Уладзімір Ясеў - Паловы дыні

Шрифт
Фон

Уладзімір Ясеў

Паловы дыні

Эпіграф у перакладзе У. Ясева

Вокладка і малюнкі ў стылі сумі-э Марыі Патапкінай


© Ясеў, У., тэкст, 2019

© Распаўсюджанне e-book. ТАА «Электронная кнігарня», 2019

* * *

Вялікі дзякуй маёй дачушцы Марыі за цудоўныя малюнкі да гэтай кніжкі


* * *

Не пераймайце!

Сэнсу ў падабенстве, што

ў паловах дыні.

Мацуо Басё. Вучням.

«Запамінаю»

Запамінаю
тое пад гарою, што
зверху не відаць.


«Танчыць самотна»

Танчыць самотна
агменнаю коткаю
рыжая восень.

«Там, дзе рупліва»

Там, дзе рупліва
сталее дзіцё, бацькоў
мінае пара.

«Рэха паклікаў»

Рэха паклікаў
і раптам пачуў мову
сівых камянёў.


«Знічкаю згаслай»

Знічкаю згаслай
чарнее лямпа мая:
прыйшло каханне.


«Полынь на небе»

Полынь на небе
і ў думках пакінула
мне зігавіца.


«Над трасніковым»

Над трасніковым
дахам узнімаецца
дымок. Ці душа?

«Спёкі выгнаннік»

Спёкі выгнаннік:
у коміне сцішыўся
паўночны вецер.

«Люстэрка поўні»

Люстэрка поўні
ізноў перакульвае
сціплая ноч.


«Пырхнула ў неба»

Пырхнула ў неба
сініца, а галінка
ўсё хістаецца.

«Чакаў сонейка»

Чакаў сонейка,
а прыйшла навальніца.
Гукаю буру.

«Белае зерне»

Белае зерне
раскідваю па пашы:
калі што ўзрасце?


«Смоўж па талерцы»

Смоўж па талерцы
паўзе. Настала пара
сняданак пачаць.


«Бярозавік пю»

Бярозавік пю:
драўнянаю крывёю
смагу сцішаю.

«Лічыць зязюля»

Лічыць зязюля
імгненні існавання
майго Сусвету.

«Цвыркнуў кудлаты»

Цвыркнуў кудлаты
верабей. Скончыў працу
стары цырульнік.


«Корміцца шчупак»

Корміцца шчупак

Паловы дыні

читать Паловы дыні
Уладзімір Ясеў
Аўтар спрабуе перадаць пачуцці і светаўспрыманне праз сімвалы і формы традыцыйнай японскай паэзіі.
Можно купить 74Р
Купить полную версию

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3