Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 42.

Шрифт
Фон

Алесь ускінуў галаву відавочна ў жаданні запярэчыць. Але пані нядобра ўсміхнулася:

 У маім замку хопіць пакояў для ўсіх гасцей. А ў бліжэйшыя дні Магчыма, месяцы А можа, і гадыхто ведае, наколькі вы акажацеся забаўным хатнім звярком, пан чорны маг?  вы павінны клапаціцца толькі пра свой лёс. А ён будзе залежаць выключна ад майго настрою.

І ўся гэтая брыда гаварылася так спакойненька, пад смакаванне бляманжумігдалавага студня, пастукванне срэбных лыжачак, пад няшчырыя, але цалкам свецкія ўсмешкі.

Пані кінула на стол сурвэтку і ўзнялася. Птушачкі на яе парыку, здавалася, заклапочана шчабятнулі. Цяпер было відно, што гетманаўна даволі куртатая, доктару Лёдніку, мусіць, па грудзі. На што паквапіўся Панятоўскі? На шалёны тэмперамент, відацьмлявы Цялок усё жыццё вёўся на гарачых уладных кабетаў.

 Пан Зыгмунд, даражэнькі, вы зразумелі маю волю.

Кляты здраднік ускочыў з-за стала, за якім так і прасядзеў маўклівым слупам, раскланяўся.

 Усё будзе зроблена, вашамосць.

Лёдніка зараз жа павялі ўслед за пані. Пранціша і Алеся ўзяўся суправаджаць сам Грос. Яны пад аховай трох гайдукоў ішлі па доўгіх цёмных калідорах, і Пранціш пакутліва вычэкваў момант, калі можна будзе расправіцца са зладзеем і збегчы. Гэх, зброі ніякай. А можа, Алесь як-небудзь пакліча пацукоў гэтага замка, ды зладзіць яшчэ адно паганае чырванавокае войска? Мусяць жа тут быць пацукі.

Але Грос зноў штурхнуў гасцей на бакавую лесвіцу, што хавалася за калонай.

 Хочаце выбрацца? Маўчыце і ідзіце за мной.

Гайдукі абмяняліся з капітанам знакамі і засталіся ў калідоры. Здаецца, Грос не збіраецца весці палоннікаў у казематы? Тыцнуў Алесю запалены алейны ліхтар з жалезнымі дзверкамі, якія маглі закрываць агонь з любога боку, што зручна падчас вайны альбо шпегавання.

 Гэта што, здзяйсняецца нейкі перамудраны план, у які нас не пасвяцілі?  гнеўным шэптам азваўся Вырвіч, калі яны пачалі ўздымацца па закручанай ракавінай лесвіцы, якая вяла невядома куды.

 План быў. Але з вашым шаноўным доктарам ніякія планы не спрацоўваюць,  гэткім жа гнеўным шэптам адказаў пан Зыгмунд, прыпыніўшыся.  Я ніяк не мог прадугледзець, што ён настолькі зачапіў княгіню, што тая захоча пасадзіць яго ў клетку. Апошні раз пані скарыстала яе год таму, на пасланцы ад мужа, які ўздумаў абвінавачваць яе ў распусце. Небараку дасталі праз месяц. Калі ўжо і гаварыць не мог. Вось жа. Гэтай ноччу вас павінны былі ўсіх разам з паннай Праксэдай вызваліць, так, што ўсе сведчанні паказвалі б на ўдзел пана Богуша.

Езуіт-масон ад злосці сплюнуў, нібыта атрутай, і рушыў наперад, не перастаючы ціха буркатаць:

 Мы столькі рыхтаваліся! Ад тае пары, калі шпегі даклалі: жанчына пасялілася ў доме габрэйскага аптэкара ў Львове і распытвае пра замак Белы Камень. Я пераканаў пані Тэрэзу, што тая жанчына з ейным памагатым юдэембясшкодныя выведнікі. Трэба дачакацца, пакуль да іх зявіцца нехта сапраўды небяспечны, і тады я схаплю ўсіх. Амаль змог давесці, што пан Ігнацы па-ранейшаму слугуе Пане Каханку, вядзе падвойную гульню. Сёння кляты Богуш быў бы канчаткова выкрыты як здрайца, і гетманаўна апынулася б зусім пад нашым уплывам. Падпісала б нарэшце пэўныя прывілеі. Каб не ваш доктар.

Між тым лесвіца скончылася невялікай пляцоўкайпадобна, яны знаходзіліся ў адной з кутніх вежаў, калісьці суровай, як стары вой, а зараз прыкрашанай пад гламурныя патрэбы часу. Пан Зыгмунт не адчыніў вузкія дзверы, а абмацаў раму карціны з выявай дзічыны, што ўпрыгожвала левую сцяну. Карціна паслухмяна ссунулася ўбок разам з намаляванымі забітымі зайцам і качкамі. За ёй пачынаўся калідор. Цёмны, як будучыня гасцей Белага Камня, і зусім вузкі, два чалавекі ледзь разыдуцца.

 Цяперні слова. Што б ні пабачылі, не пачулі. Без майго загаду не рабіць нічога. Іначайусім канец хуткі і бясслаўны. Паны прысягаюць?

Пранціш і Алесь кіўнулі. Што ж заставалася?

Праз колькі хвіль пракрадання на дыбачках па шляхах для дамавікоў ды пацукоў пабачылі святло. Грос жэстам загадаў Алесю прычыніць накрыўкі ліхтара.

Святло ішло з вузенькай гарызантальнай шчыліны даўжынёй у локаць, якраз на вышыні вачэй. Грос асцярожненька дастаў з пазоў жалязяку, якой была прыкрытая шчыліна, і яна зрабілася шырынёй у палец. З таго боку навісалі нейкія зубчыкі, відаць, частка архітэктурнага дэкору. Пранціш хуценька прыстроіўся вокам да дзіркі. Гарыць агонь у каміне з зялёнага рэдкага мармуру, бялее цюлевы балдахін над ложкам, мітусіцца пакаёўка са срэбным збанам у руках. Гэта ж спачывальня пані Тэрэзы са Ржавускіх! Нічогенькі сакрэт! Значыць, усё, што адбывалася ў пакоях уладароў Белага Каменя, стагоддзямі нехта назіраў проста са сцяны. Пранціш падумаў, што цяпер ён ужо не так зайздросціць магнатам ды каралям. Бо напэўна ж сцены ўсіх палацаў свету нагадваюць сыры з дзіркамі альбо паточаныя шашалем бярвенні. Вырвіч ведаў, што першая шлюбная ноч ва ўладароў павінна па звычаі адбывацца пры сведкахкаб пацвердзілі кансумацыю. Але гэтакусё жыццё?

Побач ля шчыліны прыстроіўся Грос, далей, так-сяк, адным вокам, Алесь.

Пакаёўкі, іх было ў памяшканні некалькі, нізка прыселі ў рэверансе. Зявілася пані Тэрэза. Вакол яе адразу ўтварыўся вэрхал. Пад рукі ўсадзілі на казетку, нехта дапамагаў зняць парык, хтосьці расшнуроўваў гарсэт, хтось здымаў чаравікі. На стаўбурку выстраілася цэлая рота бутэлечак і слоічкаў з разнастайнай парфумай, Пранціш пазнаў некалькі ўзораў вытворчасці Давыда Ляйбовіча. Час ад часу гетманаўна пакрыквала і раздавала поўхі. Пранціш з няёмкасцю адвярнуўся, Алесь зрабіў тое самаенепрыстойна ж падглядаць за такім, пакрыёмым.

Не мець ім з дактаровічам кареры ў палацах. Там грэблівым і сарамлівым, што згідзяцца трымаць начную вазу манарха і свечку над ложам ягоных любошчаў, не месца.

Грос, натуральна, не зварухнуўся. Але зараз жа і Вырвічу з Алесем давялося вярнуцца да пільнага сузірання: грукат, тупат, лязгат. У спачывальню завалаклі Лёдніка. Ён быў ужо ў адной кашулі і нагавіцах, са звязанымі рукамі. Пані Тэрэза не звярнула ніякай увагі на ягонае зяўленне ў суправаджэнні гайдукоў, усё роўна што прывялі якога дранага мопса.

А вось і клетку прысунулі.

Па-праўдзе, Пранціш да апошняга верыў, што гэта страхотлівая гісторыйка, пужаць легкаверных.

Але клетка была цалкам рэальная, з тоўстых жалезных палос, у рост чалавека, але вузкаяне сядзеш у ёй. Наверсе важкае кальцо з прапушчаным ланцугом, відаць, каб падымаць вязніцу ў паветра.

Дзверы клеткі адчынілі, увапхнулі туды Чорнага Доктара, папярэдне разадраўшы на грудзях і на спіне кашулю, не хацелася думаць, для чаго. Трывожна збліснулі нагрудны срэбны праваслаўны крыж і медальён, у якім Чорны Доктар захоўваў тры цёмныя пасмачкі валасоўжонкі, дачкі і сына. Бутрым ледзь макаўкай не ўпіраўся ў верх вязніцы. Вырвіч пачаў прыкідваць, што доктар замкі адчыняе лёгка, выберацца. Але на папярочыне клеткі аказаліся адмысловыя бранзалеты, куды і прыкавалі рукі Лёдніка. Ягоныя «Вашамосць, адумайцеся. Я не лепшая прыкраса пакою пекнай дамы» прывабілі ўвагу не болей, чым шоргат снегу за акном.

Пранціш асцярожна выцер халодны пот з ілба. Вось гэтак пратрымаць вязня хоць суткіне прысесці таму, рукі не падняцьпакута якая. А пані Тэрэза гаварыла пра дні і месяцы. А каб справіць патрэбу, паесці-папіцьпавінны ж выпусціць хоць на хвілю. Ці не?

Ды лепш згінуць у няроўнай бойцы, чым пакінуць Бутрыма вось так!

Між тым гайдукі зніклі. Тое не значыла, быццам яны не зявяцца па першым загадзе. Увогуле, княгіні дастаткова было працягнуць руку, каб хтосьці выскачыў з цёмнага кута і падаў ёй кубак. Зірне ў бок камінахтось ужо бяжыць з другога цёмнага кута падкінуць дровы.

Клетка з Лёднікам стаяла так, каб вязня добра асвятляла полымя каміна, і пані, не ўстаючы з ложка, магла бачыць усе падрабязнасці сваёй помсты.

Пакуль што няверная жонка Пане Каханку на новую забаўку па-ранейшаму не зважала. Дзве пакаёўкі расчэсвалі яе цёмныя бліскучыя валасы, каб схаваць пад начны каптур, які пачціва трымала трэцяя дзеўка, падлетакяе тонкія рукі ў шнарах ад розгі дробна дрыжэлі. Таўсманная карліца гучна чытала з малітоўніка вечаровыя малітвы.

Вось як падобныя Тэрэзе Радзівіл могуць спалучаць цвёрдую ўпэўненасць у тым, што яны ў Бога сярод першых праведнікаў, і звярыную жорсткасць у дачыненні да «звычайных» людцаў?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке