Нашто нам усім перціся ў гэты прытон? незадаволена бурчэў Лёднік. Давайце я адзін схаджу.
Ага, а потым зноў цябе выцягвай з якой-небудзь студні! Вырвіч паправіў шапку на спацелых валасахвечар быў нечакана цёплы. I Алеся з паненкай ніяк пакідаць нельга, спрабавалі ўжо. Да таго ж, бачышу масках можна ісці.
Шустры хлапчыска ажно падскокваў ад цікаўнасці.
Мяне пан-бацька браў у салуны! Там таксама музыка, і ў карты гуляюць! А потым страляюць!
Выхавацель з пана Гервасія Агалінскага быў слабы. Вось Алесь напэўна ніколі ў руках ігральныя карты не трымаў: Лёднік спасылаўся на меркаванне віленскага святара, што на картах выкарыстана хрысціянская сімволіка, каб яе зганьбіць. Крыж, дзіда, на якой Хрысту на Галгофе падавалі губку з воцатам, кубак, у які сабралі ягоную кроў.
А Вырвіч перакідваецца ў рамса ды маряша з цесцем, ды яшчэ хваліцца, якім адметным гульцом у юнацтве быў.
Вось і цяперварта было апынуцца паміж сталамі, пакрытымі зялёным сукном, між паноў у камзолах, жупанах, вянгерках, пані ў дэкальтэ і крыналінах, і ўсе ў масках і з аднолькавым хворым бляскам у вачахаж галава былога суддзі закруцілася. I крыўдна, што не далучышся да агульнага шчасця. А вунь за дзвярымабільярд, нехта ў навамодных нагавіцах-кюлотах наваліўся на зялёны стол, цэлячы кіем. I звонкі стук шароў са слановай косткі!
Дзіўна, але там-сям чулася росейская мова, і нат бачыліся расейскія мундзіры. Граф Лудус у добрых адносінах з уладамі і расейцамі.
Галоўнай завабай на сёння была модная навінка: Пранціш такога яшчэ не бачыў. Кола з ячэйкамі, у якое пускалі шарык. Кола круцілася, шарык трапляў у якуюсь ячэйку, пазначаную нумарам.
Рулетка, пагардліва шапнуў на вуха Пранцішу Лёднік, яшчэ больш надзьмуты і змрочны ў гэтым котлішчы граху. Прыклад, як навуковае вынаходніцтва прыстасоўваюць для мізэрнага і нявартага. Прыдумаў вялікі Блез Паскаль, калі шукаў сакрэт вечнага рухавіка.
Паколькі таямнічага гаспадара прытона, графа Лудуса, падобна, давядзецца яшчэ доўга чакаць, Пранціш наблізіўся ўшчыльную да спакуснай забавы. Ля кола ўжо цікавала Рэгінка ў новенькім блакітным камзольчыку і парычку з сіняй стужкай, яе моцна трымаў за руку, але не мог адцягнуць, раздражнёны Алесь. На шустрае дзіцятка ніхто ўвагі не звяртаў, бо з дзясятак прагных вачэй, не адрываючыся, сачылі за рухам шарыка. Калі ён спыніўся на лічбе «зяро», тут жа пачалася мітусня, крыкі, ці радасныя, ці расчараваныя, замільгалі ў руках паперкі, зазвінелі манеты. Малады хлопец у пацёртым зялёным сурдуце і зялёнай паўмасцы, што спаўзала ўвесь час набок, нічога ў рукі не атрымаў. Ён апусціў галаву, рэдкія светлыя валасы зліпліся, рукі сутаргава ўхапіліся за край стала. Хоць малюй з яго карціну «Адчай».
Але вось зноў шарык мусіў пакаціцца па коле, і зноў гарэлі прагай вочы, як у ваўкалакаў. Толькі светлавалосы хлопец, не ў змозе сачыць, як вырашаецца ягоны лёс, стаяў, захінуўшы твар рукамі, якія заўважна дрыжэлі. Па ўсім відаць, толькі што выграб апошнія манеты са сваіх кішэняў, каб паставіць на лічбу сем. Ды ён жа маладзей за Алеся Пранціш адчуў востры ўкол шкадобы.
Шарык паціху спыняўся. I ясна было, што ён не патрапіць на тую лічбу, на якую паставіў усе свае грошы хлопец. А ў таго ўжо плечы пачалі трэсціся. А гардыян паглядае падазрона, ці не час выштурхнуць немаёмаснага гульца, пакуль не ўчыніў плач Іерэміі?
Раптам з-за спіны быццам павеяў вецер. У роце зявіўся слабы мядзяны прысмак Шарык нібыта падштурхнула нечая нябачная рука, а потым рэзка прытрымала.
Светлавалосы гулец апусціў рукі і яшчэ ціха ўсхліпваў, але на твары яго праяўлялася недаверлівае шчасце.
Пранціш у неразуменні азірнуўся. За спінай стаяў Лёднік, які адразу ж адвёў вочы. Не можа быць! Ён жа забараняў сабе карыстацца сваімі адмысловымі здольнасцямі!
Тое, што Лёднік перахрысціўся, прамармытаў пакаянную малітву і знарочыста ўтаропіўся ў другі канец залы, пацвердзіла здагадку. Пашкадаваў хлапчыску. Які зараз, ашалеўшы ад шчасця, напэўна прайграе ўвесь свой выйгрыш, не ведаючы, што той падораны міласэрнасцю былога полацкага алхіміка.
Але да гасцей, мяркуючы па паважлівым шуме, набліжаўся той самы таямнічы граф Лудус. Ён быў з адкрытым тварам. Пранціш ажно вочы працёр.
Міхаська! Міцкевіч! Ты?
Сцягнуў паўмаску.
Вырвіч! А я ўжо думаў, не пабачымся!
Былыя сябры па Менскім езуіцкім калегіюме абняліся. Ну так, у Міхаські яшчэ там было прозвішча «Гулец», што, уласна кажучы, на лаціне і ёсць «Лудус».
Значыць, здзейсніў свой намер стацца каралём шулераў.
Чаму ж не выбраць ролю ваўка, а не авечкі, якую стрыгуць, выскаліўся граф Лудус, калі яны сядзелі ў шыкоўным гаспадарскім пакоі з непустымі келіхамі ў руках, і граф атрымаў пасылкусвой працэнт ад «Залатога льва», і настаў час успамінаў і прызнанняў старых сяброў.
Лёднікі з Рэгінкай, якую прадставілі як Антонія, малодшага сына доктара, далікатна перайшлі ў іншую залу, любавацца бібліятэкай і калекцыяй зброі.
Праз што прыйшлося прайсціне пытайся. I абдзіралі як ліпку, і збівалі за занадта ўдалую гульню. Пальцы ў кроў сціраў, штукарствы засвойваючы.
Вырвіч адразу ўспомніў Лёдніка, які валодаў гэтай жа здольнасцюне шкадаваць сябе, каб засвоіць нейкае ўменне.
Ну, пабачыце Эрнэстаперадавайце вітанне. Удала я ўклаўся ў ягоную карчму. Грошы лішнія меліся, якраз тады ў Вільні пана Міхала Брастоўскага добра аблупіў.
Вось хто вінаваты ў бядотным становішчы падскарбія літоўскага!
Вырвіч адпіў віна, ягоны келіх адразу напоўніў матэрыялізаваны нібыта з паветра лёкай. Паколькі Лёднік больш не сачыў дакорліва за кожным глытком, віно ў горле не перасядала.
Галава пачала ўжо трохі круціцца. Ды хіба ён не шляхціц, не можа даць сабе волі ў сяброўскай бяседзе? Ты не стрыяшка і не вуяшка, будзь здаравенька, пляшка!
Граф Лудус прыжмурыў хітрыя светлыя вочыа ладны дзяцюк стаў, плячысты. Сапраўдны граф. Твар спешчаны, напудраны, парык модны з тупеем, кашуля галандская, камзол шэры парчовы.
Дык і ў цябе, Пранціш, вялікія здольнасці да гульні. Няўжо занядбаў? Зброя і картытое, чым павінен дасканала валодаць шляхціц. А ты, мусіць, зусім развучыўся. Любы шчаўлік абыграе.
Пранціш весела падміргнуў:
Не раіў бы тваім шчаўлікам са мной калоду перакідваць. Тое-сёе магу.
Ну давай, пакажы! Успомнім шкалярскія гады!
Міхаська ўсміхаўся так ветла, віно было такім заборыстым, што Пранціш сам не заўважыў, як аказаўся за сталом з яшчэ двума гульцамі. Адзін, немалады і насаты, гаварыў з нямецкім акцэнтам, другі, малойца ў залацістым касцюме, меў на шчацэ шнар, які не магла цалкам прыкрыць маска.
Пачалі ў фараона, гульню самую модную, хоць у многім ад Фартуны залежную, а не ад майстэрства. I Вырвіч праявіў сябе сапраўдным улюбёнцам Фартуны. Стопкі талераў высыпаліся перад ім, цэлая залатая горка! Малойца ў залацістым касцюме і немец ажно за парыкі хапаліся. Лёкай не забываўся папаўняць Пранцішаў келіх, Міхаська глядзеў з сапраўдным захапленнем Не заняпаў былы шкалярскі правадыр, не страціў спрыту!
Урэшце малойца паставіў на кон цэлую вёску. I прайграў! А перад гэтым на рахунку Пранціша аказалася карэта немца. Ашалелы Вырвіч не мог ачомацца. Цяпер яму не трэба будзе пераймацца, што жыве ў жончыным маёнтку, ажаніўся з багацейшай. Падобна, на выйгрыш ён зможа збудаваць цэлы палац!
А потым набытае багацце пачало неяк раставаць. Вырвіч разгублена глядзеў на апошнюю залатую манетку, якую, аднак, зараз жа спрытна падгрэбла чужая рука.
Ну, яшчэ разок? Міхаська ўсміхаўся так весела, што ўсё здавалася сном. Давай, Пранціш, братка, у мяне прыкмета дакладная: Фартуна зноў усміхнецца!
Вырвічу і абмацваць кішэні не трэба, ведаў, што пуста. Зразумела, ёнчалавек самавіты, не тое, што тыя, хто да кашулі прайграецца. Ставіць на кон цесцеў маёнтак ды жончын пасаг не збіраецца. Ёсць спакуса ў Лёдніка, галоўнага скарбніка кампаніі, грошай пазычыць, але былы прафесар толькі лекцыю прачытае, як студыёзусу.
Графу Лудусу Вырвічавы парыванні былі ясныя, бы крайчамугатунак віна.
Ну якія рахункі між старымі сябрамі? Хіба ж я не паверу свайму аднакласніку, з якім разам у вокны калегіюма лазілі? Давай штосьці ўмоўнае ў заклад. Ну, дапусцім мы ацэнім у сто тысяч злотых пацалунак тваёй жонкі. Ці што да кожнага з тых, хто выйграе, прыйдзеш пешкі з хамутом на шыі і ў ручку цмокнеш, ці што твой спадарожнік, надзьмуты такі, тут карты параздае.