Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч - Беларуская лiтаратура стр 15.

Шрифт
Фон

Вышэйшым дасягненнем народнай драматургіі зяўляецца песа Цар Максіміліян, паказы якой таксама чаргаваліся з інтэрмедыямі бытавога характару. Гэтыя драматычныя творы зявіліся той глебай, на якай узнік у далейшым прафесійны беларускі тэатр, асновай якога стала драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча.

Пытанні для кантролю

1. Што характэрна для стылю барока?

2. Што ўключаюць у сябе паняцці высокае, сярэдняе, нізкае, ці мужыцкае, барока?

3. Якое значэнне меў стыль барока для развіцця мастацтва слова?

4. Дайце кароткае тлумачэнне формулу класічнага мастацтва.

5. Асветніцтва царства розуму. Што ўваходзіць у гэтае азначэнне?

6. Назавіце высокія і нізкія жанры ў літаратуры.

7. Якія пісьменнікі працавалі ў еўрапейскай літаратуры ў стылі класіцызму?

8. Ахарактарызуйце новыя жанры, якія зявіліся на мяжы XVIXVII стст. у беларускай літаратуры.

9. Якія паэтычныя жанры характэрны для літаратуры названага перыяду?

10. Чым адметны пачатак развіцця драматургіі ў беларускай літаратуры?

Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст.

Рамантызм

Адным з найцікавейшых і захапляючых кірункаў у літаратурным развіцці зяўляецца эстэтыка рамантызму.

Адну і тую ж зяву можна з большым ці меншым уплывам на чалавека перадаць каларытна, з усімі фарбамі і адценнямі, рэалістычна-канкрэтна, па-майстэрску дэталёва апісваючы ўсё да драбніц. А можна адлюстраваць узнёсла, велічна, натхнёна, умоўна рамантызавана. Падкрэслім, што рамантызм як спосаб выяўлення рэчаіснасці нельга выводзіць з рамантыкі светаўспрымання, што само па сабе можа стаць прадметам рэалістычнага паказу. Рамантызм у літаратуры, такім чынам, гэта не толькі эмоцыі, духоўнае парыванне, уздым асобы, якая імкнецца да дасканаласці, не толькі своеасаблівая пабудова вобразна-выяўленчай структуры твора. Лічыцца, што калі ў творы ёсць умоўнасць гэта рамантызм, жыццепадобнасць рэалізм.

Рамантызм своеасаблівае светабачанне, светаўспрыманне, светаразуменне аўтара і яго персанажаў у творы, ён вызначаецца не абектам адлюстравання, а спецыфікай асэнсавання жывой рэальнасці ў мастацкай палітры, асаблівасцямі формы і зместу.

Рамантызм як літаратурная плынь заключаецца ў шматлікіх стылёвых адзінках, ва ўвасабленні ў вобразе галоўнага героя ідэалу, набліжэнні да ідэалу. У рамантызацыі падзей і вобразаў праз своеасаблівую вобразна-выяўленчую структуру, якая прадугледжвае наяўнасць героя-адзіночкі, прысутнасць сімволікі, гіпербалізацыю падзей і вобразаў, палярызацыю сіл дабра і зла і рэзкае іх размежаванне, індывідуалізацыю вобразаў з унутранай формай пратэсту, які ўсё нарастае, трагічнасць лёсу; вастрыню супярэчнасцей паміж марай і рэальнасцю; гістарызм мыслення.

Такія асноўныя рысы метаду рамантызму. Яны грунтуюцца на ідэалістычнай аснове, але даюць рэалістычна-канкрэтны выхад у жывую паўсядзённую рэчаіснасць, у жывое жыццё. Мастак не імкнецца да адцягненасці, умоўнасці, мыслення ўскладненымі філасофскімі сілагізмамі. Рамантык, як і рэаліст, паказвае жыццё ва ўсёй яго паўнаце і разнастайнасці, толькі ацэньвае факты і падзеі з пазіцыі цудоўнага, высокага ці пачварнага, нізкага, у залежнасці ад таго, што яны значаць у жыцці герояў, якую ролю адыгрываюць у іх лёсе, лёсе народа, краіны ўвогуле.

Можна сказаць, што пісьменнік-рамантык становіцца на абарону, каб адстаяць і ўзняць на педэстал усё прыгожае, духоўнае, багатае, чалавечае ў чалавеку, адкінуўшы прэч і адмежаваўшыся ад пачварнага, антыгуманнага, бесчалавечнага, што даўно ўжо адыходзіць у нябыт. Вось чаму без рамантычнага ўспрымання рэальнасці няма і не можа быць мастацкай творчасці: рамантычнае бачанне свету зяўляецца першаасновай мастацтва любога творцы.

Рамантызм як ідэйны і мастацкі кірунак склаўся ў Германіі (нямецкі рамантызм Гётэ, Гейнэ, Шылера) і Францыі (В. Гюго). Яркім прадстаўніком рамантызму зяўляўся англійскі паэт Дж. Г. Байран.

Тэрмін рамантызм увёў у літаратурную крытыку нямецкі пісьменнік Э. Т. Гофман. Рамантызм найвышэйшай каштоўнасцю абяўляў духоўнае жыццё, унутраны свет чалавека, які жыве не пад уздзеяннем рацыянальнага погляду на жыццё, кіруецца ў сваіх учынках не розумам, а пачуццямі, праяўляе глыбокія страсці, здольны да фантазій, валодае тонкай інтуіцыяй. Не прыродны чалавек з яго лёгка распазнавальнымі ўчынкамі цікавіў рамантыкаў, іх вабілі таямніцы чалавечай душы, зігзагі псіхікі, містыцызм і ўнутраны бунт пачуццяў асобы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3