Песецкий Сергей Михайлович - Яблычак стр 6.

Шрифт
Фон

 Калі не будзеш дурнаватай, то праз год абярэш мінімум тысячу рублёў. Тады кінеш гэта. З грашыма знойдзеш сабе хлопца і выйдзеш замуж.

 Калі там гэтак цудоўна, то, можа, цётка сама пойдзе туды працаваць?  адказала Андзя.

Цётка прамаўчала. Яна адчула, што неўзабаве ў яе зявіцца найлепшы хаўруснікголад, які схіліць дзяўчыну да згоды хутчэй, чым яна сама.

Цётка не памылілася. Праз два тыдні пасля іхняй размовы Андзя, пачуўшы ноччу, як старая пераварочваецца ў ложку, спытала:

 Цётка, не спіце?

 Чаго трэба?

 А як будзе з Алікам?

Цётка адразу ж зразумела, куды хіліць дзяўчына, і прамовіла:

 Пакінеш яго ў мяне За восем рублёў у месяц будзе жыць як графянё. Ужо ж я яго не пакрыўджу, бо хоць ён і байструк, але таксама нібыта і родзіч гэта можна ўладзіць і заўсёды зможаш хадзіць да яго ў адведзіны

Назаўтра цётка разам з Андзяй, якую яна крыху прыбрала, каб тавар лепш выглядаў, пайшла да Эмы. Дзяўчына спадабалася немцы. Вокам знаўцы яна ацаніла маладуху і прыклала намаганні, каб не выпусціць яе з рук.

Цётка і гэтым разам зарабіла на Андзі некалькі дзясяткаў рублёў. А ўжо назаўтра дзяўчына пасялілася ў Эмы як сталая жыхарка пансіянату. Немка насамрэч досыць па-людску ставілася да сваіх дзяўчат і падманвала іх менш, чымся іншыя мадам. Можа, так адбывалася таму, што ў яе быў першакласны тавар, які прыносіў ёй вялізныя прыбыткі. Андзю атачылі адмысловай апекай. У пансіянаце ведалі, што дзяўчына крыху дзікая, таму стараліся яе не перапалохаць, а паступова прывучаць да працы. Яе пакідалі для найлепшых гасцей, таму яна рэдка калі выходзіла ў агульную залу.

Мадам не падабалася толькі, што Андзя вечна маркоцілася ды, у адрозненне ад іншых дзяўчат, не піла з гасцямі віна і гарэлкі. Эма пастаралася зрабіць яе сяброўкай сваю ўлюбёнку, Залатую Полю, якая вылучалася не толькі прыгажосцю, але і вясёлым норавам. Поля праз некаторы час змагла прывучыць Андзю спачатку да розных салодкіх вінаў, а пазней і да гарэлкі Здавалася, Андзя канчаткова прымірылася з лёсам, але ў вачах ў яе ўсё яшчэ таіўся нейкі дзіўны неспакой.

Андзя была самай прыгожай дзяўчынай у Эмы. Яе апраналі як гімназістку або як хлопца-жакея. Яна мела шалёны поспех, але трываў ён нядоўга. У яе не было закаханых гасцей, якіх чакаюць і якіх абмяркоўваюць з каляжанкамі: «Ведаеш, а мой абяцаў мне тое і тое» Яна вабіла гасцей прыгажосцю і грацыяй, але адштурхоўвала абыякавасцю, холадам і пагардай. Наведнікам падавалася, што Андзя аддаецца ім сціснуўшы зубы, каб не крычаць ад гідоты.

Дзяўчына пакутавала і прападала, але Алік быў дагледжаным хлопчыкам, бо Андзя нічога для яго не шкадавала. Цешылася, што хлопец хутка рос і добра выглядаў. Яму споўніліся ўжо тры гады. Ён зграбна хадзіў і ўжо крыху гаварыў. Андзя заўсёды з нецярплівасцю чакала раз на тыдзень, калі цётка прыводзіла да гаспадыні на кухню пацешнага, заўсёды фарсіста апранутага Аліка.

Андзя ашчадна збірала грошы. Прадчуваючы, што дзіцяці спатрэбяцца сродкі, яна старанна іх зарабляла. На кніжцы, якая ляжала ў гаспадыні, у яе захоўвалася больш за тысячу рублёў.

Аднойчы вечарам, напрыканцы лета, калі Андзя была ў Эмы ўжо другі год, усіх вольных дзяўчат выклікалі ў залу-гасцёўню. Прыехала група пяных афіцэраў. Фартэпіяна і скрыпачка гралі бадзёры марш. Пачаліся танцы. Эльза (гэткае імя было ў Андзі ў публічным доме) мела найбольшы поспех і пераходзілашто праўда, неахвотназ рук у рукі.

Хвілінаў праз пятнаццаць прыехала чацвёрка пянаватых цывільных. Сярод іх быў адзін, які вылучаўся асаблівым запалам і здольнасцю забаўляць астатніх. Яму хапіла некалькі жартаў, каб разварушыць таварыства.

