Не, не падалося Калі панна хвалявалася, чуваць быў лёгкі акцэнт. Значыць, і праўда гадавалася не тут. Пранціш хмыкнуў:
А я вось нядаўна чуў, што не такі ўжо той Радзівіл нябога. Вяселле адбылося ў Нясвіжы, усё як мае быць.
Шэрыя вочы вучонай паненкі задумліва прымружыліся:
Улада зацярушвае вочы нат пляткарам, вашамосць, за дыяментамі звыродства не бачаць. Мяне вучылі даглядаць за ягамосцю Якубам цягам двух гадоў. У яго столькі адхіленняў, да таго ж molestus, што медычная практыка проста выдатная атрымалася. З-за траўмы чэрапа ў раннім дзяцінстве пашкоджаны мозг. Фактычна, застаўся на ўзроўні немаўляці. Парушаная каардынацыя рухаў, дэфармаваныя суставы.
Spina est laedi? праявіў прафесійную цікавасць Бутрым, адразу забыўшыся на ўласныя мітрэнгі і дыстанцыю з паненкай.
На шчасце, reliquit totum. Можа хадзіць, але толькі пры падтрымцы двух чалавек. Натуральна, куды ісці і навошта, не ўсведамляе. Часта праяўляе агрэсію, здараецца captio.
Кансумацыя шлюбу была магчымая?
Ну, Бутрым. Пранціш нарэшце з задавальненнем пабачыў, як вучоная панна трошкі страціла раўнавагу і пачырванела.
Мale munus est aure.
Ясна, дзяцей з тым калекам не зробіш.
Моўная функцыя?
Ну ўсё, кансіліум. Лёднік жа адмыслова займаўся пашкоджаннямі мозгу, схемы старажытнага араба Альбукасіса вывучаў, манаграфіі пісаў.
Non diam. Характэрная дэфармацыя рысаў аблічча палягае ў
Хопіць, хопіць замахаў рукамі Вырвіч, якому з навуковымі штудыямі Бутрым у свой час апрыкраў. Зараз наша задачаадсюль вырвацца. Тое, што Грос даў узброіццаабнадзейвае. Калі што, будзем прабівацца.
Сумніўна зірнуў на паненку, якая ў адказ ганарыста задрала падбароддзе Прынамсі, не спалохаецца, як што Скальпелем валодае, трэба лепш які кінжальчык ёй падабраць, куды ёй шаблю.
Калі зараз не выберамся, гамон. Пані Тэрэза ачомаецца і ўсвядоміць, што ўваскрашэнне ейнай хросніцы адразу пасварыць яе з панам Міхалам Брастоўскім. Ваш бацька, панна, не быў пасвечаны ў спектакль з вашым забойствам.
Праксэда толькі трохі прыўзняла тонкія бровы.
Пакуль я не засведчу ў судзе, што жывая, пан Лёднік застаецца злачынцам. Я зразумела.
Нечакана загарлаў певень, перакінуў крыклівы фант другому, той паспяшаўся далучыць трэцяга. Хутчэй за ўсё, пеўні гэтыя існавалі пры княскай кухні, і лёс іх быў акрэслены заканчэннем посту.
Калі цябе з усіх бакоў пхаюць сафянавыя боты, звычайна выбіраюць, да чыіх ног прыпасці. Праўду кажучы, мне ні да чыіх не хочацца, стамлёна пацёр лоб Лёднік. Магнаты сутыкаюць чужыя жыцці, як шары на більярдным стале, а між сабою заўсёды паразумеюцца. Вось, у той жа пані Тэрэзыбацька, вялікі гетман Вацлаў Ржавускі, і брат Севярын сасланыя. І што бачым? Гетман сядзіць у высылцы, піша пакаянныя псалмы і лісты да расейскай імператрыцы. А ягоная дачка з тымі, хто яго саслаў, балюе. Князь Багінскі ў сваім маёнтку збірае новую канфедэрацыю супраць Панятоўскага і расейцаў. Што не перашкаджае яму радніцца з расейскім паслом Штакельбергам у спадзеве вярнуць маёнткі.
Бутрым сярдзіта адкінуў чорныя пасмы з вачэй.
Пане Каханку гарлае за келіхам пра сваю вернасць шляхецкім ідэалам і непадкупнасць, а сам шукае, як выгадней дамовіцца з Панятоўскім і вярнуцца. А колькі людзей, якія біліся між сабою пад сцягамі названых асобаў, загінулі. Ну, і каму з іх нам належыць прадацца, га?
Кожны шляхціц прысягае якому-небудзь уладару. Нельга іначай, зазлаваў Пранціш, які якраз знайшоў ладунку, напалову напоўненую порахам. Іначай будзе крышанка, а не дзяржава.
А што, так не крышанка? у прарэсе кашулі прамоўцы чырванеў апёк і пабліскваў крыж.
Усхадзіўся, філосаф у падранай кашулі. Не раўнуючы, старагрэцкі кінік Кратэт Афінскі, які хадзіў у лахманах, спаў на зямлі і нават гліняны кубак выкінуў, калі пабачыў, што хлопчык пе з ручая, чэрпаючы даланёй.
Перад Госпадам усе роўныя! А Божы запавет і інтарэсы радзімы вышэй за загад любога ўладара!
Блюзнерскую лемантацыю сына полацкага гарбара перарваў грукат у калідоры. Дзверы збройні спалохана расчыніліся.
Збірайцеся
Грос кіўнуў свайму жаўнеру, і той абрушыў на падлогу прынесены сумёт рэчаў: футры, шапкі, дылеі Усё, між іншым, дыхтоўнае, з княскага гардэробу, няйначай.
А для вас, паненка, хросная маці падрыхтавала асобны падарунак у дарогу. Яна смуткуе, што абышлася з вамі залішне жорстка, і хоча, каб вы выправіліся з яе замка ў годным радавітай паненкі выглядзе. Таму зараз прайдзіце з прыслугай, вас апрануць, зробяць фрызуру.
У дзверы зазірнула чарнявая пакаёўка вагой пудоў у дзесяць, прысела з цяжкасцю ў рэверансе.
Прашу, вашамосць.
Праксэда бліснула шэрымі вачыма, узнялася (Пранціш адразу адчуў сябе непамысна: халера, ну не павінны панны быць вышэй за яго, харобрага шляхціца!)
Мне дастаткова было б футра і ботаў.
Яе княская мосць настойвае, не зварухнуўся Грос. Гэта літаральна ў суседні пакой зайсці.
Мы правядзём паненку, заявіў Бутрым.
А ў мяне неадкладная сурёзная размова да вас і да вашага сябра.
Зброя ў падстаўках і куфрах стаілася ў чаканні новага крывавага ўраджаю.
У такім выпадку паненку праводжу я, рука Алеся Лёдніка ляжала на дзяржальне шаблі. Калі штопад дзвярыма пастаю. Я ж, разумееце, рыцар, Ланцэлот. Ланцэлоту адпаведна пад дзвярыма дамы чакаць.
Ого, як хлапца пераламалато па-кніжнаму толькі гаварыў, а тут хвацка засвоіў чорныя жарцікі на тле ўласнай горычы Праксэда зноў зірнула на яго, нібы не пазнавала.
Грос нічым не выявіў незадавальнення, калі Алесь, які паспеў ускінуць на сябе абшытае зялёным сукном футра і насунуць шляхецкую шапку, рушыў за сваёй дамайа ён зраўняўся ўжо з ёю ростам, трэба ж.
Езуіт шчыльна прычыніў дзверы, панізіў голас да шэпту.
Пані Тэрэза прысягнула ратункам сваёй душы, што вас выпусціць з замка жывымі, і клятвы парушыць не можа. Так што зараз дачакаецеся панначку, іда брамы. Вам нават карэта падрыхтаваная. Пераедзеце праз мост... Ну а далей...
А далейпастка, так? горка прамовіў Бутрым.
Абавязкова пастка! Як жа іх княскім мосцям без пасткі! бледныя вусны Гроса нават трохі расцягнуліся ва ўсмешцы. Вас загадана не выпускаць з карэты і везці ў Падгарэцкі замак. Гэта таксама ўладанне Ржавускіх, і зусім непадалёк.
І што нам параіце рабіць, вашамосць? падазрона папытаўся менскі суддзя.
А нічога! усміхнуўся езуіт. Калі мы ўсё правільна пралічылі, вас вызваляць.
Хто? Пранціш не збіраўся гуляць у сляпога ката.
Сам ягамосць Ігнацы Богуш. Які пераканаўся, што ягонае месца ля княгіні зараз зоймеце вы, шаноўны Лёднік, выскаліўся Грос.
Бутрым ледзь не заперхаўся.
Што-о?
Ну а чаму не? светлыя запалыя вочы езуіта-масона былі нязвыкла вясёлымі. Пану Богушу ўсё даклалі пра падзеі гэтай ночы. Як вы, пан Лёднік, княгіню вылечылі, як разам з ёю на ложку валяліся, як яна вас абдымала, цалавала, слязьмі вымочвала і вы ўсіх сведкаў з пакоя выгналі. Хто ведае, чым вы там у ложку сам-насам займаліся?
Бутрым, здаецца, ледзь зубы не скрышыў ад абурэння. А Грос працягваў здзекавацца, распавядаючы квяцістую версію падзей, прыдуманую для Богуша:
Зразумела, што вы, доктар, ужылі сваю магію, каб пані Тэрэзу счараваць, і вам удалося. Усе ведаюць, што вам гэта, як ад табакі чхнуць. Пані адправіла вас у Падгарэцкі замак, каб заўтра ж туды прыляцець і звіць такое вось таемнае шчаслівае гняздзечка. І адзіны выхад для беднага пана Ігнацыяне даць вам даехаць.
Забіць, значыць, злосна зазначыў Пранціш, засоўваючы за пояс пісталет. Усе вашыя хітрамудрыя планы заканчваюцца для нас кепска.
Мог бы і забіць, пагадзіўся Грос. Але пан Богуш ведае, што Лёдніка чакае прыгожая жоначка, што доктар прыйшоў у Белакамскі замак па сваю каханку-асістэнтку. Што пан Лёднік гатовы ўцячы і ніколі тут не зяўляцца. Пан Ігнацы разлічыў: яму выгадней дакласці сваёй уладарцы, што ейны новы фаварыт ёй здрадзіў і ўцёк з іншай кабетай, чым калі пані немаведама як разюшыцца пры звестцы пра гібель таго фаварыта. Усё роўна што ў сабакі адабраць костку, якую ён паспеў толькі разок грызнуць.
Давялося прызнаць, што ў пляценні інтрыг лепшага павука, чым былы езуіт, няма. Усё-ткі вымудрыўся, каб падставіць таго Богуша. Зразумела, Тэрэзе Ржавускай з неабвержнымі доказамі дакладуць пра ягоную здраду.