Саламея высветліла, куды хадзіла Праксэда апошнія свае дні. На Бернардынскую, дзе новы палац Радзівілаў. Якраз тады там спынялася пані Тэрэза Радзівіл са Ржавускіх, ейная хросная маці.
Смурод патроху саступаў месца сцюдзёнаму вятрыску, які прасочваўся скрозь пабітыя шыбы.
Пра ўдзел жонкі нясвіжскага ардыната ў знікненні маёй асістэнткі можна было б меркаваць, калі б Праксэду не абявілі мёртвай, адарваўшыся ад ліста, прамовіў Бутрым.
Ну так, Ржавускай жа трэба выдаць яе за брата старосты менскага, Якуба, каб таго прызналі дзеяздольным, пагадзіўся Пранціш.
Камарады, нахмурыўся Жылібер, малодшы брат Юзафа Радзівіла нядаўна абвянчаўся. Нявестаса Ржавускіх, зусім юная, наколькі я ведаю. Нейкая пабочная лінія роду. Я чуў, як пан Антоній з каралём сердавалі, што кароне цяпер давядзецца вярнуць маладажону частку спадчынных земляў, дзе пан Антоній развярнуў нарыхтоўку лесу.
Па ўсім відаць, пані Тэрэза адшукала замену наравістай хросніцы.
Хацеў бы я зірнуць на тое вяселле. прабуркатаў былы суддзя менскі. Той Якуб, кажуць, слоў не разумее, страшны, як рапуха.
Вянчання не бачыў, яго ў Нясвіжы, у палацавай капліцы, зладзілі. Але ніякіх асаблівых чутак пра калецтва жаніха не было, паціснуў плячыма Жылібер. Людзі любяць перабольшваць чужыя недахопы.
Ну так, таго ж Юзафа Радзівіла, гарбатага старосту, ледзь не ў юрады запісвала менская шляхта. А потым пад цвёрдай рукой пана толькі пакрэхтвала: вочы не зацярусіш гарбуну, кемны. Мусіць, і брата ягонага абылгалі, лічачы неразумным варятам.
Але ў другім лісце Саламеі прыводзіліся нечаканыя факты.
Да вышукаў далучыўся Давыд Ляйбовіч, які, падобна, ачуняў ад раны, а прыгодаў яму не хапіла. У абодвух вызнавальнікаў мелася дастаткова гаваркіх пацыентаў, каб сабраць звесткі. Па ўсім выходзіла, што панна Праксэда сваю апошнюю ноч у Гародні начавала ў доме хроснай. Нават праявіла сваё лекарскае майстэрстваахмістрыні скулу на шчацэ лячыла. І зехала разам з Радзівіліхай. Чаму быў сведкам конюх, у жонкі якога Саламея неяк прымала роды. Зехала паненка па сваёй волі. Можа, пані пашкадавала падапечную, якая не хацела выходзіць замуж за варята, але не магла і заставацца ў чужой сямі, дзе сэрца рвалася ад забароненага пачуцця? Вось і схавала дзеўку ў якім кляштары. А можа, проста не захацела дзяліцца з Міхалам Брастоўскім?
Бутрым нецярпліва разадраў трэці канверт.
І ледзь не выпусціў з рук, пачытаўшы.
Увішны Давыд такі напаў на след панны пасля Гародні. Тэрэза Радзівіл кіравалася адтуль у свой замак у Белым Камні, што каля Львова. У статусе сталіцы Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, новай Аўстрыйскай правінцыі, Львоў ператварыўся ў своеасаблівы Вавілон. І Ляйбовіч праехаўся разам са знаёмымі купцамі ў тыя краі. На шчасце, адна акалічнасць спрыяла вышукамдоўгі рост панны Брастоўскай. Дзеўку вышынёй з літоўскую вярсту прыкмячалі ў прыдарожных корчмах, хай бы яна была і захутаная ў радно.
Дабраўшыся да гарадка Белы Камень, Давыд падлабуніўся са сваймі адмысловымі сродкамі для прыгажосцімазямі, прыціраннямі, бяліламі ды чырваніламіда адной панечкі, прыслугі пані Тэрэзы. Лішняга нават тая балбатлівая панечка пра сваю ўладарыню не прамовіла. Пані Тэрэза магла загадаць язык адрэзаць ды соллю рот засыпаць любой пакаёўцы. Нат шляхцянцы перапала б пасядзець у яме альбо пакаштаваць бізуноў. Сцвярджаюць, што і забойствы здараліся ў сутарэннях Белакамскага замка. Так што пра высокую вучоную дзеўку, якую пані Радзівілава з Літвы прывезла, панечка гаварыць адмовілася. Але сваім спалохам як бы пацвердзіла.
А вось што змусіла Баўтрамея ледзь не ўпусціць ліст і вылаяцца паслядоўна на лаціне, грэцкай, нямецкай, а можа, і на янохскай мовах. Саламея паведамляла, што больш не можа проста сядзець і чакаць. Нацярпелася ўжо, начакалася, не без старанняў сужонца. Удаве акрутнага забойцы і пералюбніка зычлівыя суседзі зладзілі пекла. Вокны бюць, браму дзёгцем мажуць. Чуткі самыя паскудныя ходзяцьпра тое, што пакуль муж з прыслугай спаў, ягоная жонка тую прыслугу са свету зжывала. У медычнай акадэміі, на аддзяленні павітух, дзе Саламея выкладала, пачаліся непрыемнасці. Рэнічаўна не распісвала, што менавіта ейная начальніца-францужанка і студэнткі пачалі ёй учыняць, але можна было здагадаццаі ў акадэміі жонка доктара-забойцы не самая паважаная персона. Вярнуцца ў Полацактрапіць у закладніцы да старосты Адама Брастоўскага, які чакае Чорнага Доктара з рогам святога Георгія. Таму Саламея адправіла малую Сафійку разам са слугой Хвелькам у Капанічы, да Пранцішавай сямі. А сама рушыла з Давыдам у Львоў, дзе ў Ляйбовіча сваяк-аптэкар. Спадзявалася на цудшто муж і сын атрымаюць гэты ліст. І паведамляла адрас, дзе будзе іх чакаць. Зразумела, расшукваючы Праксэду. Бо толькі жывая паненка Брастоўская можа апраўдаць іх сямю перад светам.
Я не дапускаў, каб у акадэміі крыўдзілі тваю жонку, павер, Барталамю. пацёр лоб з раннімі зморшчынамі Жылібер. Вярнусяразбяруся.
Позна. Лёднік змяў ліст у кулаку і хадзіў туды-сюды, як драпежны звер, чорны і худы. Цяпер неадкладна трэба ў Львоў. Спадзяюся, з Саламеяй за гэты час нічога не здарылася кепскага. Іначай
«Іначай ён не даруе сабе», правільна дадумаў за Лёдніка Пранціш.
У Лемберку ў нас ёсць браты. Ложа «Трох багінь», адгалінаванне нашай варшаўскай. Жылібер кінуў востры позірк на гасцей. Падрабязна распавесці не магу. Паколькі ты, Барталамю, увайсці ў наша брацтва чамусь баішся. Але ведаю, ёсць чалавек, які дакладна вам дапаможа, бо служыць у замку пані Тэрэзы Радзівіл. Яе дэспатызм даўно непакоіць адукаваных людзей Галіччыны. Людзі яе ўжо ўспрымаюць як нячыстую сілу ці пакаранне нябёснае. Ходзяць упартыя чуткі, што апантаная.
Барані божа, ад пані Тэркі, казачага кажуха, саламянага капелюха, вярбовых дроваў. прамармытаў Пранціш любімае прыслоўе капаніцкага машталера, дзецюка родам з Падолля.
Таму нашы браты пастараліся, каб і ў яе атачэнні зявіліся тыя, хто паспрабуе скіроўваць княгіню да спраў дабра. Ці хаця б папярэджваць пра яе планы, у голасе Жылібера не ставала аптымізму. Я дам табе, Барталамю, ліст да месье Шэнацэра, радніка львоўскага, магістра ложы. Ён непасрэдна мне падпарадкоўваецца. Папрашу дапамагчы ва ўсім. Хай адновіцца справядлівасць.
Пад канец прамовы Жылібер падпусціў пафасу, але сутнасць была ясная: да жонкі самага ўплывовага чалавека княства і фаварыткі караля шпегаў не падаслаць не маглі.
Рэшта дня, а, магчыма, і частка ночы для вучоных паноў і месье ў гэтым доме прайшла ў лабараторыі. Вырвіч папрасіўся ў самую дальнюю спачывальню на другім паверсе, падалей ад смуроду, і з цэлымі шыбамі, і да самай раніцы бачыў у сне, як успаўзае на заснежаную гару. А бачыць у сне горы, як вядома, да жыццёвага поспеху.
А што ў тым сне менскаму суддзі трошкі прымроўся грукат лавіныдык у той момант, мусіць, апантаныя Лёднікі з Жыліберам зноў штось у лабараторыі падарвалі, у імя навукі, натуральна.
І зусім прызнавацца нікому не выпадае, што ў сне тая лавіна неяк ператварылася ў кола рулеткі. Шарык пагрукваў, коцячыся, і трапляў увесь час менавіта на тую лічбу, якую выбраў Пранціш.
Шкада, ён так і не запомніў тую шчаслівую лічбу. А раптам сон прарочы быў?
Раздзел дванаццатыКЛЕТКА БЕЛАКАМСКАГА ЗАМКА
А хіба ёсць розніца, якога колеру быў камень, у цябе шпурнуты?
Вось які-небудзь старажытны афінянін, што марыў прайсці ў магістрат, кожны белы каменьчык з вазы для галасавання сустракаў шчырай радасцю, бо той азначаў чыюсь падтрымку кандыдату. У адрозненне ад каменьчыка чорнага.
Гэты белы камень, які разлёгся пасярод пляскатай, як стол, раўніны, быў самым важкім пацверджаннем чыёйсьці абранасці.
Магутныя сцены, чатыры кутнія вежы, высокія валы і возера, з якога выпаўзалі цёмныя змеі каналаў і абвівалі ўладанне князёў Ржавускіх. Замак Белы Камень.
Можа, усё-ткі заедзем, як купцы? нервова перапытаў Пранціш. Якія з нас малявальшчыкі фрэсак? Раптам змусяць штось рабіць.
Вырвіч выдатна памятаў, як яны з Лёднікам патрапілі ў пастку, калі ў Капанічах выдалі сябе за вандроўных мастакоў, і сённяшні цесць Пранціша змушаў іх маляваць партрэт дачкі і ейнага тадышняга жанішка князя Гагарына.