Вось таксама мая задума Першая ў мусульманскім свеце гімназія для дзяўчынак. Хвала Алаху, сёлета быў першы выпуск. 58 навучэнак, большасць з бедных семяў. Вучоба, адзежа, харчаванне бясплатныя. Ён здаволена прысеў і звярнуўся наўпрост да Дызеля: Мая старэйшая дачка Ханым таксама яе закончыла. І вырашыў я выправіць яе з братам, сынам маім Зафарам, у Еўропу, моваў вашых падвучыцца ды добрых навук. Для мяне ўсё тое нямая пустыня, а ты, мой дарагі, па ўсім мяркуючы, вучонасць з матчыным малаком усмоктваў Мільянер, пакуль сказанае ім перакладалася тлумачом, глыбока прасвідраваў Дызеля каштанавымі зрэнкамі. Будзь дарадцам дзецям маім у невядомым ім Парыжы.
Шаноўны Айдар, для мяне гэта вялікі гонар, Дызель нават крыху збянтэжыўся. Зраблю ўсё неабходнае. Вось толькі сам я, па праўдзе, надоўга заставацца ў Францыі не планую. Хачу на наступны год пераехаць у Нямеччыну і адкрыць там завод рухавікоў.
А ты думаеш, што я дзяцей больш чым на год у чужыну выпраўлю? збянтэжыўся і Тугіеў. Мы ўсіх, каму выдаем замежныя стыпендыі на вучобу, абавязваем праз пэўны час вяртацца на радзіму. А як жа інакш?..
І быў адезд з Баку, і доўгі сон у камфортным купэ да Тыфліса і далей, і нястомны перастук вагонных колаў Ідэя пазнаёміць дзяцей Тугіева з Адамам Мацкевічам узнікла ў Дызеля адразу ж па вяртанні ў Парыж.
Sil vous plaît[3] Дапамажы! Ты ж хоць па-расійску з імі пагаварыць зможаш. Яны добрыя маладзёны
Дамовіліся сустрэцца вечарам каля гатэлю «Сhamps Elysees», дзе пасяліліся Тугіевы. Да ўніверсітэцкіх заняткаў заставаўся яшчэ тыдзень, і заканчэнне цёплага верасня было вырашана патраціць на экскурсіі і знаёмства з горадам.
Бульвар Манпарнас, да Эйфеля! загадаў Адам вазніцу, калі ўсе чацвёра селі ў экіпаж. Саборы і музеі вы і без нас разгледзіце, а вось гэта Зрэшты, з усяго Парыжа тое месца я найлепш і ведаю Адам замоўк і толькі цяпер пачаў далікатна разглядваць сына і дачку Тугіева.
Зафару, тыповаму каўказцу з худзізной на твары і ў плячах, на выгляд было гадоў пад пятнаццаць. Апрануты ў прыталены шэра-сіні касцюм, пінжак крыху падоўжаны і зашпілены на ўсе гузікі. На галаве чорны фетравы цыліндр. Ханым, старэйшая за брата вясны на дзве-тры, была ў сваім нацыянальным строі, які напачатку здзівіў і падкрэсліў незвычайнасць іх сустрэчы. З галавы дзяўчыны ледзь не да каленяў сплывала лёгкая празрыстая чадра. Пад ёй вузкая бірузовая блуза-кабацік з квяцістым арнаментам на кантах, з вялікім трохкутным выразам, у якім бялелася вышытая срэбным бісерам кашулька. Чорны шырокі пояс выяўляў грацыёзную талію, ад якой ішла доўгая паветраная спадніца-шэлтэ, таксама бірузовага колеру. Смалістыя валасы густой касой спадалі на ўжо сфармаваныя і налітыя чаканнем грудкі А якія вочы! Вялікія бяздонныя чорныя вочы пад доўгімі брывамі. Яна ўвесь час хавала іх, глядзела ўніз, але калі на хвілю здаралася сустрэцца з імі на Адама люстравалася невядомая біблейская далеч
Перад Енскім мостам яны спыніліся і да вежы Эйфеля падышлі пешшу. Зафар, падтрымліваючы фетравы цыліндр рукой, уражана вывучаў жалезную аграмадзіну, а Ханым толькі ажыўлена міргнула некалькі разоў, усміхнулася і натхнёна спытала:
А можна туды? і паказала рукой уверх.
Так! усміхнуўся і Адам. Больш за тое, прапаную там і павячэраць. На другім паверсе някепская рэстарацыя.
Якраз перад імі спыніўся ліфт усходняй апоры вежы. Прымацаваны да асобных рэек, ён узнімаўся па вуглавой траекторыі дзякуючы гідраўлічным помпам.
Сонца яшчэ вісела далёка над кварталамі. Знізу даляталі хрыплыя гудкі клаксонаў. Вецер шамацеў у перагародках вежы і складках адзежы.
Яны занялі асобны столік каля зашклёнай вітрыны, замовілі бараніну з печанымі яблыкамі, гарбату і безалкагольны пунш.
А я думала, што найбольшыя вежы гэта нафтавыя, на нашым Апшэроне прамовіла Ханым да брата, але зразумела, што яе пачулі ўсе і пачырванела.
Уражвае? спытаў, каб перарваць паўзу, Адам і, не чакаючы адказу, дадаў: Многім, насамрэч, яна не падабаецца. Тры сотні французскіх пісьменнікаў і мастакоў нават пратэставалі супраць гэтай пабудовы Эйфеля, назвалі яе гіганцкай фабрычнай дымавой трубой.
Прабачце, перапыніў яго Рудольф Дызель, Адам быў адным з вядучых інжынераў на гэтай будоўлі.
Ага?! ужо здзівіўся Зафар.
Ну так, кіўнуў, як між іншым, Адам і закончыў: А цяпер тут многія з тых пісьменнікаў і мастакоў любяць пасядзець. Апраўдваюцца, што гэта адзінае месца ў Парыжы, з якога не відно вежы