Што тут за заступнік абявіўся ў нашай князёўны Рэгінкі?
Бамбіза з аголенай шабляй, што суправаджаў нявесту і яе апякунку, пагрозна навіс над недавучаным студыёзусам.
Спатрэбілася ўся дыпламатыя Давыда і напорыстасць Вырвіча, каб разысціся мірна. Праўда, і сам бамбіза з выхавацелькай спяшаліся: за дзвярыма яшчэ чулася бойка.
А вось нявеста нікуды не спяшалася. Цяпер, прыгледзеўшыся, можна было прыкмеціць і след ад слязы на пудры, і занадта моцна сціснутыя пальчыкі, абцягнутыя шоўкам, а той агонь, што ўспыхваў у блакітных вачах Ого, як Пранціш Вырвіч калісьці запаліўся ад такога агню! Рэгіна Агалінская-Багінская ўспадчынніла ад сваёй маці характар амазонкі.
Перадайце тату, пану Гервасію Агалінскаму, каб мяне забраў!
Дзяўчо прашаптала гэта так ціха і хутка, што акрамя Пранціша і Алеся, ніхто не пачуў.
Нявеста і яе світа сышлі. Былы суддзя менскі цвёрда сціснуў плячо напружанага юнака, што глядзеў услед князёўне:
Ахалонь. Не яна сядзіць пяць дзён у студні.
Алесь вінавата панурыўся Вырвіч мякка дадаў:
Усіх адразу не выратуеш Абяцаю, калі выцягнем твайго бацьку, не забудзем пра гэтую паненку. Штосьці тут нячыста. Дый сваячка яна мне, па жонцы маёй
А кат А кат шчыра смяяўся. Мухі кружылі над ягонай лысай галавой, але не наважваліся садзіцца.
Калісьці ў Ашмянах, на левым беразе ракі Ашмянкі, быў сапраўдны замак, які яшчэ Гэдымін будаваў. Але хто толькі яго не бурыў! Крыжакі, татары, шведы, маскоўцы, свае ж ліцвіны Цяпер на ягоных руінах стаяў так званы двор старосты. Плот быў высокі, дубовы, жалезам умацаваны. На левым баку двара«палац», дом на два паверхі. Побачбудынак для судовых паседжанняў, з драўлянымі калонамі на ганку. З другога бокумесца для соймікаў, падобнае да тэатральнай залы пад навесам: лавы ў тры шэрагі, даўжэзны стол Цэлы горад. Флігелі, адрына, піўніца, бровар, валоўня, саладоўня, пякарня, паграбы І турма. Каменная. Унізе выпіналіся цёмныя валуны забудовы часоў Гэдыміна.
Расейцы зехалі, звезлі малога заручонага Штакеля. Таму тыя, што праглі высакароднай рыцарскай забавы, чапляліся адно да аднаго. Але пакуль што Святы Юры асцярог ад крывавай сечы. Дый варты, што адразу кідалася да разгарачаных гасцей, было поўна. Вырвіч ніжэй апусціў капюшон сукманавядома, да гіцаля, пагарджанага катава памочніка, з прапановай шляхецкага двубою ніхто не прычэпіцца, але могуць штурхануць, абразіць. Як тады сцярпець? Малодшы Лёднік вунь як сцяўся, унурыўся, старанна абыходзячы высакародных паноў: яму перапала похвамі шаблі паміж лапатак.
Кляты Ігнарус, які нацягнуў на галаву лямцавы каўпак, сярдзіта прыкрыкнуў на венгерцаў, што ахоўвалі цяжкія дубовыя дзверы, і тыя выпрасталіся, насцярожыліся
Вязняў было не так шмат, як у сутарэннях Слуцкага замка пры Гераніме Радзівіле, аркестр з іх выцця, што той акрутны князь любіў, не складзеш Але за кратамі на саломе варушылася некалькі постацяў. Кабета з распушчанымі сівымі валасамі захіналася рукой ад святла і разявала бязгучна чорны прагал роту Зарослы валасамі мужык у цёмнай кашулі, падобна, цыган, глядзеў, праз краты, як чорным агнём паліў Маўчанне. Не прасіліся, не стагналі, не клялі Ад гэтага гасцям яшчэ больш не па сабе. Адзін толькі раз пачуўся працяглы стогн, чалавек быццам захлынаўся
Сціхнуць, лайдак! Ведаеш, што будзе!
Ігнарус выскаліўся ў бок нябачнага ў цемры вязня. Стогн абарваўся.
А вось і студня Круглы каменны круг, як жорны волата Мянеска, ды яшчэ накрыты плітой У накрыўцыневялікая адтуліна, куды запаўзала вяроўка.
Стаяць злосна прасіпеў кат спадарожнікам, якія ірвануліся да калодзежа. Усё будзе, як я скажу. Вось праз гэтую дзірку перамовіцеся, і досыць.
Ціха, як жа злавесна ціха Алесь, здаецца, так і загарлаў бы: «Тата!»
Ігнарус няспешна падышоў да каменнага кола, узяўся за вяроўку Але адразу адскочыў: па калідоры нехта шыбаваў. Цені ў жаху ляцелі перад ліхтаром.
Двое прыхадняў у зялёна-сініх мундзірах і трохкутовых капелюшах маглі падацца калі не нашчадкамі дзівачнага млынара Мянеска, які малоў камяні, дык спажыўцамі хлеба, выпечанага з тае мукі. Грубыя твары са слядамі пацалункаў ляза, шырокія плечы пад плашчамі з дыхтоўнага сукна, а з-пад плашчоў выпіраюць шабелькі Не шляхта, але й не прыслуга. Асабістая гвардыя князя. Той, што ніжэй, загаварыў хрыпла і ўладна, хаця з прымешкам насцярогі, як да прыкормленага, але ж драпежніка:
Вітаю, Ігнарус! Як той Лёднік, жывы яшчэ?
Ашмянскі кат у паклоне не схіліўся, хаця адказаў пачціва:
Раніцай дакладна быў жывы, пан дзясяцкі. Маліўся ды маліўся А зараз ціха нешта.
Гвардзеец расчаравана крэкнуў.
Вось недарэчнасць будзе Давайце, даставайце яго, можа, яшчэ дыхае.
А што здарылася, шаноўны Самуль? Загадана дапытаць?
Пан Ігнарус няспешна абышоў студню, выцягваючы з адтуліны ў накрыўцы вяроўку, на канцы якой аказаўся невялікі, якраз па памеры адтуліны, драцяны кошык з размоклым хлебам.
Тут такая справа дзясяцкі панізіў голас, нібыта ў ашмянскім пекле было каму падслухаць. Панну, што ў лядоўні, трэба да пахавання рыхтаваць. Заўтра ў кляштар марыянак павязуць, адпяюць ды пахаваюць. Лекар ягамосці Алёйза не пры памяці Нажлукціўся. А тут толькі давераная персона патрэбная.
Спадарожнік дзясяцкага, ад якога распаўсюджваўся рэзкі пах часнака ў спалучэнні з перагарам, насмешна хмыкнуў:
Та-ак, да цела панны абы-каго не дапусціш Пабачаць, чаго не трэба. А ягамосць князь Міхал жадае, каб дачка ягоная ў труне прыгожанькая ляжала, цнатлівая Худзенькая. Каб мнішкі плакалі ад замілавання, ды плёткі спыніліся. А паколькі гэты ж доктар і зрабіў ёй бруха
Пранціш заўважыў, як Алеся скаланула.
Дзясяцкі Самуль цыкнуў скрозь прарэджаныя ў бойках зубы:
Заторкніся, Гаўрук. Сам вось не пляткар, а то загоняць словы разам з зубамі ў глотку. Хто каго абрухаціў, не нашая справа. Наша справавыканаць загад князя: хай забойца, раз ужо ён доктар, і падрыхтуе цела да пахавання. Яму людзей патрашыць, як рэпу сеяць. Галоўнае, каб не здохлым выявіўся
Каменную накрыўку хуценька адсунулі ў некалькі рук. Пранціш ледзь пазногці не зламаўштурхаў, не адчуваючы болю Смурод цвілай вады яшчэ больш нагадаў пра смерць. Кат перагнуўся, пасвяціў уніз ліхтаром. Чырванаваты агеньчык трымцеў, як душа грэшніка. Толькі водбліскі танцавалі на сценах ды дзесь унізе на чорнай, як смала, вадзе
Гэй, ты Доктар Чуеш?
Маўчанне
Зараз вяроўку спусцім, чапляйся!
Здаецца, штось унізе ціха-ціха плесканула? Ці падалося?
Апушчаная ўніз вяроўка з раменнай пятлёй на канцы бяссіла павісла. Калі Пранціш гатовы быў даць нырца, сапраўды пачуўся ціхі плёскат. Вяроўка слаба зварухнулася, яшчэ, яшчэ Кат кіўнуў фальшывым гіцалям:
Ну, цягніце!..
А тыя ўжо і без загаду спрабавалі вырваць з бездані жыццё.
Доктар бяссіла ляжаў у лужыне на камянях тварам уніз, як злоўлены вадзянік, і яго дробна трэсла. Валасызблытанымі чорнымі водарасцямі, шчокі запалі
У яго пераахалоджанне, вашамосці! адрывіста прамовіў Вырвіч, спрабуючы павярнуць Бутрыма на бок ды спаіць умацавальную настойку жывакораня. Зубы доктара не расціскаліся, адбіваючы джыгу. І выснажэнне. Яго трэба сагрэць Накарміць Даць выспацца.
Можа, яшчэ марцыпанаў мярзотніку паднесці? раўнуў дзясяцкі.
Гэх, зараз бы ўсіх пасячы, Бутрыма на плячоі лататы Аляксандр вунь тое самае мысліць, па баках гнеўна зыркае Каб толькі шаблі пры сабе, ды пан Ігнарус з намёкам не ўзважваў у руцэ зараджаны пісталет. Ды каб Бутрым мог хоць як перасоўвацца Між тым кат задумліва тыцнуў у вязня нагой.
Праўду кажа мой памочнік, шанове Толку з доктара зараз ніякага. Самлее ды выпруціцца, калі не палячыць.
Дзясяцкі расчаравана хэкнуў. Са знаўцам межаў чалавечае трываласці спрачацца не наважыўся.
Ну, добра хоць, жывы Даложым ягамосці князюзлачынца раніцай справу зробіць.
У цемры нехта завыўамаль па-ваўчынаму. Можа, той цыган?
Дыханне доктара Лёдніка, частае і слабае, нагадвала павуцінку, што трымціць на ветры і, здаецца, вось-вось абарвецца.
Пан Ігнарус, не выпускаючы з правай рукі пісталет, прысеў на кукішкі і левай рукой спрактыкавана памацаў вязню шыю, пацягнуў за валасы, каб зазірнуць у збялелы твар з заплюшчанымі, запалымі ад выснажэння вачыма. Нос Лёдніка яшчэ больш, чым звычайна, нагадваў пра ўлюбёных птахаў змрочнага скандынаўскага бога Одынатой цягаў крумкачоў на абодвух плячах. Дзюбаты Хугін увасабляў думку, такі ж дзюбаты Мугінпамяць