Песецкий Сергей Михайлович - Яблычак стр 5.

Шрифт
Фон

Бадай, яна забыла, што пазнаёмілася з Андзяй тады, калі той было ўсяго дзевяць гадоў.

 Добра, што яна яшчэ не абчысціла кватэры і не ўцякла з каханкам!..  усё больш разюшвалася крывадушная гаспадыня.  Я пра гэта парупілася!.. Я а хто ж Бывай здаровейкам Бадай цябе качкі затапталі Мяне нялёгка абвесці вакол пальца!..

Але ў кватэры штораз мацней пачала заўважацца Андзіна адсутнасць. Працы поўна, а рабіцьняма каму. На працу змабілізавалі ўсе рэзервы: дзвюх старэйшых дачок і дзвюх малодшых, а таксама хлопцаў, апрача найстарэйшых, у якіх прабіваліся першыя вусікіім было неяк не з рукі працаваць. Нават сама пані адклала раманы Поля дэ Кока і, абвязаўшы галаву хусткай, узялася за прыбіранне пакояў. Праца ішла жвава: адны насілі дровы, другія ваду, іншыя выносілі смецце, мылі посуд, кармілі і пераапраналі меншых дзяцей, падмяталі, мылі падлогу, гатавалі сняданак, абед, вячэру, палілі ў печках, але вечарам выявілася: нягледзячы на тое, што ўсе былі без сілаў ад стомы, яшчэ засталося шмат чаго незавершанага. Гаспадыня пачала бэсціць сталую кухарку, якая ва ўсім пільнавалася сваіх абавязкаў і нават мела нахабства патрабаваць памочніцу. Кухарка ў сваю чаргу прыгразіла звольніцца. Гаспадыня капітулявала.

Праз пару дзён у кухні зявілася новая гаротніца. Яе адразу ж нагрузілі працай. Але служка была такая нязграбная, ажно яе нават пачалі падазраваць у наўмысным шкодніцтве. Талеркі ў яе біліся цэлымі стосамі. Растаўкла яна і настольную лямпу. Яна здолела нават нейкім таямнічым чынам скінуць са сценкі люстэрка, якое разляцелася на аскепкі. Гэта перапоўніла чашу цярпення. Няўдаху за валасы выкінулі з кватэры.

Ейная пераемніца вечна спала. Яна не прапускала ніводнай магчымасці і нагоды, каб не аддацца свайму ўлюбёнаму занятку. На другі дзень яна знікла. Пасля доўгіх пошукаў яе знайшлі ў склепе, куды яна пайшла з вядром па бульбу. Дзяўчына спала як пшаніцу прадаўшы, седзячы на перавернутым дагары дном вядры. На наступны дзень яна з рана амаль да вечара праспала на гарышчы. Выгналі і яе.

Чарговая служка была досыць спрытная і энергічная. Гаспадыня была вельмі задаволеная: «Нарэшце знайшлася ніштаватая памочніца». Але ейная радасць трывала нядоўга. Жыхары дому заўважылі неўзабаве, што па вуліцы, у браме, на падворку і на лесвіцы зявілася мноства вайскоўцаў самых розных фармаванняў. Шмат хто выказваў розныя здагадкі, стараючыся зразумець гэтую незвычайную зяву. «Мусіць, недзе непадалёк стварылі штаб»,  нехта зрабіў не надта лагічную выснову. Хутка жыхары заўважылі, што вайсковы наступ прасоўваецца ўсё вышэй па сходах і канцэнтруецца пераважна каля дзвярэй кватэры, у якой служыла вельмі энергічная, але досыць палахлівая дзяўчына. Жаўнеры спрабавалі аднаго разу нават зазірнуць на кухню. А калі двое «жаніхоў» уступілі там у зацятую спрэчку за сэрца сваёй прысухі, прычым найбольш пацярпелі рондалі, супніцы і талеркі, то і тая пакаёўка згубіла працу.

 Прэч! Тут у мяне не казармы! А як жа! Бывай здаравенькая, бадай цябе качка! Пайшла вон!

Наступная служка мела яшчэ больш гарачы тэмперамент. Месца жаўнераў на вуліцы, на падворку, у браме і на сходах занялі ледзь не цэлыя аддзелы пажарнай службы з двух суседніх раёнаў. Спачатку жыхары дому палохаліся і правяралі, ці няма дзе пажару. Але неўзабаве высветлілася, што мэтай атакі рыцараў саламандры было толькі палымянае сэрцайка новай пакаёўкі. Таму выгналі і яе.

Гаспадыня заламала рукі:

І што мне цяпер рабіць? Як шкода Андзі! Золата, а не дзяўчына была! Якая ціхая, працавітая, спрытная, не балбатуха Ну, панесла па ўхабіне бо маладая, нявопытная Але працавітая, сумленная. Дзе я такую знайду?

Толькі цяпер Андзіна праца атрымала прызнанне. Калі пасля родаў дзяўчына ачуняла, цётка, з якой былая гаспадыня ўжо дамовілася пра заробак дзяўчыны, загадала ёй вярнуцца на ранейшую працу.

Андзя зноў у ахвотку ўзялася за працу. Маўчуха, як і раней, яна працавала яшчэ больш рупліва, і ў кватэры быў глянц-парадак. Толькі жыццё самой Андзі цяпер змянілася. Яна больш не размаўляла з чаравікамі, калі іх чысціла. Не бегала па лесвіцы. Яе характар змяніўся праз мацярынства.

Былая Вавёрка назаўсёды знікла з камяніцы.

У кожную вольную хвілю Андзя адведвала і карміла сына. Яго пахрысцілі і далі імя Аляксандр. Цётка супакоілася і перастала рабіць замахі на жыццё дзіцяці. Малы не быў для яе цяжарам і дакукай, бо Андзя заўсёды знаходзіла час, каб самой вырвацца з працы і заняцца сынам.

Мінуў год. Андзя працавала на ранейшым месцы. Гэта, магчыма, цягнулася б яшчэ доўга, але зноў непрадбачаная акалічнасць парушыла звыклы лад жыцця дзяўчыны. У сямі чыноўніка адным з сыноў быў ужо дарослы Грыша. Ён наведваў у гімназіі сёмы клас, ало вучыўся дрэнна, і зусім не з тых прычынаў, якія часта перашкаджаюць у навуцы здольным і гарачлівым хлопцам. Ён не мог пахваліцца поспехамі толькі праз млявасць, ляноту і капрызнасць. Апошнім часам гэты маладзён з чырвонымі рукамі, бяздумнымі вачыма і гнілымі зубамі пачаў выказваць да Андзі зацікаўленасць. Імаверна, ананізму яму было ўжо не дастаткова. Ён безупынку чапляўся да дзяўчыны, якая з цяжкасцю пазбягала расстаўленых ім пастак. Аднойчы ён заспеў яе падчас прыборкі спальні, схапіў ззаду і разам з ёй паваліўся на ложак. Дзяўчына не закрычала, бо не хацела залішняй увагі іншых дамачадцаў. Грыша быў высокі і досыць моцны, але яна была рухавая і дужая. Яна выкручвалася, але пераўзбуджаны маладзён раптам пачаў яе душыць. У Андзі пацямнела ўваччу. З носа лінула кроў. На твары выступілі сінякі. І тады, прыслухаўшыся да інстынкту самазахавання, які ўрэшце прачнуўся, яна пачала біцца з усёй моцы. Яна падбіла панічу абодва вокі і пару разоў сапхнула яго на падлогу, падскочыла да дзвярэй, але выбрацца з пакою не здолела, бо кавалер замкнуўся на ключ. У пэўны момант Грыша сарваў са сцяны вяшак. Андзя схапіла столік для кветак На шум збегліся дамачадцы. У дзверы загрукалі кулакамі. Паніч адамкнуўся і, падзёрты ды перапэцканы ў Андзінай крыві, вылецеў з пакою.

 Матуля, гэта ўсё Андзя!..  зароў герой, хаваючыся за плячыма маткі.

 Ах ты, гадзіна, дзіця мне хацела забіць! Прастытутка ты, жабрачка, зладзейка! Выклікайце паліцыю! Я цябе правучу!..

Андзя памкнулася з кватэры, збегла ў падвал, дзе, тулячы да грудзей Аліка, стала ціхенька плакаць.

На службу яна ўжо не вярнулася, хоць гаспадыня, схамянуўшыся і цвяроза ацаніўшы справу, хацела ўзяць яе назад. У гэтым ёй пасярэднічала цётка:

 Андзька, ідзі заўтра на працу. Табе ж нічога не сталася. А калі паніч хацеў троху пазабаўляцца, то што з таго Дурная ты. Каб ты мела розум, то яшчэ б атрымала з гэтага якую карысць. А ты як варятка. Знайшла што шкадаваць. І для каго ты марнуешся? Для гэнага твайго хахаля, які цябе кінуў, як сучку са шчанём? Давай выходзь заўтра на працу. Я перапрашу гаспадыню.

 Калі вы папросіце прабачэння, то і працуйце там сама, а я не вярнуся.

Праз два тыдні Андзя знайшла працу на цыгарэтнай фабрыцы, але ў хуткім часе звярнула на сябе ўвагу старшага майстра, які лічыў, што дзяўчаты за заробак мусяць аддзячваць яму сваім целам. Гэта было амаль правіла, якому падпарадкоўваліся ўсе самыя прыгожыя работніцы. Андзя, аднак, абыякава адкінула ўсе залёты майстра. Гэта распаліла яго яшчэ больш. Ён зрабіўся надакучлівым. Андзя сказала яму катэгарычнае «не». А праз некалькі дзён яе выгналі за «амаральныя паводзіны і кепскую працу».

Праходзілі тыдні, а працы ўсё не было. Цётка штораз больш злосна наракала на дармаедку, хоць Андзя ніколі не сядзела без занятку, выконваючы работу сваёй апякункі, якая ўсё часцей заглядала ў чарку. Андзя ж часта цэлы дзень не мела ў роце нават макавай расінкі. Яна адчувала, што сілы яе пакідаюцьу дадатак яна карміла дзіця. Калі яна схілялася, а пасля выпроствалася, уваччу рабілася цёмна. Не адпачыўшы, яна не магла прынесці нават вядра вады са студні.

Найбольш яе даймала, што галадаў Алік. Каб накарміць яго, яна папрадавала сякога-такога майна, хоць і было ў яе небагата,  але выручаных грошай хапіла ненадоўга. Тады цётка, якая лічыла, што цяпер самы час, прапанавала дзяўчыне «жалаванне» ў немкі Эмы, якая трымала самы шыкоўны ў Менску публічны дом афіцэрскі, пяцірублёвы. Цётка не раз займалася зводніцтвам і за ніштаватую ўзнагароду і раней намаўляла прыгожых дзяўчат ісці працаваць да Эмы, а цяпер яна спадзявалася добра зарабіць на бесперспектыўнай, як ёй думалася, Андзі. На прапанову Андзя нічога не адказала. Цётка, мяркуючы, што дзяўчына яе не зразумела, пачала тлумачыць, маўляў, добрая праца: там кормяць, прыгожа апранаюць дзяўчат, там весела і поўна культурных і шчодрых кавалераў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке