Ах ты, здраднік езуіцкі. Грос з усмешкай на бледных вуснах адвесіў паклон.
Усё паводле жадання вашай княскае мосці.
Так па-дурному патрапіцца! Самі прыбеглі проста ў пастку! Як баранчыкі-балванчыкі! Бутрым заазіраўся, шукаючы шлях да ратунку.
Бескарысна, доктар, шапнуў Грос. Дазвольце ўсяму ісці, як ідзе.
Вось бачыш, Ігнацы, пан Зыгмунд заўсёды выконвае, што гаворыць, і ахоўнік найлепшы.
Пані звярталася да багата апранутага шляхцюка, які сядзеў па левую руку ад яе за сталом. Тонкія чорныя вусікі, пранізлівы погляд вузкіх зялёных вачэй. Пан Ігнацы Дамінік Богуш, які калісьці ўламіўся ў Лёднікаў дом у Вільні, спрабуючы адабраць ляльку-аўтамат па імені Пандора з усімі ейнымі таямніцамі. Яшчэ адзін інтрыган і здрайца.
Але навошта пан Зыгмунд прывёў гэтых злачынцаў проста сюды, дзе яны могуць пагражаць жыццю княгіні? скрозь зубы прагаварыў Богуш. Я б не давяраў яму на вашым месцы, мая пані.
Ты не на маім месцы, васпан, пукатыя цёмныя вочы Радзівіліхі бліснулі, як паверхня самай глыбокай багны. Пранціш адчуў, як людзей у зале перасмыкнула ад незадаволенасці ўладаркі, нават сталыя воі трохі, здаецца, затрымцелі. Грос застанецца маім капітанам. А ты, даражэнькі Ігнацы, лепей прасачы за сваім машталерам, якога мне рэкамендаваў. Такі ўжо ён знаўца, а мой аргамак пачаў кульгаць. Той самы, белы, у пару да твайго. Я загадала пасадзіць няўмеху ў рагатку, карміць селядцом і не паіць. Не ведаю, ці жывы.
Белы аргамак, вядома, рэдкасць нечуваная. Але вось так акрутна замучыць з-за яго чалавека? Праўда, пан Богуш не абурыўся. Наадваротстрымаў сярдзітыя словы, што ірваліся з вуснаў. Твар расплыўся ва ўсмешцы, няхай яна была такой жа няшчырай, як срэбныя манеты вялікага гетмана Людвіка Пацея, якія называлі «людскім плачам». Пацалаваў ручку пані, нешта пяшчотнае прашаптаў, не зважаючы на хмурасць уладаркі.
Погляд, які ён кінуў перад адыходам на Зыгмунда Гроса, можна было выкарыстоўваць заміж цвіка.
Ну што ж, сядайце за стол, госцейкі, пані Тэрэза кіўнула, і Пранціш сам не заўважыў, як з дапамогай дзясятка моцных рук апынуўся ў крэсле, прысунутым да цяжкога дубовага стала.
Насупраць гэта жа апынуліся Лёднік і Алесь.
Не пагрэбуйце хоць цяпер сціплым пачастункам, як ужо грэбавалі.
Няўжо Радзівіліха так пакрыўдзілася, што Лёднік у Гародні праігнараваў яе запрашэнне?
Адзінае добраСаламея і Давыд у бяспецы, яны павінны чакаць з коньмі, пра што Гросу невядома.
Быццам чарадзейным чынам, на стале разаслаліся шаўковыя бялюткія сурвэткі, вышыхтаваліся срэбныя супніцы і вазы, збліснулі талеркі з месенскай парцаляны і крышталёвыя кубкі са срэбнымі вензелямі. Калі не ведаць, што зараз пост, дык не здагадаешся. Хіба смажаніны ды каўбасаў няма, заміж іх вараныя ракі, запечаныя шчупакі ды белыя грыбочкі ў поснай падліве. Дворныя імкліва луналі, як ветрыкі. Каб прыслуга гэтак баялася пана, Пранціш бачыў хіба ў Слуцкім замку пры Гераніме Радзівіле па мянушцы Жорсткі.
Не буду пытацца, што вам трэба ў маім замку, пра ўсё мне дакладалі мае людзі. Яшчэ калі твая жонка, Лёднік, з сябруком-юдэем тут нешта вынюхвалі.
Вусны Бутрыма на імгненне сціснуліся, але голас застаўся роўнаветлівы.
Ваша княская мосць, мы нічога кепскага датычна вас не задумвалі.
Гэта ўжо не мае значэння, лена прамовіла пані Тэрэза. Ты, доктар, умудрыўся столькі раз перашкодзіць мне, што цябе мала дзесяць разоў запар павесіць. Я амаль паверыла чуткам пра тваю магічную моц. Ну вось як табе ўдалося дамовіцца з панам Міхалам Брастоўскім? Міхалчалавек гарачы, павінен быў даўно тваю скуру на барабан нацягнуць. А потыму Венецыі ты раптам перашкаджаеш маім людзям! твар пані пачаў набываць чырвонае адценне, цёмныя вочы вырачыліся, быццам у якогась слізкага гадаванца малодшага Лёдніка. З маім мужаньком клятым балюеш! Дамаўляешся, як яго назад вярнуць! Сюды прывалокся, людзей бунтуеш!
Пані Тэрэза ў раздражненні кульнула келіх віна ледзь не ў кварту. Аддыхалася. Супакоілася.
Ну, цяпер адкажаш за ўсё. І за маю хросніцу таксама.
Дазвольце нам з ёй пабачыцца, раптам ускінуўся Бутрым, падаўшыся наперад і ўтаропіўшыся пранізлівым позіркам у княгіню.
На яго плечы зараз жа абрынуліся кулакі прыслугі:
Не чараваць тут! На яе вяльможную мосць не лупіцца!
Папярэджаныя пра здольнасці Чорнага Доктара. Але пані Тэрэза толькі зарагатала:
На мяне чарадзейства не дзейнічае. Нават махляр Каліёстра так і не змусіў мяне паверыць, што я хачу аддаць яму дзеля павелічэння камянёў мае каралі. Так што не старайся, доктар.
Баўтрамей тым не менш меў дзёрзкасць працягнуць размову, толькі вочы не паднімаў:
Вашамосць, ну нашто вам мучыць няшчасную дзяўчыну? Адпусціце яе з намі. Напярэдадні светлага Раства Хрыстовапраявіце літасць. Запэўніваю, Праксэда ніколі не патурбуе вас. Не назавецца сваім імем. Будзе працаваць у шпіталі, займацца справамі міласэрнасці.
Мая хросніца памерла, пані Тэрэза адправіла ў рот наколаты на срэбны відэлец грыбочак. Пранціш шчыра пажадаў, каб гэта аказаўся мухамор. Кожны сам выбірае свой лёс. Выбрала і янацябе, доктар. Так пераймалася з-за свайго нешчаслівага пачуцця. Плакалася мне штодзень, дзесяць сукенак маіх слязьмі вымачыла.
Алесь гнеўна зыркнуў на бацьку. Той пачаў, што ў яго з асістэнткай нічога не было, але атрымаў загад маўчаць і есці. Бо так смачна яны, госці някліканыя, але чаканыя, ніколі больш не паядуць.
Вырвіч моўчкі тыцнуў пальцам у талерку з грыбнымі вушкамі, прыслужнік зараз жа наваліў яму цэлы духмяны сумёт. Чым бліжэй небяспека, тым лепей трэба падсілкаваца. Галодны ваярслабы ваяр.
Між тым размова за сталом цурчэла, як празрысты ручай над каменным саркафагам, што хавае страшныя таямніцы. Апошнія навіны навукі, мастацтва, свецкага жыцця. Сеансы Месмера, на якіх вылечваюцца з дапамогай жывёльнага магнетызму. Вайна ў амерыканскіх калоніях. У Лондане, кажуць, прыдумалі павозку, якая коціцца па жалезных палосах, ад чаго рухаецца нашмат хутчэй і лягчэй. Доктар быў галантны і ўраўнаважаны, як належыць свецкаму чалавеку. Пранціш падтрымліваў размову згодна этыкетуу яго язык заўсёды падвешаны быў добра. Толькі Алесь, менш спрактыкаваны ў фальшы прыдворнага жыцця, маўчаў, відаць, успамінаючы, як гэтак жа сядзеў за сталом з ашмянскім катам і Пацучыным Каралём. Была і там, і там у спакойнай ветлівай бяседзе невымоўная жудасць.
Вы, напэўна, чулі пра мяне шмат усялякай лухты, мімаходзь паведаміла пані, падносячы да вуснаў келіх чырвонага віна. Быццам бы я камусь галаву адсекла ў сваіх сутарэннях.
Ну хто ж слухае такую лухту, вашамосць, ахвотна падхапіў Вырвіч.
Альбо вось яшчэ чутка Быццам бы я сваіх ворагаў саджаю ў клетку і трымаю ў сваёй спачывальні, пані адпіла віна, на яркіх вуснах засталася бліскучая кропля.
Пранціш пачаў быў працягваць галантнае абурэнне ілжывымі плёткамі.
А між тым гэта чысцюткая праўда, панове! мройна ўсміхнулася пані Тэрэза. Пра клетку. Вы наступны, хто там апынецца, пан доктар. Проста гэтай ноччу.
Пранціш заперхаўся, бо кавалак у горле перасеў. Алесь упусціў відэлец. Доктар спакойна пражаваў кавалак шчупака, запіў ліманадам.
Гэта не самая лепшая ідэя, ваша княская мосць. Немалады мужчына. З усёй непрывабнай фізіялогіяй. У спачывальні высакароднай дамы. Не камільфо.
Шаноўны пан Лёднік, мне такое задавальненне прыносіць увесьчаснае сузіранне маёй маленькай помсты, што я гатовая сцярпець некаторыя нязручнасці. Я разумею, што раз вы пагрэбавалі маёй кампаніяй у бальнай залі, у больш сціплых умовах вам яна яшчэ больш брыдка твар пані на апошніх словах зноў пачаў налівацца чырванню, і задышка зявілася, нібыта толькі што ўзбегла па лесвіцы. Але цяпер вы будзеце шчаслівіць мяне сваёй прысутнасцю столькі, колькі я захачу.
У голасе дачкі гетмана чуўся прысвіст, як у раззлаванай змяюкі, а зрэнкі, здавалася, мігцелі, то звужаліся, то пашыраліся. Чорны Доктар пакорліва нахіліў галаву.
Я зразумеў сваю памылку, вашамосцьнеабачліва не адгукнуўся на ваша запрашэнне ў Гародні, не ацаніў высокі гонар, які мне быў аказаны. Але мае спадарожнікі Яны нічым не абразілі вашумосць. Магчыма, вы міласэрна дазволіце ім зехаць? Іх зяўленне тутцалкам мая віна і прымус.