Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 9.

Шрифт
Фон

Дзюбаносы доктар Лёднік на гэты момант увасабляў сваё ўменне ўвязвацца ў непрыемнасці.

Кат выпрастаўся, выціраючы мокрыя пальцы аб каптан.

 Да вечара гамон быў бы,  з такім задавальненнем пра добры ўмалот гавораць.  Трэба ж, такі fatalitasпашанцавала вашаму доктару, панове. Нясіце тапельца ў маю майстэрню, там ложак ёсць. Я не такіх з іншасвету вяртаў.

Пан Ігнарус высока падняў ліхтар, і пякельныя цені сутарэнняў зруйнаванага ліцвінскага замка пачціва расступіліся і схіліліся перад сваім уладаром.

 Я, панове, Харон па-ашмянску,  кат у мігатлівым прыцемку, з чалавекам, што бяссіла тросся на каменнай падлозе пад яго нагамі, і праўда здаваўся пракаветным божышчам смерці.  Я з усім майстэрствам сваім даводжу чалавека да другога берага быцця, але магу вярнуць яго назад, нават калі ягоныя вочы ўжо назіраюць пагойдванне райскіх пальмаў альбо алейныя бурбалкі на пякельнай пательні. Я буду даводзіць вязняі вяртаць назад столькі, колькі спатрэбіцца маім гаспадарам. Пакуль сэрца ягонае не зробіцца мяккім, як воск. Вярну і доктара Лёдніка. Толькі з майго чоўна яму не сысці, панове.

Алесь і Пранціш неслі Бутрыма на плашчы, за імі заставалася дарожка з кропель, быццам пазначаўся непазбежны зваротны шлях.

А зверху ўсё яшчэ раўло, дыхала перагарам і дурной зухаватасцю мястэчка, святкуючы зламанне лёсу двух дзяцей:

 За здароўе жаніха і нявесты! Віват!

Раздзел трэціСПАДЧЫНА БІБЛЕЙСКАГА ЦАРА, ПУСТЭЛЬНІК І ЦЯЛОК

У страшным блюзнерскім трактаце «Picatrix» гаворыцца, што для таго, каб усе сустрэчныя любілі цябе і выконвалі, што просіш, трэба насіць з сабою вочы чалавека, загорнутыя ў скуру змяі.

Па праўдзе, дык неяк не хочацца любіць чалавека, які носіць з сабой такую «рэліквію». Хутчэйабысці тыпуса за літоўскую вярсту.

Пан Міхал Брастоўскі вырашыў проста: да лесуна любоў, слухаюцца тых, каго баяцца. Яснавяльможны, захутаўшыся ў аксамітны плашч з тонкай срэбнай вышыўкай, змрочна сядзеў у куце і пазіраў на падабенства накрытага радном ложа пасярод пакоя.

Пад радном угадваліся нерухомыя абрысы цела.

 Давай, мярзотнік, пачынай!

Да накрытага цела двое ахоўнікаў падштурхнулі высокую худую постаць.

Чалавек у простым чорным камзоле нервова адкінуў рукой цёмныя пасмыздавалася, што ён не вельмі ўпэўнена трымаецца на нагах.

 Відовішча будзе не вельмі эстэтычнае, ваша княская мосць. Можа, вам лепей не прысутнічаць?

Глыбокі нізкі голас гучаў цвёрда, але хрыплавата.

 Пра мае пачуцці заперажываў, гнюс?  князь цадзіў словы скрозь зубы, прыгожы нервовы твар крывіўся ад нянавісці.  Я не такія маніпуляцыі і з мёртвымі, і з жывымі бачыў, а часам і сам учыняў. Калі цябе, доктар, будуць на кавалачкі рэзаць, ні імгнення не прапушчу.

Чалавек у чорным не праявіў боязі:

 І зноў паўтару, вашамосць: я не забіваў вашу дачку І не падзяляў з ёй ложа! Дзецьмі сваймі клянуся!

У цьмяным святле свечак рысы таго, каго абвінавачвалі ў забойстве, здаваліся злавесныміхудое аблічча, драпежны нос, ганарыстыя тонкія вусны

 А гэта што?

У рукі доктара паляцела нешта маленькаепярсцёнак, танны, срэбны

 Пазнаеш? На ім надпіс: «Ад Лёднікаmea pulchra domina». «Маёй прыўкраснай даме». У Праксэды з пальца знялі. Золата давялося адсыпаць, каб на судзе не паказвалі.

 Вашамосць, гэта падробка. Пярсцёнак памятаю, з лета мая асістэнтка яго насіла. Але я ёй яго не дарыў, надпісу такога не замаўляў. Я не...

 Заторкніся і рабі, што трэба, лайно! Мне дастаткова, што ты трымаў яе ў сваім доме, з-за цябе ганьбы не выхлебтаць, важныя гешэфты зрываюцца

Панскі крык суправаджаўся кухталямі драбанта, шырокага, як рыдван. Пярсцёнак вярнуўся князю, той грэбліва схаваў яго глыбей у кішэнь. Чалавек з лысай галавой, на якую ўспаўзаў агідны лішай, адным рухам сцягнуў тканіну з цела. Хударлявы юнак у вопратцы гіцаля паспешліва адвярнуўся.

Доктар схіліўся над целам, ад якога сыходзіў амаль невыносны салодка-гнілы пах.

 Паднясіце ліхтар бліжэй!

Гіцаль паслухмяна наблізіўся з ліхтаром, у якім нібыта ў нервовым прыпадку біўся, выгінаўся агеньчык. Здавалася, нават стыхійны дух не мог вытрымаць відовішчау нябожчыцы, апранутай у сціплую брунатную сукенку, замест аблічча цямнеў кавалак мяса. Цела разам з адзежай вымачанае ў ліпкай субстанцыі, якая агідна паблісквала.

Алесь перарывіста ўздыхнуў: ён выдатна памятаў гэтую сукенку Праўда, цяпер яна была цеснаватай, шчыльна абцягваючы пакруглелы жывот мярцвячкі.

Чорны Доктар скінуў камзол і акуратна закасаў рукавы кашулі. Дзякуй богу, хоць яго рукі больш не дрыжаць Ашмянскі кат пан Ігнарус сапраўды быў выдатным знаўцам магчымасцяў чалавечага цела. Ягоныя метады лячэння нават у прыдзірлівага Лёдніка, калі ачуняў і змог гаварыць, не выклікалі асаблівых заўваг Затое тое-сёе прафесійна зацікавіла. З катам гарачы кансіліум учынілі на фоне дыбы і ланцугоў, той аж запаважаў вязня. Нат на парозе пекла Чорны Доктар чапляўся за новыя веды. Вось і цяперадсунуў на край свядомасці думкі пра тое, каму належыць цела, дзе ўсё адбываецца, чым яму пагражае. Працуе, як старанны рамеснік. Мацае, паварочвае Алесь стаяў, адвярнуўшыся, толькі намагаўся, каб ліхтар трымаць роўна. Хоць у анатамічны тэатр Ліёнскай медычнай школы, дзе выкладаў бацька, упершыню патрапіў год у дзесяцьсам прабраўся. Дый у лабараторыі бацькавай часцяком назіраў за патрашэннем трупаў дзеля навуковых даследаванняў Дрыжаць руку, што трымала ліхтар, змушаў не страх, а туга.

Князь, падобна, не ілгаў, калі казаў, што вывернутымі вантробамі яго не збянтэжыш. А гэта ж ягоная дачка зараз апынецца пад скальпелем, між іншым Брастоўскі гора не выяўляў, наадварот: углядаўся ў твар Лёдніка так зласліва, што можна было зразумецьгэта вытанчанае пакаранне. Здзек з забойцы, ад якога была цяжарнай нябожчыца, і якому належала дастаць сваё ж ненароджанае дзіця

Раптам Лёднік рэзка выпрастаўся, так і не ўзяўшыся за скальпель.

 Гэта не панна Праксэда!

 Што ты вярзеш?

Падскарбій ірвануўся да трупа.

 Глядзіце, вашамосць!

Лёднік узяў ліхтар у фальшывага гіцаля.

 Вы не верыце мне, калі я клянуся, што панна Праксэда не была actu praegnane. Але вось іншыя прыкметы. Форма пальцаў сведчыць, што гэтая жанчына шмат прала ўсё жыццё. Вось глыбокія сляды ад ніткі Гэтая жанчына старэйшая за Праксэду. Ёсць мноства дробных адрозненняў, магу пасля пералічыць А галоўнае Пан Брастоўскі памятае, якога росту была ягоная дачка?

Падскарбій нахмурыўся.

 Адметнага. Не ніжэй за мяне.

Лёднік упэўнена асвятліў ступакі трупа.

 Звярніце ўвагу, што сукенка гэтай жанчыне задоўгая. Вопратка і праўда належала панне Праксэдзе Але тут падол зямлю падмятаў бы. А паспрабуйце хто-небудзь зняць з нябожчыцы чаравікі

Ігнарус па кіўку Брастоўскага ўзяўся за чаравік, просты, на нізкім абцасе Ледзь нагу не адарваўбо чаравік калісьці з вялізнымі намаганнямі ўсцягнулі на занадта вялікі ступак.

Алесь ледзь утрымаўся на нагах ад узрушэння Не яна! Далібог, не яна! Як ён сам адразу не пазнаў?

Брастоўскі раптам схіліўся над трупам, рэзка рассунуў тое, што засталося ад вуснаў нябожчыцы, зірнуў на аголеныя зубы, і, відаць, атрымаў пацверджанне сваім здагадкам. Ну так, у Праксэды, у рэдкія імгненні, калі яна ўсміхалася, можна было заўважыць мілую няроўнасць верхніх зубак

Пан Міхал разлютавана сцягнуў і кінуў пад ногі запэцканую пальчатку.

 Сучыя дзеці! Падабралі ж, каб валасы падобныя, аблічча спецыяльна знявечылі Медальён падкінулі Ну, даведаюся, хто за гэтым стаіць, размажу, бы камяк гразі.

Падскарбій, грэбліва падціснуўшы вусны, хуткім крокам пакінуў скляпенне, нат не азірнуўся.

 Што ж, доктар, пойдзем у святліцу Пакуль ягамосць твой лёс не вырашыць,  выскаліўся Ігнарус. І дадаў са злосцю:  І собіла ж мне звязацца з вамі!

Для майстра навук медычных вылучылі адну з пустых камер, дзе пасушэй, павышэй. Мелася нават акнопад самай столлю, густа закратаванае. Але ўсё-ткігэта святло, свежае паветра і смех людзей, якія і не задумваліся, што вось за гэтым мурам хтосьці зараз курчыцца ад болю і безнадзейнасці

Камера аддзялялася ад калідора тоўстымі кратамі. Лёднік сядзеў па той бок, ссунуўшы шэрую салому ў невялікі стажок. Для надзейнасці пан Ігнарус са здзеклівымі прабачэннямі замкнуў на назе доктара бранзалет доўгага ланцуга, прымацаванага да сцяны. Па другі бок кратаў радком уселіся на пазычаную ў мясцовага Харона лаўку Давыд, Пранціш і Алесь.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке