Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 37.

Шрифт
Фон

 Трэба пастарацца сустрэцца. Жанчалавек суровы, але сумленны, справядлівасць любіць,  разважаў Баўтрамей, нервова ходзячы па пакоі.

 Яна жывая, праўда?  голас Алеся гучаў ціха і хрыпла.

 Гасподзь абароніць яе, сынок.

Абодвум не трэба было называць імя той, пра каго перажывалі. Лёднік паціснуў плячо сына і здушыў уздых. Вось жа далася вучоная панна ў знакі ім усім. Пранціш аніяк не мог даўмецца, чаму абодва да той штыкеціны прысохлі? Ну, Лёдніка, застаецца спадзявацца, адметныя разумовыя здольнасці панны цікавяць. А Алесюнашто старэйшая ды вышэйшая?

Хаця вунь, паненка Ізабэла Флемінг з Чартарыйскіх, дык увогуле воспай у пятнаццаць гадоў перахварэла. Твар у ямінах, адно вока выцекла. На шкляное замянілі, ды яшчэ і кульгавая. А шустрая, як матавіла! І першай прыгажуняй пры каралеўскім двары лічыцца. Мужу маладому з Панятоўскім здраджвае, да былога расейскага пасла Рапніна ў ложак залезла і тым усіх Чартарыйскіх ад няміласці, а то і высылкі ў Сібір уратавала. Аднавокая Афрадыта!

Раптам увушшу пачало закладаць. Нібыта паветра згусцілася. І падлога пад нагаміне загайдалася, затрымцела, бы нацягнутая струна.

Увогуле, здаецца, усё затрымцела.

Пранціш пракаўтнуў сліну, каб адклала вушы, і запытальна глянуў на Чорнага Доктара: ці ён што заўважыў?

Заўважыў. Хуценька збегаў да дзвярэй, праверыў, ці добра зачыненыя, вярнуўся, укленчыў ля ложка сына, вусны заварушылся ў словах малітвы. Алесь прыўзняўся:

 Тата, што адбываецца?

І тут трымценне перарасло ў шум. Цяпер Вырвіч мог уявіць пакуты цеста, якое раскатваюць на тонкі блінец. Гэтак жа накрыла нечым цяжкім і бязлітасным людзей у дамку на схіле чужой гары. Пранціш мог параўнаць тое, што адбывалася, хіба са штормам, у які яны трапілі шмат гадоў таму на шхуне «Святая Брыгіта» па дарозе ў Ангельшчыну. Казюркі ў віры.

Напачатку асобныя цяжкія ўдары па даху, быццам волаты забаўляліся, шпурляючы каменне. Затымтрэск за акном. Потым увогуле нельга было нічога разабраць, бо стала цёмна, а ўвесь іхні прытулак скалануўся.

Шум паступова сціхаў, вось і зусім знік. І ад цішы зазвінела ўвушшу.

 Гэта і была лавіна?  аблізнуў перасохлыя вусны Вырвіч, які сам не заўважыў, як апынуўся на падлозе.

 Яна.  хрыпла адказаў доктар.  Цяпер трэба праверыць, наколькі ўсё кепска.

Таму што ў хаце па-ранейшаму і ўласны палец не разгледзіш. Акно нібыта знікла. Толькі тонкі чырвоны пасакшчыліна ў дзверцы печкі, не дае ўявіць сябе ў пекле. А можа, якраз наадварот.

Снег. Іх пахавала пад снегам! Пранціш ледзь здушыў паніку. Урэшце, ён у падземным возеры пад Туравам пабываў у жалезным зміі, падводным караблі. Толькі адна здрадлівая думкане ўдасца пабачыць Дамініку ў венецыянскай карункавай сукенцы, што ляжыць непадалёк у куфры.

 Мы памром. Гэта ўсё з-за мяне.  здушана прамовіў Алесь.

 Не кажы глупства, сын, ты ў сваёй хваробе не вінаваты.

Бутрым, мяркуючы па гуках, мацаў шыбу.

 Пан-бацька, ты мусіш уведаць, перад тым, як мы загінем. Той пярсцёнак з надпісам «Ад Лёдніка». Гэта не падробка. Гэта я падарыў панне Брастоўскай.

Голас малодшага Лёдніка ў цемры гучаў зусім глуха.

 Цішком падкінуў у дзень яе анёла, як быў на вакацыях. А яна падумала, гэта ад цябе. Таму берагла ды на цябе паглядала. Я не прызнаваўся. І Брастоўскаму не прызнаўся. Я ўзненавідзеў цябе. Хацеў, каб цябе пакаралі. А цяпер мы памромі на мне гэтая віна.

Вось табе на! А Вырвіч, шчыра кажучы, увесь час меркаваў, што доктар зрабіў прэзент улюбёнай асістэнтцы. Падумаешсрэбнае ўпрыгожванне, «mea pulchra domina». Ва ўсіх свае слабасці.

 Ціха, ціха, сыне.  голас доктар трохі дрыжэў.  Я даўно здагадаўся. Але на краі, у цемры можна шмат нагаварыць, пра што будзеш пасля шкадаваць, калі выберамся.

Няўжо выберуцца? Хаця цемра за акном, здаецца, не была беспрасветнай. Так, абрысы прадметаў можна распазнаць. Пранціш схамянуўся, адагнаў нявартую шляхціца разгубленасць, і далучыўся да Бутрыма, які абследаваў дом. Дзверы не адчыняліся, як ні пхалі ўдвох.

 Заваліла.  прабуркатаў Чорны Доктар.

Найбольш цешыла, што агонь у печцы не згас, і дым не пайшоў у хату.

Парадавала іншае акенца, у сенцах, якое знаходзілася на процілеглым баку дома. Праз снег прабівалася святло, асабліва ўверсе, нібыта пад канец лавіны нацярушылася залатых сняжынак. Пакуль Лёднік думаў ды вылічваў, Пранціш з усяе шляхецкай моцы тузануў раму. У дом насыпаўся сумёт, але паказалася неба! Няхай шызаватае, у аблоках, быццам у брудных павязкахВырвіч нічога больш прыўкраснага ў жыцці не бачыў!

Бутрым з палёгкай патлумачыў, што лавіна відавочна прайшла бокам. Праз акенца паўзверх снегу можна было разгледзець цёмныя камлі соснаў, суровых вояў, якія ў чарговы раз выстаялі, вытрывалі сцюдзёнае нашэсце.

Але вылезці аніяк не выпадала: акенца было не больш, чым у дзве далані, дый засыпанае амаль даверху. Застаецца чакаць. І далечваць Алеся. Які так і пнуўся ўстаць на ногі. І нават, гледзячы ў падлогу, папрасіў бацьку навучыць адмысловай гімнастыцы, якая спрыяе аздараўленню. У вочы Бутрыму ён цяпер намагаўся не глядзець.

Але аднойчыдавялося.

 З днём народзінаў, сыне

Доктар працягваў Алесю нейкую кніжку.

І праўдахлапцу ўжо сямнаццаць гадоў! Вырвіч мімаволі пачуўся такім старым.

Алесь разгарнуў падарунак.

 «Малая падарожная кніжыца». З друкарні Францішка Скарыны. Пан-бацька, гэта ж і ёсць таксама шафар?

 Так, Алесь, голас Божы. Знайшоў у Венецыі, у кніжнай крамцы. Нашага палачаніна друк. Хай хоць гэта табена памяць. Вельмі прашухай гэтая кніга заўсёды з табой будзе. Абяцаеш? Там радзівілаўскія бразготкі ў куфры, выберы сабе пярсцёнак які ці ланцуг, я ў гэтым не кемлю. Аграніць камень магу, змусіць змяніць колермагу, насалоды ад знізаных пярсцёнкамі пальцаўзразумець не магу.

 Дзякуй, пан-бацька.

Алесь пагладзіў патрэсканую скуру томіка ін-кварта, старонкі якога пакарабаціліся так, быццам іх гвалтам спынілі ў час уцёкаў з-пад вокладкі. Твар хлапца ў водсвеце агню, які сярдзіта варушыўся ў печцы, здаваўся старэйшым, і таму быў надзвычай падобны да бацькавага. Ну хіба нос трохі менш дзюбаты, а вочы не такія суворыя.

 Ты дастаткова падарыў мне.

Алесь уздыхнуў перарывіста, быццам страшэнна хваляваўся.

 Кажуць, малое дзіця нічога не памятае. А я вось. Памятаю, як нехта носіць мяне на плячах, ваколбліскучыя трубы. У самую вялікую мне даюць паглядзець. У чарнаце ззяюць кропкі. Нехта кажагэта зоры. А я пытаюся, ці нельга іх дастаць. Потым памятаю, яктану. Халодная вада, смярдзючая, цяжкая, заліваецца ў рот, у вушы. І страшна крычыць нехта побачне чалавек. Коні. І мне так шкадане сябе, а гэтых коней Потым памятаюмяне нясе на руках жанчына ў белым каптуры, адпускае, і я бягу да высокага чорнага чалавека, аголенага па пояс. Ён хапае мяне на рукі, прыціскае да сябе. Мне так добра. Спакойна. У мужчыны на плячах кроў. А ён гаворыць«Называй мяне тата».

Трэба ж Так і было. Лёднік, прафесар Віленскай акадэміі, таемна бачыўся з малым сынам, насіў яго на астранамічную вежу. Потым Алесь ледзь не патануў у карэце, якая трапіла ў дрыгву, яго выратаваў дзядзька, пан Агалінскі. І вырашыў разам з жонкайабвесціць, што дзіця загінула, і аддаць сапраўднаму бацьку. Праўда, перад гэтым Лёднік за свой грэх атрымаў ад пана Агалінскага пугай па спіне. Што ж, па законе яго маглі і смерцю пакараць.

 Ты многа мне даў  паўтарыў Алесь.

Чорны Доктар уздыхнуў.

 Толькі шчаслівага кахання я падарыць табе не магу, сыне. Прабач. За яго кожны плаціць сам. Часам занадта дорага. А часам і дарэмна.

Вырвіч адчуў, што трэба ўмяшацца ў сентыментальную размову.

 Аднойчы я рыхтаваўся аддаць жыццё за тое, каб мая каханая была шчаслівая. Не са мною. З іншым, каго выбрала. Горкі мёд гэта, Алесь. Але бедны той, хто яго не прыгубіў.

Малодшы Лёднік, зразумеўшы намёк, панурыўся.

А Вырвіч з сумнай усмешкай успамінаў пачутую ў карчме мясцовую казку. Пра ведзьму, якую адважны славацкі каваль перакаваў на жалезную свінню, а тады абляцеў на ёй цэлы свет. У Пранціша пад бокам, на погляд аўтараў такіх казак, дакладна меліся ажно два ведзьмакі, стары і малады, якія маглі на адлегласці жалезныя прадметы рухаць і пацукамі кіраваць. Вось толькі перанесці ні сябе, ні паплечніка нікуды з замеценай снегам хаты не маглі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке