Напачатку размова не вельмі клеіласябаяліся, падслухоўваюць. Калі пачалі гадаць, дзе ж панна Праксэда, доктар панурыўся.
Апошні раз яе бачыў не ў вельмі добрых абставінах. Мы пасварыліся.
Алесь гнеўна зыркнуў на бацьку. Бутрым уздыхнуў.
Я прапанаваў ён паехаць у Вільню, загадваць у шпіталі новым аддзяленнем для жанчын Там былі б ёй добрыя грошыз фундацыі яемосці, яснавяльможнай пані Пузыні. У перспектывесувязь з універсітэтам, з медычнай кафедрай Праксэдзе лепей было зехаць Саламея так лічыла.
У апошніх словах пачуўся водгук недагаворанага.
А яна ўпёрлася Лёднік раздражнёна пакрывіўся. Як ні ўгаворваў. Пачала некуды знікаць Казаланаведвае радню. Хоць да гэтага сцвярджала, што не мае да каго ісці Баюся, я быў трохі рэзкі з ёй. Калі выправіўся да цябе, Вырвіч, ужо тыдзень як сляды яе выстылі, ніхто не ведаў, дзе падзелася.
Вырвіч хмыкнуў:
Памятаю, як быў тваім студэнтам, і што значыць «трохі рэзкі» прафесар Лёднік. Накрычаў на дзеўку, і яна ўцякла?
Лёднік прыняў самы фанабэрысты выгляд, значыць, адчуваў сябе вінаватым. От чалавек, вечна ў яго пячонка пячэцца.
Далейшыя разважанні перарваў шум-крык за акном. Адзін сярдзіты голас належаў князю Брастоўскаму. Лёднік прыслухаўся, устаў і раптам учыніў несамавіта для прафесара, доктара і бацькі сямейства: пагрукваючы ланцугом, разбегся, адштурхнуўся нагамі ад сцяны, ухапіўся за краты, падцягнуўся, вызіраючы вонкі. «Усё-ткі ні ўзрост, ні занятасць не адвярнулі полацкага Фаўста ад гімнастычных ды фехтавальных практыкаванняў», трохі зайздросліва зазначыў Пранціш, мімаволі пагладжваючы сябе па жываце: ці не пачаў ужо звісаць над пасам, як у цесця?
Ну, што там?
Князь Міхал Брастоўскі з братам Адамам лаецца. Быццам сам з сабою. Блізнюкі
Чорны Доктар вісеў на кратах, як вялізны кажан. У калідор турмы даляталі асобныя фразы на польскай мове:
Вашамосць учыніў ганебна Загадайце адвесці войскі Вашага Цялка ніколі не прызнаюць роўным Вашамосць заўсёды зайздросціў, што я старэйшы Вы на паўгадзіны ўсяго старэйшы, васпан. Ваш Пане Каханкуневук і ілгун... Затое я не выхоўваўся ў немцаў, забыўшыся на нашыя звычаі Панятоўскаму ніколі не здабыць Самага знаўцу забілі
Крыкі аддаліліся і змоўклі. Шум засведчыў, што з аршанскага замка выехала карэта.
Лёднік саскочыў на падлогу, але не паспеў распавесці, што ўдалося расчуцьдзверы ў сутарэнні грукнулі так, нібыта іх выбілі таранам. Замест акаванага жалезам бервяна ў калідор заляцеў пан Міхал Брастоўскі. Ігнарус імчаў за ім з перакрыўленай фізіяноміяй.
Дзе той латруга доктар? гарлаў Брастоўскі, як бараначніца на Слуцкім рынку.
Падскарбій слізнуў вокам па кумпанах Лёдніка, што замёрлі, як саляныя слупы, насупіўся, зачапіўшыся вокам за свайго аптэкара, а пабачыўшы Вырвіча, выскаліўся:
І пан суддзя тут, як навязаны! Яшчэ лепей! Зараз і зладзім судовае паседжанне, каб вам зямля калом!
Суд, дакладней, таемны сход, зладзілі ў катавальніпан Міхал звыкла ўсеўся ў выгоднае крэсла з высокай разной спінкай у выглядзе пальмавых галінак (а Вырвіч быў гадаў, чаго гэта ў катавальні такая раскоша?) З крэсла зручны агляд складаных прыстасаванняў, што мусілі спрыяць шчырасці вязня.
Доктар стаяў перад падскарбіем, пачціва нахіліўшы галаву, быццам пакліканы на чарговую кансультацыю. Над яго галавой у чаканні застылі ланцугі, гатовыя схапіць за рукі жалезнымі абдоймамі бранзалетаў. За спінай пачціва чакалі панскага слова Пранціш, Лёднік-малодшы і Давыд Ляйбовіч, пачуваючыся прыблізна як печкуры ў дзіравым вядры, з якога вось-вось выцячэ апошняя магчымасць жыць.
Хто яшчэ ведае, што нябожчыцане мая дачка?
Брастоўскі раздражнёна зняў капялюш і паклаў на столік, побач з жалезнымі абцугамі і малітоўнікам. Панскі давераны слуга, падобны да спалоханага белага пацука, схіліўся ў нізкім паклоне.
Больш ніхто, вашамосць.
Значыць, так Брастоўскі кусаў вусны, раздумваючы. Пра гэта пакуль больш ніхто не мусіць ведаць! Пахаванне адкладу, маю права. Вунь Марцін Радзівіл свайго бацьку год непахаваным трымаў. Ты, доктар, маеш шанец выратаваць сваё вартае жалю жыццё. Гэта ж цябе мой швагер, цяперашні гетман, пасылаў па нейкую таемную зброю ў Ангельшчыну?
Гэта не было надта ўдалае падарожжа, ваша княская мосць, суха зазначыў доктар.
Значыць, пастарайся, каб наступнае было ўдалым, парык Брастоўскага здаваўся абсыпаным не пудрай, а атрутай. Калі справішсяатрымаеш апраўданне і ўзнагароду ад караля. Ненавечна застанешся забойцам, і сямя твая будзе зганьбаваная, а маёмасць сканфіскаваная. Праксэдаў пярсцёначак з надпісам ад закаханага Лёдніка я табе ўсё адно не забуду, доктар, што б ты ні казаў пра падробку.
Пранціш з непаразуменнем зірнууў на Бутрыма, а Алесь, кусаючы вусны, апусціў гававу.
Табе спатрэбіцца некалькі чалавек, пагардліва працягваў ашмянскі ўладар. Больш не варта, увагу прыцягваць Каб умелі біцца і мовы ведалі. Ты, суддзя, паедзеш?
Пранціш зрабіў крок наперад і ўрачыста пакланіўся.
Я таксама паеду, вашамосць! Алесь намагаўся не зважаць на сярдзіты позірк бацькі. ЯАляксандр Лёднік, і бацьку не пакіну.
Брастоўскі перавёў позірк з дзёрзкага аблічча сына на раззлаванае бацькава:
То ж я гляджу, дзюбы ў вас падобныя.
Ён яшчэ занадта юны, ваша княская мосць! полацкі Фаўст намагаўся гаварыць спакойна, але рукі сціснуліся.
Прапануеш сына не ў саўдзельнікі, а ў закладнікі? Я не супраць.
Сыгнеты на спешчаных пальцах Брастоўскага ззялі, быццам кроплі рознакаляровай крыві казачных істотаў. Блакітнаяадзінарог, жоўтаяіхнеўмон, ружоваягаладрыель Магнат, ён каго хоча са свету зжыве. Лёднік выціснуў як мага пакорлівей:
Мне ўсё-ткі зручней, каб сын быў пры мне.
Калі будзе дазволена на нейкі час пакінуць яснавяльможнае сямейства без маіх лекарскіх паслуг, і я б далучыўся! белазуба ўсміхнуўся Давыд.
Вырвіч даўно ўпэўніўся, што нібыта ціхмяны ды ўнураны ў навуку фармацэўтвялікі аматар авантур.
Значыць, так, справа далікатная, Брастоўскі нервова змінаў бялюткія карункі манжэта. І без мяне ведаеце, што ў яго каралеўскай мосці шмат ворагаў. Плявузгаюць, быццам яны радавіцей за яго. Асабліва гэтыя, князі Рымскай імперыі, Радзівілы
Князь Міхал скрывіўся, быццам толькі што выцягнуў замест туза жалудовую шасцёрку.
Спадзяюся, не трэба вас пераконваць, што Панятоўскія вядуць род ад італьянскіх князёў Тарэлі, уладароў Ферары.
Падскабій пільна ўглядаўся ў абліччы мізэрных істотаў, што стаялі перад ім. Прысутныя разумна прамаўчалі. Паходжанне Цялка было сумніўным, як манеты барацінкі, наштампаваныя ўвішным фінансістам Бараціні, каб кароль расплаціўся за вайну.
Яго каралеўская мосць мае вялікую патрэбу пераканаўча пацвердзіць сваё высокае паходжанне. Каб ніводзін Радзівіл ці Чартарыйскі не брахаў, што вышэй. Знайшоўся след адпаведнай рэліквіі. Вось вы яе і прывезяце. З Італіі.
Пранціш перазірнуўся з Лёднікам. Хіба ў караля няма іншых магчымасцяў, як задзейнічаць ледзь не пакаранага злачынцу і выпадковых наймітаў?
Пан Антоні Тызенгаўз ужо са згоды яго каралеўскай вялікасці паслаў людзей па той прадмет, неахвотна ўдакладніў Брастоўскі. Каб не гісторыя з забойствамі цябе б, доктар, далучылі. Але мне трэба адправіць сваю каманду.
Ясна, пан хоча сам здабыць каралю кляйнод. Тады дакладна з усімі даўгамі расплаціццаПанятоўскі на ўзнагароды шчодры.
Пацук-канфідэнт па знаку князя не паленаваўся да дзвярэй збегацьці не падслухае хто шчырасці гаспадара.
Дык вось, рымскі папа Іяан Дзевятнаццаты менавіта продку яго каралеўскае мосці, пустэльніку Тарэла, адпісаў адметную рэліквію.
Вы кажаце пра папу Іяана па мянушцы Педра Іспанец? зацікаўлена ўскінуўся Лёднік. Пра якога Дантэ ў «Боскай камедыі» пісаў, што яго мудрасць праменіцца скрозь дванаццаць кніг?
Брастоўскі хмыкнуў:
Пра Дантэ твайго мудронага ведаю, але не чытаў. Але чуеш сваю пароду Ну так, твой калега Педра Жуліян, лекар ды алхімік, ён жа Іяан.
А Брастоўскі не быў невукам.
Педра ляснуўся разам са сваёй вядзьмарскай лабараторыяй. Кажуць, яе дах абрушыўся, бо папа вывучаў дзеянне магутнай святой рэчы, прывезенай крыжаносцамі. Занадта цікаўны быў. Вось Гасподзь яго і пакараў, у голасе падскарбія багавейлівасці было не больш, чым у посных галёпах тлушчу. Караль Радзівіл зараз ашываецца ў Італіі, інтрыгуе ды вычэквае. А ў ягонай свіце блытаецца адзін увішны вучоны жмудзін. Ён і натрапіў на трактат вучня Педра Іспанца, дзе згадваецца, што калі папу-алхіміка дасталі з-пад руінаў, той паспеў загадаць давераным людзям адвезці згубную рэліквію пустэльніку Тарэла. Каб збярог для вялікага вайскаводцы, якому наканавана выратаваць свой народ ад варожай навалы.