Усе пачалі піць за здароўе войска і важных асоб. Загучалі камічныя тосты. Дзяўчат змушалі піць гарэлку, плоцячы па рублі за кілішак. Музыкі, падахвочаныя шчодрасцю гасцей, гралі без продыху. Толькі Эльза-Андзя не весялілася. Нахмурыўшы бровы, яна ўпотай сачыла за адным з цывільных, у якім яшчэ на самым пачатку пазнала Рычарда. Вусікі і элегантны гарнітур яго не надта змянілі. Але ён не ўзгадаў Андзі, якая была ў ягоным жыцці толькі дробным фрагментам, мімалётным фліртам, якіх у яго былі дзясяткі. З ёй было звязана найменш турботаў, і яна была яму найбольш адданай. Як жа ёй было запасці ў памяць? Зрэшты, адзенне таксама змяніла Андзю да непазнавальнасці. На дзяўчыне была дарагая шаўковая сукенка, шаўковыя панчохі, лакаваныя туфлікі. Прыгожая прычоска дадавала ёй шарму. Акрамя таго, Андзя вырасла, крыху памажнела. Гэта ўжо не была тая змарнелая нясмелая дзяўчына ў завэдзганых лахманах, а поўная грацыі шыкоўна ўбраная жанчына хоць і прастытутка.

У пэўны момант Рычард, патанцаваўшы па чарзе з некалькімі дзяўчатаміа ён быў добрым танцорам і любіў танчыць,  жартаўліва падхапіў Андзю да танца.

 Пекная Эльзачка мне некага нагадвае,  прамовіў ён дзяўчыне.

Сэрца Андзі закалацілася, а твар не меў ні крывінкі.

 Каго?..  прашаптала яна, адчуваючы, што яе пакідаюць сілы.

 Адну такую акторку з фільму ці то тэатру  абыякава адказаў ейны былы каханак, язык якога крыху заплятаўся.

Дзяўчына адчула, што да вачэй падступаюць слёзы, але Рычард, не заўважыўшы гэтага, пайшоў танцаваць з наступнай дзяўчынай. Андзя правяла яго гарачым позіркам.

Пры вялікім стале, складзеным з чатырох меншых столікаў, сядзелі тыя, хто не танцаваў. Увесь стол быў застаўлены бутэлькамі і закускай. Андзя сядзела ля аднаго з паручнікаў, які напачатку весяліўся, але, выпіўшы вялікую колькасць усякага-рознага, раптам пагрузіўся ў пануры настрой і асалавела вадзіў вачыма наўкола. Рычард сядзеў насупраць. Андзя не зводзіла з яго вачэй, стараючыся, аднак, каб ён гэтага не заўважыў.

Чым больш пілі і палілі ў зале, тым больш згушчалася атмасфера і псаваліся настроі прысутных. Раптам нехта з цывільных пачаў спяваць «Дубінушку». Не зважаючы на тое, што песня лічылася вальнадумнай, яе пачалі падцягваць хорам і вайскоўцы. Уласна кажучы, песню не спявалі, а раўлі, бо кожны хацеў перакрычаць астатніх.

Тым часам Рычард прынёс з буфета некалькі вялікіх ігрушаў і пачаў кідаць іх дзяўчатам. Андзя спрытна злавіла сваю ігрушу. Але ейная каляжанка, Залатая Поля, якая сядзела на каленях хмурнага паручніка, так нязграбна спрабавала схапіць плод рукой, ажно той адскочыў ад яе далоні і трапіў паручніку ў твар. Афіцэр збялеў. Ён скінуў дзяўчыну з каленяў на падлогу і падскочыў са свайго месца.

 Хто гэта зрабіў?!  хрыпла запытаў ён у прысутных.

Спачатку ніхто не зразумеў, што адбылося, таму ўсе маўчалі.

 Я пытаюся хто гэта зрабіў?!..  казаў ірванымі фразамі афіцэр, ледзь стоячы на нагах.

Рычард зразумеў, што афіцэр мае на ўвазе ігрушу, якую Залатая Поля гэтак няўдала лавіла. Таму ён устаў з месца і сказаў:

 Я прашу ў вас прабачэння. Я кінуў ігрушу, але насамрэч ніхто не вінаваты, бо дзяўчына нязграбна яе лавіла. Ніхто не хацеў вас абразіць. Супакойцеся, калі ласка.

 Што?!  зароў афіцэр.  Вы мяне супакоіцца Мярзотнік!..

 Не падымайце тут гвалту, калі ласка,  пачаў Рычард.

 Што-о-о?!.. Ах ты, гнюс!..

Афіцэр, у куточках вуснаў якога паказалася пена, рэзкім рухам выцягнуў з задняй кішэні штаноў пісталет і, робячы крок назад, падняў руку ўгору.

Андзя, якая, прыціснуўшы рукі да грудзей, не дыхаючы, сачыла за яго рухамі, спрытна скокнула наперад і апынулася на стале. Яна была павернутая спінай да даўнейшага каханка, а тварамда паручніка. Дзяўчына схапіла адной далонню рулю пісталета. Раздаўся стрэл

 Не страляй! Гэта ж Рычард мой Рысік! Напрамілы Бог, не страляй!  крычала Андзя, па твары якой цяклі слёзы, а па сукенцыкроў.

Прыяцелі паручніка адабралі зброю. Андзя аблегла на падлогу. Яе перанеслі на канапу ля сценкі.

 Рысік Рысік  кволым голасам клікала дзяўчына.

І цяпер ён пазнаў яе. Ніхто ўжо даўно не называў яго Рычардам. Ён наблізіўся да дзяўчыны, якая ўратавала яму жыццё, і, бледны, ашаломлены, узяў яе за руку, каб праверыць пульс

 Рысік, мой залаты Я маю грошы ў гаспадыні Не пакінь Аліка гэта твой сынок Рысік залаты

Ён яе не зразумеў. Яго здзівіла толькі, што Андзя ведае пра яго з Гальшкай сына (таго хлопчыка таксама звалі Аляксандр). Яму і да галавы не прыйшло, што дзяўчына кажа пра сваё дзіця.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке