Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 43.

Шрифт
Фон

Між тым малітвы былі дачытаныя, пані перахрысцілася і апусцілася ў пышныя сумёты падушак так, што амаль сядзелавідаць, верыла, як і многія, што спаць лежачырызыка адпусціць душу. Прыслуга знікла, стаілася. Вырвіч заўважыў, што княгіня павярнулася, каб зручней сузіраць клетку, у якой, апусціўшы галаву, нерухома стаяў вязень. У прыадплюшчаных вачах фаварыткі караля люстраваўся цёмны агонь. Праз нейкі час дыханне пані зрабілася частым і сіплым, нібыта яна бегла, вочы адкрыліся шырэй.

 Ваша княская мосць, вы самі сябе губіце такімі ўчынкамі,  раптам змрочна прагаварыў Лёднік.  Я адчуваю праявы хваробы ў арганізме вашай мосці. Тая прыемнасць, якую прыносіць вам чужы боль, насамрэч парушае баланс вашай энергіі і выклікана паталогіяй. Гэта я вам як спрактыкаваны доктар кажу. Я сустракаў падобныя выпадкі. Вы адчуваеце, як зараз гарыць ваш твар? Ёсць цяжкасці з дыханнем? Лёгкія сутаргі?

Пані Тэрэза моўчкі прыўзнялася і выцягнула руку. Зараз жа немаведама адкуль выскачыла карліца, выхапіла з каміна доўгую жалезную прыладу і падала пані. Не, не качаргунейкі ражон, на адным канцы драўляная ручка, другі канец, нагрэты агнём, свеціцца чырвоным. Княгіня пасунулася да клеткі і тыцнула распаленым прутом у грудзі Лёдніка.

 Ты, быдла, гаварыць можаш, толькі калі я дазволю!

Грос ухапіў Пранціша і Алеся за плечы, сціснуў, папярэджваючы без слоў: не выдаваць сваёй прысутнасці!

Лёднік маўчаў, толькі галаву закінуў, з сілай прыціснуўся патыліцай да жалезных прутоў клеткі, ды ягонае дыханне пачасцілася. У паветры агідна запахла палёным.

Пачуўся страшны хрып. Пранціш адразу вырашыў, што гэта Лёднік ад болю. Аж непані Тэрэза. Прэнт з грукатам упаў на падлогу з італійскай тэракотавай плінфы, яго адразу прыбрала прыслуга. Пані пастаяла, трохі пагойдваючыся і неяк прагна ўглядаючыся ў свежы апёк на грудзях доктара. Нават падалося, зараз памацае. Прахрыпела:

 Не будзеш слухаццабуду караць.

І вярнулася ў ложак. Чамусьці асабліва агідным выглядала, што пані часта аблізвала вусны.

Бутрым страсянуў адрослымі за час вандроўкі валасамі.

 Вашамосць, я вас папярэджваў. Вы толькі пагаршаеце свой стан. Дойдзеце да таго ж, што іх мосці Геранім і Марцін Радзівілы. Да жывёльнага стану, фактычна. Я мог бы прызначыць вам адпаведнае лячэнне. Травы, водныя працэдуры, адмысловы масаж. Фізічныя практыкаванні. Хутчэй за ўсё ваш стан адмоўна ўплывае на здольнасць мець дзяцей.

Пані як на спружыне падкінула з пярын. Доктар што, зваряцеў сам, што цвеліць гэтую варятку?

Пані Тэрэзу заўважна калаціла.

 Лайно! Робак! Адкуль ты ведаеш пра дзяцей! Як смееш!

У яе руках зноў апынуўся прэнт з распаленым канцом.

А Лёднік усё працягваў гаварыць сваім глыбокім нізкім голасам. Мякка і пераканаўча. Пранціш гатовы быў ламаць сцяну, але распаленае жалеза не паспела дакрануцца да доктара. Княгіня ўпусціла прэнт і павалілася на падлогу, яе цела выгіналася, як лук, з вуснаў вырываліся хрып і пена.

Зараз жа падбеглі слугі, падхапілі гаспадыню замка, каб укласці на ложак. Але яна выпіналася, мяркуючы па ўсім, з нечалавечай моцай, і нават замыкала. Слугі з пераляканымі фізіяноміямі хрысціліся і відавочна лічылі пані апантанай. Падушкі разляцеліся сумётамі па пакоі.

 Выпусціце мяне неадкладна! Ядоктар, я дапамагу! Вы што, хочаце, каб яемосць памерла?  надрываўся Лёднік.

 Прайдзісвет.  прасіпеў над вухам Пранціша Грос, зразумела, на адрас Баўтрамея, і ірвануў з іхняга сховішча, даўшы знак паплечнікам заставацца на месцы.

Хутка езуіт ужо распараджаўся ў спачывальні.

 Пусціце доктара да княгіні!

Вызвалены Лёднік выбег з клеткі і схіліўся над хворай, якая курчылася, быццам вусень на патэльні, прыціснуў яе рукі да ложка.

 Святла дайце больш! Халоднай вады. Драўляную лыжку нясіце. Яе трэба змясціць між зубоў. Як часта такія прыступы бываюць?

 З вясны не было, вашамосць  прамармытаў лёкай са збанам у руках, намагаючыся не глядзець на апантаную.

Вада ў збане ажно плёхалася.

Чорны Доктар дзейнічаў рашуча і ўладна, так, што ўсе забылісяён толькі бяспраўны вязень, асуджаны на пакуты, і не насмельваліся ўмешвацца ў працэс лячэння. Урэшце сутаргі прыпыніліся. Лёднік навісаў над пані, моцна трымаючы яе рукі.

 Глядзіце мне ў вочы, вашамосць. Не бойцеся. Усё будзе добра.

Жанчыну перастала курчыць. Яна заціхла і не адрываючыся глядзела ў вочы сваёй нядаўняй ахвяры. Бутрым працягваў нешта гаварыць, ужо ціха, як з пераляканым дзіцем. Урэшце з яе твару сышла густая чырвань, дыханне выраўнялася. Яна ўсхліпнула па-дзіцячы.

 Вады!  працягнуў руку Лёднік, і зараз жа яму падалі шклянку. Бутрым падхапіў сваю турэмшчыцу пад спіну, дапамог прыўзняцца і адпіць.

 Усе пайшлі прэч! Яемосці трэба спакой!

Цікава, але палонніка ў парванай на лахманы кашулі паслухаліся і плітанулі ў дзверы. Можа, проста ад жудасці заставацца побач з нячысцікамі, што мучылі акрутную кабету? Нават Грос задумліва азірнуўся і выйшаў. Ці, хутчэй, стаіўся ў яшчэ адным таемніку.

 Адкуль вы ведаеце пра дзяцей?  перарывіста прашаптала пані.

 Я доктар. Магу ставіць гіпатэтычны дыягназ.

 Гэта у мяне можна вылечыць?  пані Тэрэза ўчапілася ў паўаголенага вязня, быццам танула.  Каб я магла нарадзіць ад яго каралеўскай мосці.

 Усё ў волі Божай. Я магу толькі паспрабаваць,  супакойваюча прагаварыў доктар, і жорсткая кручаная баба ўткнулася ў ягоныя грудзі, побач з утвораным ёй жа апёкам, і разраўлася.

 Вы помніце, калі ўпершыню з вамі такое сталася, вашамосць?

 Пасля першай шлюбнай ночы.  прамармытала пані Тэрэза, не адхінаючыся ад сына полацкага гарбара.  Мне было шаснаццаць. Гэты бугай быў пяны і вясёлы. Ад яго смярдзела. Я хачу забыцца на тое, што ён утварыў тады. І як усе сведкі смяяліся. Смяяліся Калі мне было балюча.

Сужонку Пане Каханку зноў пачало калаціць, але Чорны Доктар акуратна памасіраваў ёй скроні, патыліцу, плечы, націскаючы на нейкія кропкі. Пранціш пазнаў адмысловы метад масажу, які Лёднік пераняў у знаёмага кітайца. Знайшоў на каго траціць сілы і ўменне.

Княгіня абмякла, супакоілася. Доктар асцярожна ўклаў яе на падушкі.

 Загадаеце мне вярнуцца ў клетку, вашамосць? Папярэджваю, могуць быць яшчэ рэцыдывы прыступу.

Гетманаўна працягнула руку, кранула апёк на грудзях доктара, змусіўшы Бутрыма тузануцца ад болю.

 Ты маеш рацыю. Я грэшная. Усё ад грахоў маіх. Таму Гасподзь і дзяцей не дае. Я зараз у пекле была. Мяне акуналі ў гарачую смалу, пакуль ты мяне не выцягнуў. Калі я аддам табе дзеўку, гэта будзе табе платай за выратаванне майго жыцця і выкупленнем маіх грахоў? А?

У голасе княгіні ўсё больш чуліся нервовыя ноткі.. Падобна, прага мучыць змянілася прагай пакаяння, але гэткай жа хваравітай.

 Калі вы адпусціце вашу хросніцу, вам залічыцца добрая справа. Якая многае выкупіць.  асцярожна, нібы баючыся спужаць пакаянны настрой уладаркі, прагаварыў доктар.

 Грос! Прывядзі паненку!

Езуіт зараз жа абявіўся, паслухмяна схіліўся.

 І спадарожнікаў маіх, сына і сябра, хай прывядуць,  хуценька прагаварыў Бутрым.  Мы будзем вечна маліцца за вас, ваша княская міласць. Гасподзь бачыць вашы цвёрдыя намеры перамагчы згубны гнеў. Спадзяюся, яны не саслабеюць і не згаснуць.

 Прысягаю перад Госпадам, душой сваёй бессмяротнай клянусяадпушчу ўсіх! Прасвятая Багародзіца мне сведка!

Княгіня перахрысцілася. Падобна, яна цяпер знаходзілася ў такім расчуленым настроі, што магла пагадзіцца і ўвесь замак з прыслугай аддаць. Шаптала малітвы, слёзы беглі на пульхных шчоках. Усе разумелі, пытанне толькі ў тым, як доўга працягнецца гэты настрой.

Таму Пранціш і Алесь усяго праз якія хвілі, што спатрэбіліся, каб выбрацца з іх сховішча па знаёмай лесвіцы і ўдаць зяўленне з вязніцы, былі каля Бутрыма.

Алесь кусаў вусны, каб стрымаць хваляванне. Зараз жа пабачыць сваю Чароўную Даму. Доктар спакойна, нібыта стаяў не паўголы з апечанымі грудзямі, а ў строгім камзоле і капелюшы, даваў рэкамендацыі па далейшым лячэнні княгіні, якія тут жа пачціва занатоўвалі. Прысеўшы на край ложка, мацаў пульс на руках пані, якія яна занадта ахвотна працягвала эскулапу

На калідоры зноў пачуліся крокі. Алесь увесь падаўся наперад, доктар узняўся.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке