Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 38.

Шрифт
Фон

Шорг. Шорг. Стук.

За дзвярыма нехта важдаўся. Мядзедзь? Вупыр? Каралеўскія жаўнеры?

На крыкі адказам было маўчанне і размеранае шорганне.

Калі ў дзверы нарэшце выразна пагрукалі, Пранціш па знаку Бутрыма вызваліў клямку.

Адчыняецца! У госця ўтаропіліся чорныя зрэнкі трох пісталетаў.

Праўда, адразу ж рулі апусціліся. Носіч Юрай, узброены рыдлёўкай, паглядаў з парога ўсё гэтак жа празрыста-адсланёна, толькі расчырванеўся больш, чым звычайна, ды снежныя камякі павіслі на светлых вусах і поўсці кажуха.

 Добры дэн! Агой!

За спінай Юрая бачыліся іншыя постаці ў кажухах і шапках, з фізіяноміямі не самымі прыветнымі. Ну так, адзін носіч за якую гадзіну не раскідаў бы такую гурбу.

А хутка высветлілася і падстава дабрачыннасці. Унізе лютавалі аўстрыйска-венгерскія войскі. Некалькім месцічам спатрэбілася тэрмінова схаваццаа дзе лепей, чым у гарах? Гэтак жа праўдзівы лтцвін як што, бяжыць у пушчу ці шукае выспу на балоце.

Што ж, хоць Алесь яшчэ слабытрэба выпраўляцца ў Кракаў, вызваляць хованку для законных уладальнікаў.

На развітанне носіч Юрай пакруціў пальцам перад носам малодшага Лёдніка:

 Бацьку свайго слухай! Дзевак шмат, а бацькаадзін!

Алесь насупіўся. З чаго б такія павучанні?

Шчасце, што гасцям прадалі павозку пад скураным навесам, на палазах, і вярнулі іх коней, удала прыхаваных месцічамі ад вайскоўцаў. Вайнаяк саранча, забірае не толькі людзей.

А яшчэ ў кішэнях Пранціша прыемна булькатала біклажка, напоўненая самай лепшай баравічкай, настойкай ядлоўцавай.

У Кракаве тая біклажка была ўжо абуральна пустой. А напоўніць не выпадала: Лёднік гнаў сваю банду, мінаючы ўсе карчомкі, да камяніцы ля самых Лазенак, дзе кватараваў вучоны прафесар Жан Жылібер. Надта баяўся размінуцца. Дый дзень зрабіўся кароткі, як заечы хвост.

Вырвіч пакорліва цярпеў Бутрымавы загады, бо цудоўна памятаў сваё няслаўе, спазнанае ў Кракаве, калі прайграў сябра ў карты. Таму намагаўся не прыліпаць тужлівым поглядам да карчомак, якіх тут было ледзь не ў кожным доме. Не хапала яшчэ нарвацца на Міхаську Міцкевіча, ён жа кляты граф Лудус. З паскудніка станецца забойцаў падаслаць ці яшчэ якую гадасць утварыць.

У небе разліваўся атрамант. Сняжынкі, машката забыцця, драпежна кружлялі, прымерваючыся, чый след сцерці, зацярушыць. Быццам бы не ўсе сляды і без іх старанняў сцяруцца і зацярушацца рана ці позна. Да двухпавярховай камяніцы, што тулілася падазрона наводдаль людных вуліц і пляцаў, і кволай сцяжынкі па снезе не праклалі. Толькі таполі па-жабрацку цягнулі да вокнаў худое голле. Але ці там жыве прафесар Жылібер, можна было не пытацца. Яшчэ здаля падарожныя пабачылі слуп чорнага дыму, які не бывае ад звычайных дроваў, і пачулі жаласны звон пабітага шкла.

Дзіва, але ніхто ў наваколлі не праяўляў цікавасці да шуму-дыму, толькі самотны сабака нервова і тонка брахаў, нібыта не злуючыся, а жалячыся: «Ну колькі можна, панове?» Нейкі мужык у шапцы-аблавушцы як ішоў сабе замеценай вулкай, так і ішоў, нат не азірнуўся на злавесны будынак, у якім амаль не заставалася цэлых вокнаў. Пабітыя былі застаўленыя знутры дошкамі, ад чаго дом нагадваў шляхцюка, што прайграў у карты сваю багатую вопратку, прадмет за прадметам, тут жа няўважна замяняючы іх чужымі лахманамі.

Дым струменіў з акна на першым паверсе, нібы зняволены стыхійны дух імкнуўся вызваліцца.

Высокі хударлявы прыслужнік з абліччам ваяра моўчкі правёў гасцей. У зале бязладзіца: абадраныя тканыя залацістыя шпалеры, рэшткі дыхтоўнай мэблі і адзенне, развешанае проста на цвіках, убітых у сцяну. І кнігі, што грувасціліся папяровымі гарамі.

 Вечар добры, Жан. Доследамі з салетрай забаўляешся?

Лёднік прывітаўся без асаблівых цырымоній, якія рэспубліканец Жылібер не любіў.

Француз, усё такі ж рухавы і ўпарты, ніжэй за Лёдніка на галаву, спакойна кіўнуў, нібы доктар толькі ўчора вечарам з ім каву піў. Рукавы кашулі, калісьці белай, а цяпер у пісягах сажы, падкасаныя, і самі рукі ў сажы.

 Мінераламі заняўся. У зямлі тут багаццяў незлічона, а як іх выкарыстоўвацьніхто не падазрае.

Алесь выпадкова закрануў нагой адзін з кніжных стосаў і ўтварыў шаргатлівую лавіну. Томік у пацёртай вокладцы даверліва расхінуў жоўтыя старонкі, падобна вялізнаму матылю. Дзівосныя кветкі перапляталіся на паперы. Літары, вострыя, як дахі гатычных храмаў, утваралі незразумелыя кароткія словы: «гра», «гро», «тра», «тро». Нагадвала таемную замову, уцямную толькі пасвечаным.

Алесь зірнуў на вокладку: «Буквар».

 У Еўі, пад Вільняй, друкавана, праваслаўнымі нашымі братчыкамі,  ацаніў знаходку сына Баўтрамей Лёднік.  Да гэтай кніжыцы ў свеце нават слова «буквар» не існавала. Я па такой чытаць вучыўся. Адкуль яна ў цябе, Жан?

 Ад агню ўратаваў, разам з іншымі цікавосткамі,  Жылібер агледзеў парушаныя шэрагі сваёй бібліятэкі, як вайскаводца ацалелых жаўнераў.  Ледзь пераканаў пільных калегаў, што гэта не блюзнерскія выданні.

Што ж, у любую эпоху заўсёды знойдзецца той, хто друкуе кнігі, той, хто іх паліць, і той, хто іх ратуе.

Дзівосныя кветкі на старонках старога буквара квітнелі ад паважлівых позіркаў чытачоў.

 І як цябе яшчэ не выселілі пасля такой кананады?  Бутрым прыстроіў капялюх на адзін з цвікоў, убітых у сцяну з рэшткамі шпалераў.

 Удалося для доследаў выгодны дом зняць,  прабурчэў Жан, выціраючы спаласнутыя ў мядзянай місе рукі простым ільняным рушніком.  Былыя жыхары памерлі ад воспы, цяперашнія ўладальнікі рады, што хоць хтось пагадзіўся жыць. Якраз добра ты прыехаў, Барталамю. Трэба пракансультавацца.

Сябры-паплечнікі нарэшце абняліся, і Жылібер дазволіў сабе выказаць радасць з нагоды прыезду калегі, на што ўжо страціў надзею.

 Пра цябе, Бартламю, чуткі ходзяць проста неверагодныя,  гэта ўжо гутарылі за сціплай вячэрайсыр, хлеб, салёныя гуркі, гарбата ў кубках ад розных сервізаў.  Большасць лічыць, што цябе павесілі за акрутнае забойства. Той-сёй сцвярджае, што ты збег за акіян, атруціўшы ахову. Ад адной мадам пры двары асабіста чуў версію, што тыбессмяротны чорны маг, які харчуецца крывёй самых лепшых прыгажунь. Таму паўстаў з магілы і цяпер цэлішся на чарговую ахвяру. Мадам з усяе моцы намякала, што гэтая ахвяраяна.

Пранціш хмыкнуў, хаця было зусім не весела. Бутрым па-ранейшамуасуджаны злачынца.

Жылібер трывожна пакруціў галавою.

 Умудраешся ж ты ворагаў нажываць. Мне мае браты па ложы паведамлялі: ажно трое ўплывовых асобаў гатовыя табе горла перарэзаць, толькі абявішся ў іхніх уладаннях.

 А што Панятоўскі?  улез з пытаннем Пранціш.

Жылібер нахмурыўся:

 Кароль сказаў толькі: «Ад такіх, як доктар Лёднік, стамляешся, быццам ад хады па балоце». Прыдворныя ільсціва пасмяяліся досціпу манарха. А што ён хацеў сказацьніхто не дапяў. Разумей, як хочаш. А я ўвогуле не разумею гэтага чалавека. Ягоную дзяржаву распалавінілі, вось-вось трон адбяруць. А ён то ў меланхолію ўпадае, замкнецца і чытае Шэкспіра ды Шэрыдана, то ў гульбу кідаеццафаварыткі, феерверкі, балет. Тэрэза Радзівіл з пані Сапегай з Любамірскіх ды аднавокай Ізабэлай Флемінг наперабой за ўвагу манарха змагаюцца, з ягонага ложка іх хоць вытрасай, як клапоў. Баляванне падчас чумы. І ніякай спробы супраціву!

Жан заправіў за вуха цёмную пасму, што выбілася з хвастафранцуз парыкоў і пудры не прызнаваў, ламаў сябе толькі дзеля зяўлення пры двары.

 Ад мадам Саламеі Лёднік тры лістыадзін яна мне асабіста перадала, два прыслала ўжо ў Кракаў. І твой ліст ёй пераслаў адсюль.

Бутрым ускінуўся, нават не хаваючы хвалявання.

 Зараз прынясу яе пасланні.

Батанік выйшаў у іншы пакой, там нешта загрукала. Вярнуўся з невялікім куфэркам з залацістай драўніны.

 Давай так, прачытай гэтыя цыдулкі, я распавяду, што ведаю, зладзім кансіліум. Сядайце на банкеткі, кнігі можаце прыбраць з іх на падлогу.

Чорны Доктар, перш чым распакаваць першы канверт, запячатаны зялёным воскам, прыклаў яго да твару. Лёгкая мройнасць слізнула па суворых рысах.

Пранціш змушаны быў прызнаць, што пачуцці да Саламеі, не гледзячы ні на што, у доктара не пажоўклі.

А навіны былісарока не настракоча. Адзінае, што супакойвалапра знікненне нявесты малога Штакельберга ні шоргату, ні віску. Падобна, Штакельбергі і не ведаюць пра гарбуз ад амерыканачкі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке