А выявілася, што Ігната арыштавалі Пэўна, хтосьці са сваіх, як гэта водзіцца, выдаў І знаходзіўся ён у дамініканскім касцёле, ператвораным у турму. Дом Здановічаў абшукалі і канфіскавалі. Ігнат і ягоны бацька універсітэцкі прафесар сядзелі ў асобных лёхах. Але кáты не змаглі вырваць у шляхцічаў аніякіх прызнанняў! Перад шыбеніцай яны пабачыліся Калі прафесар Здановіч увайшоў у лёх, сын стаяў наўсколенцах перад святаром, спавядаўся Убачыўшы бацьку, ускочыў і абняў «Я шчаслівы і ўдзячны Богу, які дазволіў мне загінуць за Айчыну», прашаптаў ён. Маці і сястру развітацца з Ігнатам не пусцілі. Яго вывелі на пляц у споднім і яшчэ з гадзіну трымалі на марозе. А калі паліцмайстар у апошні раз прапанаваў раскаяцца і распавесці пра паўстанцкую арганізацыю, Ігнат годна адказаў: «Мераеш мяне ўласнай подласцю?!» Вось яно як, а ты кажаш, ці стралялі мы, ці забівалі
Прозвішча Адамавай маці да замужства таксама было Здановіч. Гэта яна, сястра згаданага закатаванага паўстанца, на Каляды 1863-га сустрэлася ў Караляўцы-Кёнігсбергу з Казімірам Мацкевічам, куды прывезла мандат на выданне газеты «Голас з Літвы» і сродкі на тое. «Голас» мусіў інфармаваць Еўропу пра іх барацьбу і стаць зборным штабам вайсковай экспедыцыі з Усходняй Прусіі і Каралеўства Польскага ў Літву-Беларусь і Жамойцію.
Газета выходзіла тры месяцы, а ў красавіку 1864-га Казімір Мацкевіч і Марыя Здановіч, ужо як венчаныя муж і жонка, выедуць на сустрэчу з ваенным камісарам Літвы за мяжой Баляславам Длускім у Парыж, дзе і даведаюцца пра канчатковую паразу паўстання. На руках у іх застануцца невялікая сума грошай і «білет» на права свабоднага пражывання ў Францыі з пячаткай Аддзела Літвы Польскага Нацыянальнага ўрада, а праз паўгода зявіцца і сын Адам Ён разгарнуў новую папку якраз з адбіткамі «Голасу з Літвы» і пачаў нетаропка чытаць прыкамечаныя, пажаўцелыя, памеру звычайных улётак старонкі
«Мы вычарпалі ўсе мірныя сродкі. Патрабавалі, каб цар нам даў, што нам трэба, не даў. Пайшлі далей і распачалі пасіўнае супраціўленне. Спявалі і маліліся да Бога, каб прывёў Маскву да одуму. Але Масква была пад уладай сатаны і не слухала Боскіх натхненняў, і, калі на нашых вуснах была малітва, пасылала кулі ў нашы безабаронныя грудзі»
«Век ХІХ вялікі плёнамі З хіжага дэспатызму пачалі праяўляцца правы чалавека; спачатку паасобку, а потым абядналіся ў хор, які выйшаў з Францыі і дайшоў да Масквы Усё, што працівіцца волі Бога і правам чалавека, злучаецца з лагерам царызму»
З кожнай старонкай для Адама зноў адкрываўся таямнічы свет: свет яго бацькі, свет яго маці, свет іх далёкіх невядомых продкаў, тое, што здавалася хоць і міфічнай атлантыдай, але падсвядома пульсавала ў ягонай ліцвінскай крыві.
Апянёны згукамі мінулага і супакоены імі, ён і заснуў над тымі газетамі. І было яму ў той час соладка, шчасліва і цёпла у нядаўна купленым на нядзельным кірмашы сінім швэдары, якія толькі пачалі прыжывацца ў Францыі і які нагадваў яму той, ужо даўно малы і зношаны, звязаны на шатландскі ўзор мамай незадоўга перад адыходам яе ў свет лепшы
ІV
Гаючыя гразі сілезскага курорта не атушылі жаночыя сакрэты Елізаветы Берг. Аднак праз два месяцы яна абвесціла мужу аб сваёй цяжарнасці, і той як апантаны карнат да ночы насіў Лізуню на руках, бесперастанку шаптаў «курка мая пушыстая», пакуль жонка не зазлавала на свайго «бясхвостага пеўніка»
Трэба прызнацца, Віктар Аляксандравіч, хоць і прайшоў немалую вайсковую кареру з грубымі казармамі напачатку, ад нараджэння адчуваў у сабе мяккую лірычную душу. Яшчэ з кадэцкага корпуса трызніў ён аб нечым незвычайна-ўзнёслым, што паўставала ў вобразе чароўнай дамы сэрца. І яна не прымусіла сябе доўга чакаць: зявілася перад ім у сонечны нядзельны адвячорак у асобе дзяўчыны з мілым тварыкам, далікатна накручанымі кудзеркамі жытнёвых валасоў, з бадзёрымі вуснамі, сукенкай на крыналіне, грацыёзна абцягнутай на таліі, з дэкальтэ ў форме сэрца Обер-афіцэр Берг смяротна, да серэнадаў закахаўся ў сваю будучую жонку, пісаў-прысвячаў ёй вершы, абсыпаў пацалункамі і падарункамі, балазе састарэлая матухна пакінула на тое пэўныя сродкі І вось ён абдораны сам будучым нашчадкам!
Ліза, ты не ўяўляеш, як ты мяне абрадавала! Наўзамен за мае паэмы ты падорыш мне раман! не сунімаўся саракагадовы палкоўнік. Калі народзіцца сын, давай мы яго так і назавём Раман