Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 6.

Шрифт
Фон

 Дык яны ж зусім малыя, вашамосць!  вырвалася ў цёмнавокага юнака.

Сапраўды, нявеста ў пышнай бела-ружовай сукенцы, падобнай да пірожнага, у напудраным парычку з кветкамі мела не больш гадоў за дзесяць. Хаця спіну, зацягнутую гарсэтам, трымала раўнюсенька, а набелены мілы тварык з троху прыўзнятым носікам і вялізнымі блакітнымі вачыма быў адсланёна-важны. Жаніх, што сядзеў насупраць, тварам да нявесты, выглядаў яшчэ маладзейшым, гадкоў шасці. Хутка Пранцішаў Яначка такім самым будзе. Шчуплы хлапчыска ў блакітным аксамітным касцюмчыку, расшытым срэбрам. Таксама парычок і важна-адсланёны выраз твару, як у парцалянавага балванчыка. Абое дзіцёнкі сядзелі нерухома, быццам лялькі ў музычным куфэрку, спружыну якога яшчэ не завялі. Карэта спынілася перад самым уваходам у касцёл. Забегалі лёкаі, рассцілаючы дываны, грувасцячы лесвічкі і падушкі да ног важных персон А Вырвіч не мог адвесці вачэй ад тварыку, які ён ужо не спадзяваўся ніколі ўбачыць. Такія самыя блакітныя вочы, толькі з дарослага аблічча, пазіралі на яго калісьці то пагардліва, то гарэзна, капрызлівыя вусны ўсміхаліся, і абрыньвалася сэрца ў бездані, дзе віхурыліся надзея і адчай, і было гэта першае каханне Князёўна Паланэя Багінская, якую звёз у далёкую Амерыку руды прайдзісвет, пан Гервасій Агалінскі

Між тым выйсце важных персонаў адкладалася, бо перад імі зявіліся два Амурчыкі і Псіхея з драцянымі крылцамі, абцягнутымі бялюткім вэлюмам, і дрыжачымі ад хвалявання галасочкамі заспявалі штось пастаральнае Пранціш, не вельмі кемячы, што робіць, пачаў праштурхоўвацца бліжэй да карэты, не зважаючы на незадаволеныя пагляды і ўскрыкі

 Пан Вырвіч!

Нечая рука кранула за плячо. Пранціш скінуў ачмурэнне і азірнуўся.

 Давыд!

Полацкі аптэкар, спадчыннік Бутрымава настаўніка, дзядзькі Лейбы, паказваў бялюткія зубы, вочы весела паблісквалі з-пад моднага чорнага капелюша. А што ж, Давыд Ляйбовіч падчас свайго французскага студэнцтва, а павучыцца паспрыяў Лёднік, засвоіў не толькі веды ў фармацыі, але й у фацэтным апрананні. Полацкія дзеўкі ў аптэку Ляйбовіча да абурэння старэйшых гужом бегалі, на вышываныя камізэлькі ды каптанчыкі з карункамі-блондамі падзівіцца.

 Што ты тут робіш?

Пранціш змусіў сябе адагнаць прывіды мінулага. Ляйбовіч паправіў паласатую жоўта-сінюю хустку, што ўпрыгожвала ягоную худую шыю.

 Я ж асабісты лекар Брастоўскіх! Дакладней, пані падскарбіевай

Нішто сабе Давыд паціснуў плячыма.

 Усё ў свеце вырашаецца выпадковымі імгненнямі. Чалавек спатыкнуўся аб камень, не на тым скрыжаванні павярнуў, сустрэўся позіркам з незнаёмай дзяўчынай У маім выпадку быў укус блыхі. Яемосць Казіміра Брастоўская з Багінскіх праязджала праз Полацк ды заўважыла, што нос распух, як сліваа вечарам на балі трэба красавацца Мая аптэка падвярнулася. За гадзіну нос княскі пабялеў, пухліна спала, адмысловыя пудры давершылі пераўтварэнне Так што вось як год пакінуў аптэку на памочніка, цягаюся за пані з перасоўнай лабараторыяй. Часам для падскарбія пудры ды персідскі парашок рыхтую Хутка яшчэ адзін дом у Полацку прыкуплю. О, пан Алесь, і вы тут? А што васпанства сюды прывяло?

Нат з кароткіх фразаў старых знаёмцаў Давыд зясаваў, наколькі ўсё кепска з ягоным дабрадзеем і настаўнікам Бутрымам.

 Каб вас густа сеяла ды рэдка ўсходзілі  разгублена вылаяўся Давыд невядома на каго.  Да іх мосцяў Брастоўскіх сёння не падбярэшся, хіба ўвечары. Заручыны гэтыя недарэчныя, каб бойка яшчэ не ўчынілася

І праўда, за карэтай прыехала ладная дэлегацыя расейцаў у белых мундзірах. Мусіць, пасол прыслаў за сынам прыгледзець Але думкі ўсё адно саслізгвалі ў мінулае.

 А нявеста, чыя ж яна дачка?

 Малодшай сястры гетмана, Паланэі.

Давыд, не дужа пасвечаны ў бурлівае куртуазнае мінулае Вырвіча, гаварыў няўважна.

 Там у яе нейкі шлюб незразумелы, выйшла не за роўню, зехала кудысь, дзе Абрам і цялят не пасе. У Багінскага самога дзяцей нямашака, выпісаў бедную пляменніцу з-за мора, каб свае справы ўладзіць.

Старое каханне, лёд і кіпень ты

Значыць, у Паланэйкі, Агалінскай з Багінскіх, акрамя сына, пра якога Пранціш ведаў з адзінага атрыманага з-за акіяна ліста, нарадзілася яшчэ дачка Але як жа магла неўтаймоўная князёўна, якая выбрала волю замест багацця, аддаць малую дачку ў палітычныя гульні?

 У магнатаў свае законы,  недаравальна паблажліва глядзеў на пыхлівую раскошу аптэкар Давыд.  Трэбанемаўля прызначаць старостам. Альбо ажаніць. Нарадзіўся на паўгадзіны пазней за брата-блізнюкаі ў цябе няма нічога, а ў яго ўсё. Ведаеце, што ў Пане Каханку брат быў, Януш Тадэвуш, на паўгадзіны старэйшы? Памёр рана А то б ён ардынатам Нясвіжскім ды Слуцкім быў. І ў нашага пана Міхала Брастоўскага малодшы блізнюк ёсць, князь Адам. Ледзь ад рукі пана Міхала не загінуў, калі той з расейцамі барскіх канфедэратаў знішчаў.

Між тым натоўп заварушыўся. Амурчыкі з Псіхеяй скончылі прадстаўленне, і жаніх з нявестай пад дажджом з кветак урачыста рушылі ў касцёл. Давыд схапіў Пранціша і Алеся за рукі.

 Хадзем хутчэй! Ёсць адзін патрэбны нам чалавек Гэта проста шанцаванне, што я з ім някепска знаёмы, і што ён, здаецца, тут

Нядаўна да Ашмянскага касцёла ласкай фундатараў былі прыбудаваныя каменныя калоны, быццам старасвецкай пані дзеці падарылі модны казакін, накідваць паўзверх салопа. Зявіліся і дзве доўгія прыбудовы дзеля патрэб калегіюма, што дзейнічаў пры кляштары. Увішнага полацкага аптэкара і ягоных гасцей пачціва прапусцілі туды гайдукі, апранутыя ў колеры Брастоўскіх, сіні з зялёным. Давыд відавочна лічыўся сваім у княскім атачэнні.

Пакой быў доўгі і цёмны, як лекцыя па граматыцы, на паліцах шыхты кніг у скураных мундзірах. За цяжкім дубовым сталом, у кампаніі самотнага металёвага кубка і мядзянага блюда з лустамі белага хлеба, схіліўшыся над малітоўнікам, свяціў лысінай чалавек у суконным чорным каптане. Хто такі, чаму не на імшы? Таксама іншаверац?

Пытанні зніклі, калі чалавек павярнуў твар да прыхадняў. Пранціш дык і не такое бачыў, а Алесь аж трохі назад падаўся, хоць і разводзіў рапух ды слімакоў. На лысую галаву чалавека ўспаўзала ружовая луска, з брудна-жоўтымі плямамі засохлага гною. Такая ж луска ад шыі паднімалася да левага вока. Вочы ж былі светлымі, з адценнем балота, і надзвычай цёмныя зрэнкі, здавалася, пульсавалі ў гэтай светлай дрыгве.

 Вітаю спадара Давыда! Я так і думаў, што васпан завітае ў нашы Палясціны з іх княскімі мосцямі.

Страхалюд гаварыў прыгожым, густым голасам, як гавораць людзі адукаваныя, што наведвалі лекцыі па рыторыцы.

Давыд пачціва схіліўся.

 Вітанне! Як пачуваецца шаноўны пан Ігнарус?

Чалавек асцярожна правёў пальцам па сваёй звыродлівай шчацэ.

 Deus avertat. Дзякуючы табе, Давыдзе, някепска. Прынамсі, сверб не такі нясцерпны. Ты сапраўдны майстра.

Ляйбовіч яшчэ раз пакланіўся.

 Мне далёка да майго настаўніка, доктара Баўтрамея Лёдніка.

Грубаватыя рысы твару нібыта закамянелі.

 Не ведаў, што ў цябе былі такія настаўнікі, Давыдзе.

Ляйбовіч трохі разгублена азірнуўся на спадарожнікаў.

 Дарэчы, вось і сын доктара Лёдніка, пан Аляксандр Студэнт Віленскай акадэміі. А гэта пан Франтасій Вырвіч, даўні сябар доктара

 Вось як

Дужыя рукі Давыдавага знаёмца былі спрацаваныя, як у каваля. Апёкі, драпіны

 А яны ведаюць, Давыдзе, да каго ты іх прывёў пагаварыць пра доктара Баўтрамея Лёдніка?

Было ў ціхім голасе штось такое, што непадалёк у ціхай рачулцы Ашмянцы, магчыма, паўсплывалі ўсе печкуры жыватамі да восеньскага неба.

Светла-зялёныя вочы ўтаропіліся ў Ляйбовіча.

 Я цаню, Давыдзе, што ты не цураешся мяне. І нашы гутаркі ad amicitiam за келіхам віна цаню. І ўдзячны за лячэнне. Але ты павінен усведамляць, што схіляць мяне да здрады бескарысна.

І з нейкай прыхаванай злой весялосцю перавёў позірк на Пранціша і Алеся:

 Я кат. Ашмянскі кат.

Цяпер сляды апёкаў на руках пана Ігнаруса нагадвалі зусім не наконт працы каваля. Пранціш моцна сціснуў локаць Алеся: не адхінацца, не жахацца, не крывіцца.

 Вітаю шаноўнага пана Ігнаруса. Можа, васпан мае звесткі пра майго пана бацьку? Ён жывы?

Ашмянскі кат з ухвальным здзіўленнем прыўзняў светлыя, бровы:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке