Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 24.

Шрифт
Фон

 Свае, пан Гервасій!

Лёднік спакойна адхінуўся ўбок ад замаху дошкі.

 Святая Цэцылія, наш доктар тутака! І пан Вырвіч! Можа, я ўжо выпруціўся ў гэтых італійскіх сутарэннях, і не заўважыў?

Калмата-барадаты адкінуў убок сваю зброю і сціснуў у абдоймах гасцей.

 Яны ж, заразы, да мяне заходзіць баяліся, ежу, як сабаку, праз дзірку ў дзвярах кідалі. А пад рукой нічога, толькі дошка даўгая замест лаўкі ўздоўж сцяны. Бо як прыліўпадлогу ледзь не па калена залівае. Я, мусіць, месяц згнілы канец той дошкі адломваў, каб хоць якая зброя. Думаўтолькі зявіцеся, гады, учыню Грунвальд! Выпіць ёсць што? Гарэліца? Ну хоць вінцо? Я б зараз бочку. Ды кумпяком закусваючы.

Пранціш сунуў раззлаванаму турэмшчыку, які паціраў выцятае плячо, пару сольда, а Лёднік тым часам частаваў Агалінскага з біклажкі. Расчараваннене гарэлкай, а ўмацавальным настоем. Лусту хлеба з сырам Агалінскі заглынуў, амаль не жуючы.

 Ну, пайшлі ў бліжэйшую карчму!

Але падумаць толькіапрануты ў мокрае рыззё Амерыканец яшчэ й незадаволены, што вызваліцелі для яго прыхапілі не праўдзівы сармацкі строй, з кунтушом ды слуцкім паясам, а модны камзол ды куртатыя нагавіцы! Як ён перад сваім дарагім панам Каралем у такім неадпаведным альбанчыку выглядзе пакажацца?

Думае, той пан Караль яго проста на вуліцы чакае.

А на вуліцы, дзе нават няяркае вечаровае святло змусіла нядаўняга вязня прыжмурыцца, ад прычалу, дзе гайдалася адзінокая гандола, кінуўся хлопчык у серабрыстым камзоле:

 Тата! Прабач мне!

Ашаломлены пан Гервасій падхапіў сваю радасць на рукі:

 Вавёрачка! Красачка мая!

Голас Агалінскага зрываўся ад узрушэння.

 Пан Вырвіч, пан Лёднік, абавязаны вам. Усё, што хочаце. О, а гэта няўжо Аляксандр Лёднік?

Словы, адрасаваныя юнаку, былі вымаўленыя з нейкім незразумелым пачуццём. Алесь паважна пакланіўся, насцярожана разглядаючы бацьку Рэгінкі: ці не сваяк? Але князёўна і сама жадала гэта высветліць:

 Татусю, а вось гэты пан Аляксандр, ён брат мой?

Пранціш адвесіў у думках сабе і Лёдніку ляпаса: калі пачалі таямніцы адкрываць, дык трэба было да канца пыл мінулага вытрасаць. А то вунь Агалінскі ледзь не паваліўся разам з дачкой на венецыянскую брукаванку:

 Не ведаю, што тут хто выдумаў, але ў гэтым маладым пане ні кроплі крыві Агалінскіх няма. І Багінскіх таксама.

І кінуў пагрозны позірк на Бутрыма, той збянтэжана апусціў вочы. А вось паненка, калі і расчаравалася, дык на нейкае імгненне. Хітры позірк, які яна паслала Алесюбольш не брату, змусіў хлапца здрыгануцца ад нядобрых прадчуванняў.

Праз смугу і вецер прайшла карнавальная кампанія: шаргатлівыя спадніцы, прыўкрасная парцалянавая абыякавасць масак, плашчы, што таямніча ляцяць за постаццю. Леная пяная лаянка між сіньёрамі наконт зніклай срэбнай табакеркі, аднак, змяншала казачнасць карціны.

 Ну што, у карчму?

Усмешка пана Гервасія цяпер была дакладна падобная да ўсмешкі ягонай дачушкі, бо ў ёй таксама не хапала верхняга зуба.

Ну і лясун з тымі зубамі, іх Пан Бог дае нам цэлую жменюкаб не было падставы ўнікаць шляхецкай бойкі, хай і на кулаках. Усе за адзін раз не выбюць!

У італьянскай карчме пад назвай «У каралевы амазонак» можна прыстойна пабіцца. Добра, што адзін баявіты ліцвін надта згаладаўся ды знясіліўся ў паганай калодзежнай турме. Кухару, пэўна, адна любасць глядзець, як паглынаюць ягоныя духмяныя творы наведнікі, падобныя да пана Гервасія Агалінскага. Схуднелы Амерыканец так наварочваў нейкую мясцовую стравумакароны з пакрышанай ялавічынай, што, здавалася, чарга дойдзе да глінянай талеркі. Праўда, каб вылаяцца на славалюбную жоначку ды падступных Брастоўскіх, Панятоўскіх, Багінскіх ды іншых здрайцаў, часу вылучаў.

Калі ж дайшло да дэсерту ў выглядзе гары маленькіх піражкоў з вішнёвым ды персікавым варэннем, злосна выгукнуў, стукнуўшы кулаком па стале:

 У Трыбунал пайду! Дзіця пры жывым бацьку адбіраць! З усялякімі прыхаднямі заручаць!

Малая Агалінская згодна і шчасліва ківала галавой і шчарбата ўсміхалася, ззяючы рабацінкамі.

 І ўсё-ткі кахаю яе, заразу.  тужліва прамовіў Агалінскі.  Паланэйку, валькірыю сваю. Яна ж такая.  голас пана загучаў зусім пяшчотна.  Робіць, як галавой з моста, не падумаўшы. Старэйшаму нашаму, Міхалу, усяго год быў, а мне давялося тэрмінова зехацьрушэнне, напад на суседні форт. Дык яна праз дзень прыехала да мяне разам з немаўляцем, на кані, адна, праз лес, па дарозе ад ваўкоў адстрэльваючыся. Сказалазасумавала! Я ледзь не пасівеў тады. А яна рагоча! Але дзяцей сваіх Багінскім не аддам!

Пан Гервасій зноў стукнуў кулаком.

 І ўсё-ткі астыньце ды падумайце, вашамосць,  асцярожна прамовіў доктар.  Ці не пашкадуеце пасля? Штакельбергібароны, род уплывовы. Камергеры, дыпламаты. І ў вашага швагра, вялікага гетмана, сваіх дзяцей няма, таму панна Рэгіна будзе спадчынніцай неверагодных уладанняў.

 Закладніцай на ўсё жыццё яна будзе!  рыкнуў пан Гервасій.  Ведаце, сярод дзікіх лясоў і моцных простых людзей вельмі хутка разумееш сапраўдную вартасць славы. Шчасця можа адсыпацца куфар з верхам у будане і з парушынку ў палацы. А стаць нявесткай чалавека, які кіраваў знішчэннем тваёй радзімыганьба!

 Татусю, нізавошта мяне не аддавай назад!  заверашчала Рэгінка, учапіўшыся за рукаў бацькі.  Я там памру!

Пан Гервасій растрапаў яе рудыя валасы:

 Нізавошта, вавёрачка! Усіх злыдняў шаблямі пакрышым! Калі што, ягамосць князь Радзівіл нас выратуе!

І абое ўчапіліся зубамі ў венецыянскія піражкі.

Адно слова, рудая агалінская парода.

Зялёная вішня

З-пад кораня выйшла.

Аддала мяне маці,

Дзе я непрывычна.

Ты думаеш, маці,

Што я тут паную,

Прыйдзі, падзівіся,

Як я тут гарую

Пранцысь ціхенька спяваў і ўсміхаўся сумна, успамінаючы тую кручаную заакіянскую Рэгінкіну маці. І тое, як пан Гервасій, у чарговы раз трапіўшы з-за Паланэйкі ў турму, шчыра, не вагаючыся гаворыць «кахаю». Ці змог бы Вырвіч вось так?

Між тым Амерыканец ірваўся кінуцца ў ногі свайму дабрадзею Радзівілу. Не можа вялікага сэрца князь не адгукнуцца на шчырае парыванне вернага слугі.

Вось толькі за вызваленне гэтага слугі яшчэ трэба было расплаціцца.

Вестку пра тое, што мусяць здабываць рог святога Георгія, а можа, самую трубу Іерыхонскую, пан Агалінскі сустрэў з энтузіязмам.

За суседнімі сталамі радавітыя патрыцыі, звычайныя гараджанечытадзіні, а мо і багатыя прасталюдцы-папалана, ураўняныя між сабою лічынамі і маскараднымі ўборамі, гулялі ў карты, пілі віно, дамаўляліся пра галантныя спатканні.

Банда Чорнага Доктара складала план апаганьвання святыні. Амерыканец завёў быў пра сваё ўменне караскацца на высозныя дрэвы, але нат ён усведамляў, што гладкі гранітне кара. Драбіны велізарныя змайстрачыць? Надта высока. Рэгінка падумала і прапанавала ўчыніць маленькі такі сімпатычны ўзрыўчык. Раз нельга ўзняцца да льва, хай леў спусціцца на зямлю.

 У прапанове паненкі адна слушнасць ёсць,  прамовіў Лёднік.  Трэба шукаць неверагодны на першы погляд шлях. Ускараскацца нельга. Тады

 Узляцець, ці што?  насмешна кінуў Агалінскі.

Пранціш, Бутрым і Алесь павольна сустрэліся позіркамі. Агалінскі папярхнуўся, гледзячы на іх задуменныя твары.

 Гэй, вы што, я пажартаваў!

 А зараз карнавал, пан бацька,  гэтак жа задуменна прамовіў малады Лёднік.  Можна хоць з гарматаў страляць, хоць ракеты запускаць.

 Ракета, бадай што, занадта. А вось спадар Чунь Лі распавядаў мне ў Вільні пра кітайскія паветраныя ліхтарыкі, якія ўздымаюцца з дапамогай нагрэтага паветра,  Лёднік мройна прыжмурыў вочы.

 А помніш, Бутрым, мы паветраных змеяў бачылі ў Дракошчыне? Там такія велізарныя былі, што на іх можна было ад зямлі адарвацца!  ажывіўся Пранціш.

 Тым болей нам не трэба да аблокаў, усяго на колькі сажняў падняцца,  заківаў Алесь у радасным прадчуванні эксперымента.

Адзін у адзінмалады варыянт бацькі. Нос дзюбаты, толькі яшчэ ні разу не ламаны, цёмныя вочы гараць.

 Вы варяты, панове!  Агалінскі нават жаваць перастаў.  Я думаў, толькі мае індыяне выдумляюць казкі пра ўсялякіх лётаючых цмокаў ды чоўны.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке