Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч - Беларуская лiтаратура стр 19.

Шрифт
Фон

Ян Парандоўскі, выдатны польскі даследчык літаратуры, у кнізе Алхімія слова адзначаў: Міцкевіч быў паэтам усяго толькі некалькі гадоў, і яны далі ўсё ад балад да Пана Тадэвуша. Пасля гэтага ён жыў і дзейнічаў як палітык, публіцыст, лектар універсітэта і апостал, закончыў жыццёвы шлях салдатам. Але ва ўсіх сваіх пераўтварэннях ён заўсёды заставаўся паэтам, таму што паэтычная творчасць складаецца не толькі з адных вершаў: ёю зяўляецца і ўсё жыццё сапраўднага паэта.

Адам Міцкевіч яшчэ пры жыцці стаў сімвалам барацьбы польскага народа за свабоду і незалежнасць. Ён ніколі не заставаўся ўбаку ад рэвалюцыйнага руху, зяўляўся перадавым грамадскім дзеячам сваёй эпохі, прыхільнікам прагрэсіўных ідэй часу. Літаратурная творчасць паэта стала здабыткам усёй сусветнай культуры.

Зорка А. Міцкевіча ўспыхнула на небасхіле і павяла яго па жыцці 24 снежня 1798 г. Паэт нарадзіўся на хутары Завоссе, непадалёку ад Навагрудка. Гэта былі землі летапіснай Літвы. Усе думкі аб радзіме, усе мары аб будучыні звязаны з ёю. Літва мая Айчына, паўтараў паэт.

У XVI ст. Літва і Польшча, беларускія і польскія землі, злучыліся ў адну дзяржаву. Будучы паэт выхоўваўся ў сямі, дзе панавалі польская культура, польская мова, польскі патрыятызм. Бацька паэта, Мікалай Міцкевіч, належаў да дробнапамеснай шляхты, прымаў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1794 г. пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, таму выхоўваў сына ў традыцыях патрыятызму і свабодалюбства. Бацька генія польскай літаратуры служыў адвакатам пры гарадскім судзе ў Навагрудку. Маці Барбара Маеўская была родам з вёскі Варонча. Маленькі Адам рана пазнаёміўся з жыццём простых беларускіх сялян, любіў прыроду Навагрудчыны, часта бываў сярод рыбакоў на возеры Свіцязь, меў шмат сяброў у маёнтках Варонча, Туганавічы, Шчорсы, Мядзвядка, Малюшычы, якія знаходзіліся непадалёку ад Навагрудка.

У 1807 г. Адам Міцкевіч паступіў вучыцца ў Навагрудскую дамініканскую школу, дзе ўпершыню пачаў пісаць вершы. Закончыў школу ў 1815 г., паступіў у Віленскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, але праз год перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт. Прага да прыгожага пісьменства перамагла. Настаўнікам, а пазней і сябрам на ўсё жыццё для Міцкевіча стаў прафесар Іаахім Лялевель, заснавальнік польскай гістарыяграфіі.

Студэнцкі сябра Ігнат Дамейка пазнаёміў Адама Міцкевіча з Марыляй Верашчакай, якая жыла ў Варончы. Каханне да яе паэт пранёс праз усё сваё жыццё. Хоць ім і не суджана было застацца разам, вобраз каханай натхняў Міцкевіча на паэтычную творчасць.

У 1818 г. Міцкевіч ужо закончыў універсітэт, працаваў у Коўна настаўнікам павятовай школы, бачыў цяжкае жыццё, галечу простага люду, разумеў неабходнасць барацьбы за рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Міцкевіч актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці студэнцкіх арганізацый. Песня Адама, Песня філарэтаў прызнаныя гімны філаматаў. А. Міцкевіч аўтар вядомай Оды да маладосці, якая доўгі час заставалася папулярнай сярод моладзі:

Разам, сябры маладыя!..
У шчасці для ўсіх нашы мэты святыя;
Розумам дужыя, у цвеце і сіле,
Разам, сябры маладыя

Міцкевіч і яго сябры верылі, што іх намеры правільныя, думкі чыстыя, настроі узнёслыя, мэты высокія. Але царскі ўрад Расіі палохалі самі спробы ўтварэння арганізацый сярод студэнцтва, праяўленне вольналюбівых настрояў на ўскраінах царскай імперыі, што разглядалася як імкненне адкалоць літвінскія і польскія землі, як жаданне аддзяліцца ад цэнтра. У 1822 г. у Варшаве было выкрыта Патрыятычнае таварыства, а ў 1823 г. пачаліся судовыя працэсы па справе таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Узнавіліся рэпрэсіі. Арыштаваных пасадзілі ў адзіночныя камеры Базыльянскага манастыра, які ператварыўся ў турму. Больш за паўгода вяліся допыты. Міцкевіча арыштавалі 23 кастрычніка 1823 г. Калі закончылася следства, 21 красавіка 1824 г. ён быў адпушчаны з турмы на парукі прафесара Лялевеля, а ўжо 22 кастрычніка 1824 г. яму належала выехаць у Пецярбург, куды саслалі паэта разам з сябрамі-студэнтамі, сынам і дачкой рэктара Віленскага ўніверсітэта.

У Пецярбургу паэт збліжаецца з дзекабрыстамі К. Рылеевым і А. Бястужавым. У хуткім часе прыйшоў загад ехаць у Адэсу, затым у глыбінныя губерні. Пасля наведвання Крыма зявіліся Крымскія санеты. У канцы 1825 г. Міцкевіч прыехаў у Маскву. Вясной 1826 г. маскоўскі літаратар М. Палявы ў салонах графіні Валконскай знаёміць А. Міцкевіча з П. Вяземскім, Я. Баратынскім. У кастрычніку 1826 г. завязалася знаёмства і пачалося працяглае сяброўства Міцкевіча з А. Пушкіным. У Пецярбургу Міцкевіч сябруе з В. Жукоўскім, А. Грыбаедавым, І. Крыловым, А. Дэльвігам. Выходзяць Санеты, зяўляецца паэма Конрад Валенрод, сюжэт якой узяты з гісторыі XIV ст. У ёй гучалі заклікі да барацьбы за свабоду роднага краю, дзеля чаго не страшны ніякія ахвяры. Паэму ведалі, любілі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3