Яны такія мілыя! Праўда, каханы?
Віктар Аляксандравіч ажно папярхнуўся ад нечаканасці: ён ужо і забыў, калі тое «каханы» чуў ад жонкі. Шчокі яго ўраз запунсавелі, а ў адказ толькі і змог хітнуць галавой.
І вячэра атрымалася на славу! Былі пададзеныя халодныя закускі з ікрой, свіныя медальёны ў шалфеі, заяц з размарынам, курыная пячонка з белым віном і яблыкамі, паштэт з ласося ў падліве
Вы вырашылі нас абкарміць! удзячна жартавалі госці, але частаваліся ахвотна.
Да́мы пілі чырвонае французскае віно, а мужчыны пасля гарэлкі перайшлі на каньяк.
Віктар Аляксандравіч адчуваў сябе найшчаслівейшым жыхаром Пецярбурга. Ён палаў дасціпнасцю, дэкламаваў па-нямецку Шылера і Гайнэ, па-расійску Дзяржавіна і нават сваё. Ды, як водзіцца за падобнымі сталамі, пянеў і ад нямала выпітага, і ад жончыных ласкавых усмешак. Апошняе, што ён больш-менш яскрава ўсведамляў, гэта як угаворваў Люцыусаў застацца ў іх начаваць
Ранішняе абуджэнне, якое прыспешвала пахмельная смага, было цяжкім. Праз апухлыя павекі калола святло лямпаў («Забылі ноччу патушыць?»), у галаве стралялі старадаўнія пішчалі. Паспрабаваў прыўзняцца ложак хіснуўся пад ім, як лодка. І тут сэрца спынілася і, здалося, вось-вось выскачыць праз скроні: побач з ім, напаўнакрытая бялюткай коўдрай, ляжала спала распранутая жонка дарадцы пасольства кайзера Вільгельма Клара Люцыус!.. Яе чорная карункавая бялізна была раскіданая на ложку і каля яго Заледзянелы палкоўнік машынальна нагнуўся, каб падняць карсет-станік, і бакавым зрокам спакмеціў, што ў спальні каля жончынага століка хтосьці сядзеў
Я думаў, палкоўнік, што ты ўжо і не прачнешся І цябе давядзецца прыстрэліць соннага!
Віктар Аляксандравіч пазнаваў і не хацеў пазнаваць голас Генрыха Люцыуса. Шчокі яго ўспыхнулі адчайным полымем, вочы акругліліся; як агаломшаная рыбіна, ён паспрабаваў хапануць паветра, каб штось вымавіць, але тут зноў затахкала сэрца, і ён толькі змог сполашна затрэсці галавой.
Уздыхнула і стомна пацягнулася фраў Клара, затым сонна ўсміхнулася, заміргала, убачыўшы над сабой чужога мужчыну, нервова крыкнула, нібыта апяклася аб яго, і, укручваючыся ў коўдру, саскочыла на падлогу. Заўважыўшы мужа, задрыжэла і з істэрычным крыкам «O mein Got! Heinrich, das ist ünmöglich![1]» выбегла са спальні А Генрых Люцыус нават галавой не павёў:
Дык куды ў цябе, свіння, выстраліць?! Ён марудна і са смакам узвёў курок рэвальвера і нацэліўся. У галаву, каб раскалоўся твой паганы чэрап і жонка ўбачыла мазгі на падушцы? Ці ў сэрца, каб выцекла паболей тваёй юрлівай крыві?!
Віктар Аляксандравіч гатоў быў вось-вось страціць прытомнасць
А можа, напачатку ў калена, каб ты яшчэ паскавытаў перад смерцю і абмачыўся ад болю?
Люцыус узняўся і марудна працокаў да ложка. Ягоны колішні сябар з вытарачанымі вачыма прыліп да сценкі, выставіў наперад дрыготкія рукі і зашаптаў:
Не, не Не забівайце
Люцыус уздыхнуў і прысеў побач, паклаў руку з рэвальверам на скамечаную прасціню і таксама нечакана зашаптаў:
Калі хочаш, будзеш жыць. Толькі наўзамен адпрацуеш. Мяне зацікавіць любая інфармацыя з тваёй Канцылярыі, Генштаба ці наогул міністэрства. І ты мне яе будзеш перадаваць, ясна?! Слова «ясна» было выкрыкнута, яно ляснула куляй па вушах атарапелага палкоўніка. У адваротным выпадку ты за шчасце ўспрымеш самазабойства Твае фотаздымкі ў абдымках з разведчыцай-іншаземкай мы разашлём з адпаведным тэкстам па многіх кабінетах Пецярбурга, Люцыус пастукаў рэвальверным дулам па кішэні, з якой вынырваў раменьчык фотаапарата.
І тады ты нават сваімі вершамі не адмыешся. Як кажуць, besser ein Auge verlieren als den guten Ruf.[2] Па-вашаму неяк больш дакладна: беражы сукенку знову, а гонар змоладу. Ясна?!
Віктар Аляксандравіч уздрыгнуў і ціха заківаў Так хутка завербаваць чалавека яшчэ ніколі не ўдавалася мацёраму разведчыку расійскай секцыі аддзела ІІІ-В нямецкага Генштаба Генрыху Люцыусу. Ён нават з нейкай шкадобай зірнуў на свайго няшчаснага візаві (ці, падумаў, як вымаўляюць у любімым ім Парыжы: vis-à-vis) і паспрабаваў супакоіць:
А так нічога не здарыцца, ды і нічога страшнага ты не будзеш рабіць.
Ага нечаканана абудзіўся Віктар Аляксандравіч. За здраду з жанчынай здрадзіць айчыне?!
Люцыус хмыкнуў, у здзіўленні матнуў галавой, так што кучаравы чуб адкінуўся назад, і працягваў на «вы»: