Баран доўга стаяў нерухома, а калі зноў раздаўся смех, уздрыгануўся і адышоў ад акна. Ссунуўшы на патыліцу шырокую шапку, ён працягла бяздумна ўсміхаўся. Ён стаяў доўга Уздыхнуўшы, ён упэўнена рушыў, ужо не зважаючы на гразюку, у бок дому Стася Рамізніка.
У сурёзнасці і вучонасці Стася Рамізніка ніхто не сумняваўся. Гэтыя якасці найбольш падабаліся самым важным блатным, а Стась абы з кім зносінаў не падтрымліваў. Стась Рамізнік быў родам з Чанстаховы. Нейкі час ён быў злодзеем, але справа не спорылася: большасць часу ён сядзеў у турме, а не гуляў на свабодзе. Ён выехаў у Варшаву і там уладкаваўся вартаўніком і парцье ў змяшанай гімназіі, дзе разам вучыліся хлопцы і дзяўчаты. Дачыняючыся з педагогамі і вучнямі, ён пераняў ад іх мноства словаў ды ўжо сам стаў гаварыць мудрагеліста і напышліваа гэта вельмі весяліла начальства і гімназістаў. Ён навучыўся нават чытаць, праблемы меў адно з пісьмом. Стась умеў пісаць толькі лічбы, ды і тое толькі арабскія. Праз нейкі час ён выехаў у Вільню. Тут ён зноў заняўся крадзяжамі, але неўзабаве трапіў у астрог. Там пазнаёміўся з Алікам Бараном, вядомым у Вільні злодзеем-медзвяжатнікам. Выйшаўшы на свабоду, Стась пакінуў Вільню і выехаў у Менск. Тут стаў працаваць рамізнікам, перавозіў пасажыраў у фурманцы. Нарэшце ажаніўся і асеў. Вядома, ён блатаваў і далей, але толькі з хвацкімі хлопцамі. Часам ён перавозіў крадзенае; у надзвычайных сітуацыях даваў прытулак багацейшым хлопцам; іншым разам ён мог і падказаць заданне, бо меў зладзейскае вока, а займаючыся цяпер перавозамі, шмат кантактаваў з людзьмі і заўважаў разнастайныя рэчы.
Баран застаў сябра ўдома.
Што добрага чуваць? спытаў Стась.
Пазімак ужо Так заўважыў Баран і махнуў рукою, нібы ўказваючы кірунак адыходу зімы.
Стась кіўнуў і глуха кашлянуў. Пасля доўга варушыў сківіцай і губамі, нібы рассмакоўваючы сліну ў роце. Нарэшце адкрыў рот. Але гаварыць пачаў не адразу, нібы чакаючы, што словы, якія захраслі недзе ў глыбіні чэрава, падыдуць крыху бліжэй. Тады захрыпеў глуха і таямніча:
Ужо прабілася надворе Прайшла ледзяная хваля Цяпер пойдзе плынь афрыканскага паветра. абвясціў Стась сурёзна і ўрачыста.
Баран невялікай мяцёлкай ачысціў боты ад гразі, а потым навёў глянец аксамітнай хусцінкай, якую заўсёды насіў у кішэні. Клопат пра абутак быў ягонага маніяй. Можа, ён атрымаў гэта ў спадчыну па маці, якая большую частку свайго кароткага жыцця правяла, глянцуючы чужыя чаравікі. Пасля гэтага расшпіліў фрэнч і дастаў вялікі пакунак бялізны. Кінуў на ложак. Стась і ягоная жонка Бронька, нізенькая, шчуплая, схуднелая жанчына, сталі перабіраць бялізну. Яна была новая і пашытая з добрага матэрыялу.
Колькі табе заплаціць? запытаў Стась.
Нічога.
Гэта троху не таго сказаў Стась. Хіба выпем.
Выпіць можна.
Бронька, зганяй па гамізу! загадаў Стась жонцы.
Калі кабета пакінула жытло, Стась, хаваючы бялізну ў куфар, сказаў:
Заўтра скажу Броньцы, каб павыпорвала гэтыя патэнты Меў на ўвазе вышытыя на бялізне манаграмы. У жыцці ўсё можа здарыцца.
Правільна кажаш, пацвердзіў Баран.
Калі вярнулася Бронька, прыяцелі ўселіся пры стале. Пілі яны памалу, закусваючы кілбасою і агуркамі. Жанчына таксама, прыкінуўшыся засаромленай, усё ж выпіла пару чарак. Стась зноўку закашляўся. Калі прыступ закончыўся, ён доўга перажоўваў макроту і цяжка дыхаў:
Душыць мяне гэтая халера дыхавіца Гэта тое самае, што і раматус Толькі раматус, то ён, падла, па костках лазіць, а гэтая навала болей пад сэрца напірае.
Праз нейкі час Баран, які заставаўся цвярозым, пастанавіў, што надышоў адпаведны момант, і запытаў Стася, які ўжо добра падпіў:
Хто ў вас тут жыве насупраць?.. Што за яны?..
Гэтае пытанне ўжо даўно грэлася ў яго на языку, але чаму так доўга не наважваўся яго задаць і навошта так дыпламатычна падыходзіў здалёк, ён і сам не ведаў.
Насупраць? перапытаў Стась. Насупраць жыве наглядчык. Пільнуе падлу ў Шлемы Гоя. Сочыць за парадкам на падворку, ну і агулам, значыцца, усю стайню даглядае. Зайцам ён завецца, бо яму па танцах у Серабранцы гіркай верхнюю губу разарвалі Дый наагул морда ў яго антысеміцкая.
А што там за шмары?
Што за шмары?.. Звычайныя шмары Сёстры ягоныя, значыцца. Адну, напрыклад, Куртатай клічуць, бо ў яе ногіяк у цябе рукі: кароткія і крывыя. Яна таксама працуе ў Шлемы, даглядае кароў. А другая старэйшая цыбатая такая Дык тая швачка Бялізну і таму падобныя кальсоны вырабляе мануфактурным спосабам.
Стась зноў закашляўся, а ў якасці лекаў спажыў значную колькасць гарэлкі. З ягонага аповеду Баран зразумеў што тая дзяўчына, якую ён меў на ўвазе, не жыве ў наглядчыка. Калі рамізнік перастаў кашляць, Баран запытаў у яго:
А прыходзіць сюды такая бландзінка? Маруха ціп-топ. І са стану, і з твару нішто сабе.
Стась задумаўся:
Дык гэта хіба Паўця Такая шчакастая і на мордачцы троху каракулевая Дробны такі каракуль, ён паварушыў пальцамі каля лба, шчок і носа, назваўшы гэтак сляды ад воспы.
Бадай, яна. Такая попельная бландзінка. Сукенку ў швачкі мерала.
Яна і ёсць Паўлінка, сказаў Стась, свае словы пацвярджаючы ўдарам кулака ў калена, якое пры гэтым падскочыла ўгору. Гэта нібыта іх нейкая сваячка, пляменніца. Дачка Нюры. А Нюра іх антычная, пэўна, хацеў сказаць аўтэнтычная, сястра гэнага Уладзя Зайца, ну і Куртатай Балі на іх яшчэ гавораць Паўця тут часта гойсае. То майткі, то рэйтузы. Вядома, ёсць свая швачка. А дзеўка да ўбораў першая.
А яна яшчэ не таго?..
Баран не закончыў думкі, але Стась ураз яго зразумеў.
Не яшчэ не замужняя Матрыманіяльна вольная Паненкакроў з малаком Як гэта гаворыцца па-габрэйску: пераходжаная, але гіт.
Баран раней, чым звычайна, развітаўся са Стасем. Ён меў надзею, што яшчэ раз пабачыць праз акно Паўлінку, але ўдома ў наглядчыка было ўжо цёмна. «Пэўна, пайшла дахаты».
Алік выйшаў на вуліцу.
У ягонай галаве шумела ад выпітай гарэлкі, а адначасна ўнутры пасяліліся нейкая дзіўная трывога і сум. Ён ішоў за вачыма, не ведаючы напрамку, не заўважаючы ні дарогі, ні мінакоў, без канкрэтнай думкі ў галаве, без мэты. А наўкол абуджалася жыццё. У раўчуках струменіліся цэлыя ручаі вады. З дахаў спаўзлі цяжкія гурбы снегу. Вясна была ў разгары. Пяная зямля ўтрапёна дыхала, а паветра дурманіла, як віно.
Баран позна вярнуўся дахаты. Кацярына Сперда, уладальніца двух дамкоў, у кожным з якіх было па дзве кватэры, доўга чакала яго, прыгатаваўшы вячэру. «Можа, яго павязалі?» думала яна з неспакоем і пільна прыслухоўвалася да крокаў мінакоў, якія зрэдку брылі Бондараўскім завулкам.
Кацярыне было каля пяцідзесяці гадоў, але яна была здаровая, моцная і добра выглядала. Кабеціна часта мяняла палюбоўнікаўпераважна блатныхі сама не трымала на іх зла, калі яны яе кідалі. З Бараном яна жыла другі месяц. Злодзей пасяліўся ў яе амаль адразу, як толькі зявіўся ў горадзе. Абое былі сабою задаволеныя. Баран меў тут спакой і бяспеку, якія рэдка бываюць у зладзейскіх логавішчах. А Кацярына мела ў якасці каханка аўтарытэтнага злодзея, які быў ахайны, добра апранаўся, ніколі не лаяўся і заўсёды быў надзіва сурёзны. «Граф дый годзе», думала пра яго Сперда.
Калі Баран нарэшце вярнуўся дадому, Кацярына прапанавала яму падсілкавацца. Ён адмовіўся. Выпіў толькі шклянку малака і адразу ж пайшоў спаць. Лежачы ў ложку, ён запаліў цыгарэту. А Кацярына замкнула дзверы на засаўку і пачала распранацца. Седзячы на ложку, яна доўга здымала панчохі, выставіўшы мажныя белыя калені (выпрабаваны ўзбуджальны сродак). Але Баран зусім не звяртаў на яе ўвагі.
Вясна адчуваецца, далікатна зачапіла яго Кася, спускаючы левую нагу з ложка і ссоўваючы панчоху з правага калена.
Угым, буркнуў у адказ Баран, гледзячы некуды ў столь.
Кася ўздыхнула: «Можа, стомлены». Потым яна задзьмула агонь у лямпе і палезла спаць на прыпечак. Кабеціна любіла цяпло, а печка была так добра напаленая, што шкода было не скарыстацца.
Баран паліў цыгарэты і доўга варочаўся з боку на бок. Увесь час перад яго вачыма стаяла дзяўчына, якая нібы выплыла са святла ў кватэры вартаўніка Уладзя Зайца. Яна была неверагодна прыгожай, так соладка ўсміхалася. Так цудоўна свяціліся ейныя вочы. А твар быў такі мілы ды румяны. Такія вабныя былі ейныя плечы, ногі, шыя. Такая зграбная фігура. Такія пышныя ды густыя валасы А яе срэбны смех змушаў ягонае сэрца біцца мацней і падганяў да твару хвалю крыві.