вершаў Заблудны. Яны напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле.

Паэзія Яна Чачота нараджалася на скрыжаванні розных стылёвых пачаткаў: класіцызму, сентыменталізму, рамантызму, рэалізму з вялікай доляй народнасці.

У баладзе Яна Чачота пад назвай Магіла Міндоўга распавядалася пра народную памяць аб адным з першых каралёў Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу:

У Навагрудку дагэтуль
Ёсць гара Міндоўга.
Там ляжыць ён, яго помніць
Люд наш будзе доўга.
Быў ён свой кароль, ліцвінскі,
Меў калісьці сілу.
Ды абманам жыў. Абман той
Звёў яго ў магілу.

Не прытрымліваючыся адзінай святой веры, атрымаўшы дзеля кароны абманнае хрышчэнне (К. Цвірка), кароль не ўстояў і перад іншай спакусай адабраць жонку ў князя Даўмонта: ён сілай затрымаў яе, калі тая прыехала на пахаванне сваёй сястры жонкі Міндоўга. Нальшчанскі князь Даўмонт забіў князя Міндоўга, адпомсціўшы за жонку.

Песня-паданне завяршаецца маралізатарска-павучальным запытаннем, але далёка не двухсэнсоўным, а прамым, строгім, патрабавальным:

Што ж з таго, што ўздзеў карону
Князь сваёй парою,
Раз не ўстояў перад тою
Жонкаю чужою?

У творчай спадчыне Яна Чачота Спевы пра даўніх ліцвінаў, пескі, лірычныя сцэнкі, вадэвіль, драматычная паэма Малгажата з Зэмбаціна пра вернае каханне жанчыны да рыцара, паэма Тыртэй, прысвечаная Адаму Міцкевічу, напісаная да дня яго нараджэння (1819), у якой аўтар напрарочыў сябру славу вялікага паэта славянскага свету.

Найбольшы ўклад зрабіў Ян Чачот у беларускую фалькларыстыку. Запісы беларускіх народных твораў засведчылі невычэрпнасць і багацце духу і таленту беларускага народа.

Адам Міцкевіч (17981855)  найвялікшы паэт Польшчы, ролю якога для польскай літаратуры можна параўнаць з той роляю, якую адыгралі ў рускай літаратуры А. Пушкін, ва ўкраінскай Т. Шаўчэнка, у беларускай Я. Купала і Я. Колас, нарадзіўся на Беларусі і ў сваёй творчасці абапіраўся на матэрыял, узяты з беларускага жыцця, апісваў прыроду роднага яму беларускага краю. Калі ў палякаў зявіўся Міцкевіч, яны ўжо перасталі зважаць на паблажлівыя заўвагі якіх-небудзь французскіх ці нямецкіх крытыкаў, не прызнаваць польскую літаратуру азначала б толькі паказваць сваё ўласнае дзікунства, адзначаў рускі пісьменнік-дэмакрат М. Чарнышэўскі.

Паэтаў нараджае час. Час, у якім жыў А. Міцкевіч, быў часам, калі тварылі ў літаратуры А. Пушкін, іншыя паэты пушкінскай эпохі. Гэта быў час бурлівых ідэйна-палітычных пошукаў, сацыяльнага і нацыянальнага абуджэння народаў, актыўнага рэвалюцыйнага руху ў Еўропе. У Расіі ў 1825 г. выйшлі на Сенацкую плошчу на чале сваіх вайсковых атрадаў дзекабрысты, дваране, удзельнікі тайных рэвалюцыйных таварыстваў, вышэйшыя афіцэры, якія разам з салдатамі перамаглі каранаванага злодзея Напалеона Банапарта, прайшлі да Парыжа і бачылі, як жыве ўся Еўропа. Яны выступалі з патрабаваннямі роўных правоў для грамадзян, дамагаліся змен у грамадска-палітычным ладзе.


Адам Міцкевіч


З 1817 па 1823 г. у Віленскім універсітэце дзейнічалі тайныя таварыствы студэнтаў філаматаў і філарэтаў, актыўную ролю ў якіх адыгрываў і Адам Міцкевіч. У 1830 г. на радзіме Міцкевіча ўспыхнула паўстанне палякаў пад кіраўніцтвам генерала Хлапоўскага, мэтай якога было вызваленне Польшчы з-пад улады царскай Расіі, што тады называлі турмой народаў. У 1848 г. спачатку ў Італіі, а потым у Францыі адбыліся паўстанні, у ходзе якіх вялася актыўная ўзброеная барацьба з рэакцыяй. Народы падымаліся на рэвалюцыйную барацьбу. Свабода, Роўнасць, Братэрства было напісана на сцягах паўстанцаў. Той час увайшоў у гісторыю Еўропы як вясна народаў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3