Песецкий Сергей Михайлович - Яблычак стр 8.

Шрифт
Фон

Баран рабіў уражанне самавітага чалавека. Чыста апрануты, добра вымыты і паголены. На левай руцэ ў яго зіхцеў масіўны пярсцёнак з вялікім рубінам. Позірк быў спакойны, нібы задуменны ці летуценны. Але ягоныя касаватыя вочы бачылі і беспамылкова ацэньвалі ўсё, што дзеялася навокал. Хаваўся ў іх досвед трыццаці гадоў зладзейскага занятку. Ён быў маўклівы, ураўнаважаны, спакойны, але ў свеце злачынцаў ён меў вялікую пашану і прызнанне за самавітасць, спрыт у працы і агромністую сілу характару. Баран нават практычна не ўжываў зладзейскага жаргону. Ён меркаваў, што гэта патрэбна толькі шпане, якая больш нічым не можа давесці, што яна блатная.

Алік не ішоў на заданне. Ён хацеў пабачыцца з былым супольнікам, Казікам Марацкім, які з нейкіх прычынаў даў драпака з Вільні ў Менск і пакуль атабарыўся ў скупшчыцы крадзенага Цыпы, якая жыла на Нізкім рынку. Але спаткання не адбылося. У нейкі момант Баран заўважыў багата апранутую пані, якая выходзіла з брамы дому і хавала ў торбачку ключы. Злодзей вокамгненна зрабіў некалькі высноваў: «Яна ідзе па набыткі; кватэра пустая, або, можа, засталіся там дзеці ці сабака; у кватэры, мабыць, водзіцца багацце».

Баран правёў пані да канца вуліцы, бо хацеў упэўніцца, што яна не вернецца, згадаўшы, што забыла нешта ў кватэры. Да таго ж ён меркаваў выведаць, куды яна пойдзе. І сапраўды, яна ішла ў бок Траецкага пляцу, дзе ў той дзень ладзіўся кірмаш.

Алік хутка вяртаўся. «Добра, што я сёння ўзяў статкі»,  думаў ён. Днём, калі толькі не ішоў на заданне, Баран ніколі не насіў зладзейскіх прыладаў. Для гэтага ён быў занадта асцярожны,  а раптам яго затрымае і абшукае які гінт. Прылады сёння ён нёс для Казіка.

На падворку Баран хутка знайшоў дзверы, замкнёныя вялікім навясным замком з зашчапкай. Уваход быў зручны, нябачны з вокнаў іншых кватэраў. Баран моцна націснуў пальцам кнопку званка. Пачакаў. Ніхто не адгукнуўся. Баран адамкнуў дзверы, шабрам скруціўшы замок, і ўвайшоў у кватэру. Пакінуўшы ўсюды дзверы адчыненымі, агледзеў пакоі і адчыніў акно ў сад. Зрабіў абыход. Вярнуўся на ганак і замкнуў дзверы адмычкай, а крыху пашкоджаны замок завесіў на скабе. Цяпер звонку кватэры нават гаспадыня не змагла б дамысліцца, што ўнутры працуе злодзей. Алік улез у кватэру праз адкрытае акно і прычыніў яго за сабою.

Баран, працуючы нават усляпую, як цяпер, праводзіў крадзяжы дасканала. Ён меркаваў, што лепш адкласці работу на пазней або зусім пакінуць, чым сапсаваць. Абіраць кватэру пачаў са спальнітам найчасцей хаваюць дарагія рэчы. Перакапаў шуфляды начнога і туалетнага столікаў. Потым ён заняўся камодай. Працаваў спраўна і хутка. Замкнёныя шуфляды ён адчыняў і вымаў адным кароткім рухам шабра. Потым вытрасаў іх змесціва на падлогу каля камоды. Гэтак можна было адразу пабачыць, што там ляжыць. Каштоўныя рэчы Баран клаў у кішэню; іншыявартыя ўвагікідаў на сярэдзіну пакою. Ён праверыў вопратку ў шафе, зазірнуў пад абразы (там можа быць схованка), даследаваў вялікі насценны гадзіннік (той таксама можа служыць тайніком для грошай).

Пасля спальні Баран перайшоў у сталовы пакой. Абшнарыўшы буфет, ён рушыў у кабінет. Там абмацаў пісьмовы стол. Зняў з яго нават верхнія дошкі, зірнуўшы ўнутр зверху, як у латок. Ён шукаў схованкі. Уся работа цягнулася не больш за чвэрць гадзіны. Гарцуючы па кватэры. Баран адначасова прыслухоўваўся да таго, што адбываецца на вуліцы.

Ён працаваў хутка, але з абсалютнай упэўненасцю ў сабе. Ніводзін драбок не ўцёк ад ягонай увагі.

Баран сабраў здабычу: два амаль новыя мужчынскія гарнітуры, дамскую сукенку, мужчынскае футра, каракулевы жакет, набор сталовага срэбра. Апрача гэтага, у ягоную кішэню адразу перакачавала некалькі залатых манетаў, пярсцёнкі, бранзалет і залаты жаночы гадзіннік на ланцужку. У пэўны момант ён згадаў, што Стась Рамізнік прасіў яго прынесці з работы бялізну для яго і жонкі. Таму Алік выбраў некалькі найлепшых камплектаў бялізны. Потым, каб выйшаў як мага меншы пакунак, ён укруціў рэчы ў прасціну. Перавязаў матузком, а зверху абкруціў вялікім аркушам паперы. Пакунак быў не надта вялікі і не выклікаў падазрэнняў. З ім можна было смела выходзіць на вуліцу.

Існуюць злодзеі, тарбахваты, якія абы як выконваюць сваю работу. Халтурацьтак гавораць пра іх спрактыкаваныя блатныя. Такі ўварвецца ў кватэру, нахапае абы якой вопраткі, пакінуўшы каштоўныя рэчы, скруціць іх у вандзэлак і, трасучыся ад страху,  шась на вуліцу.

Ідзе з майном, а шмокты яму разлазяцца. Ззаду рукаво бабскай блузкі боўтаецца, спераду звісае шаль, а тут яшчэ якая-небудзь муфтачка ці панталоны вывальваюцца на брук. Скандал на ўсю вуліцу! Як на такога не звярнуць увагі? Проста сам на адпачынак у турму просіцца. Шпік такога адразу хапне! Альбо які наглядчык. Здаралася, што і звычайныя мінакі такіх затрымлівалі.

Захоўваючы поўную асцярожнасць, Баран праверыў, каб на вуліцы ўсё было чыста, і адразу скіраваўся да скупшчыка. Алік збыў усе рэчы, хоць некаторыя з іх падабаліся яму самому. Асабліва прыйшліся яму да душы мужчынскае футра і адзін з пярсцёнкаў. Аднак ён не спакусіўся. З даўніх часоў ён меў адно правіла: пасля працы нічога сабе не пакідаць. Лепш купіць у пяць разоў даражэй, але не дарыць нікому «левых» рэчаў. Выняткам была бялізна без адметных пазнак, калі браў яе для сябе або для сваіх, якія яго пра гэта прасілі,як цяпер для Стася Рамізніка і ягонай жонкі. Той Стась не быў фраерамён сам некалі блатаваў. Цяпер не хадзіў на заданні, але злодзеі лічылі яго сваім. Ён часта дапамагаў найлепшым з іхперавозіў барахло або падказваў месцы магчымай работы.

Позным вечарам Баран выйшаў вузкім завулкам ля сінагогі на Лагойскі тракт. Ён рухаўся павольна, стараючыся не забрудзіць новых ботаў. Спыніўся ён каля вялізнай карчмы Шлемы Гоя, які займаўся непастаяннымі, але даволі папулярнымі сярод старазаконнага насельніцтва фургоннымі перавозамі з Менску ў Лагойск і Барысаў. Стась Рамізнік арандаваў у Шлемы малую стайню і невялікую кватэрку ў глыбіні падворку.

Баран пастаяў некаторы час перад брамай, потым зайшоў на двор, які тануў у балоце. Ён паволі пакрочыў наперад, арыентуючыся на святло, якое падала з акна старожкі.

Раптам на падворак даляцеў звонкі дзявочы смех. Гукі журчэлі і пераліваліся, нібы вада ў ручайку. А крыху пазней раздаўся нервовы жаночы голас:

 Перастань урэшце!.. Ведаеш жа, што я баюся казытання Ой!..

І зноўку смех Такі вясёлы, такі захапляльны, што і чужынцу нават цяжка было паўстрымацца ад усмешкі.

Баран прыпыніўся, і смех знік. Толькі чуваць было праз фортку, адчыненую ў акне старожкі, жаночую гамонку. Адзін голас быў ірваны, нібыта ягоная ўладальніца стрымлівалася, каб не зарагатаць. Другі голас быў нізкі і поўніўся раздражненнем.

Алік падкраўся да акна, якое толькі напалову было завешанае фіранкай. За ёй, на падаконні, стаялі вазоны з кветкамі. Алік зірнуў углыб пакою. Яго тыльную сцяну засланяла вялікая шырма. Яна мела пунсовы фон, на якіму яскравым святле вялікай лямпыблішчэлі залатыя матылі Перад шырмай, насупраць люстэрка, кветкай расцвітала постаць дзяўчыны. Гэта была маладая пульхная бландзінка. Плечы ў яе былі голыя. А каля яе ступняў кленчыла іншая жанчына, нашмат старэйшая, імаверна, швачка. Бландзінка прымярала сукенку. Ейная адбітая ў люстры фігура была лёгкай і нерэальнай, быццам не з гэтага свету. Можа, такое ўражанне стварала блакітная сукенка, магчыма, люстэрка або яркае святло лямпы, а можа, кантраст з апранутай ва ўсё цёмнае швачкай? Хто ведае, ці не віной усяму былі лёгкія распушаныя валасы ды голыя плечы? Барану, які заглядзеўся на яе, аж заняло дыханне. Яму здавалася, што дзяўчына плыве ў паветры, блішчыць, як тыя залатыя матылі на шырме, і зараз знікне.

Зноў выбухнуў смех, які напоўніў цяплом грудзі Аліка і нібыта сціснуў ягонае сэрца. Неўзабаве раздаўся голас швачкі:

 Ну, не круціся, бо ўкалю

 Дык і ты не казычы

Бландзінка, засланяючы далонню вочы ад святла, павярнулася ўлева і ўправа, назіраючы за сабой у люстры. Дзяўчына выстаўляла сцёгны, адсланяла зграбныя лыткі, любуючыся сваім адлюстраваннем. Калі б не люстэрка, што стаяла поруч, то выглядала б на тое, што яна наўмысна хваліцца сваёй прыгажосцю перад мужчынам за акном.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке