Ваша княская мосць, пяцьсот гадоў прамінула! не вытрымаў Лёднік. Калі за гэты час ніхто рэліквію не знайшоў
А яе ніхто і не шукаў! пачаў злавацца Брастоўскі. Усе дасюль упэўненыязагінула штуковіна падчас выбуху ў лабараторыі. Калі трактат быў напісаны, папа Іяан праменіў сваю мудрасць праз дванаццаць кніг за райскай брамай, а на суседняй аблачынцы гэтак жа праменіўся святы Тарэла. Аўтар, жамяра кніжная, нікому не быў цікавы. Рукапіс пыліўся ў бібліятэчных сховішчах. Ды каб пра датычнасць Тарэла да рэліквіі ведаліяго пячору па каменьчыках бы разабралі. Хто б адмовіўся аднойчы абрынуць сцены на ворагаў?
Абрынуць сцены? зачапіўся за словы князя дзёрзкі Лёднік. Маем справу з пракаветнай зброяй, якая можа абрыньваць сцены? Зруйнаваць лабараторыю? Прывезеная з Палясціны Няўжо
Князь пакрывіў ганарысты рот.
Я, здаецца, не памыліўся, захаваўшы табе жыццё. Кемны.
Няўжо шафар? Трубы Іерыхонскія уражана выдыхнуў і Давыд Ляйбовіч. Не можа быць!
А чаму не? хмыкнуў Лёднік. Чаго толькі не прыпёрлі тыя тампліеры з краёў пустэльных. Каб маглі, неба палясцінскае на дзіды б навязалі ды ў Еўропу прыцягнулі. Шафарзвычайны прадмет культа ў габрэяў. Ну, знайшоў нейкі рыцар старую трубу з рога, яму сказалі, менавіта тая, ад якой разваліліся сцены Іерыхона.
Князю Міхалу быў абыякавы скепсіс доктара.
Тая, не тая. Мае вучоныя за мантыі адзін аднаго цягалі, высвятляючы. Што яны там кажуць, пан Машанскі?
Канфідэнт прыгладзіў рэдкія светлыя вусы.
Пан Даміян Гужэлка лічыць, што гэта рог Ісуса Навіна, брат Вацлаўбаявы рог святога Георгія, які камандаваў целаахоўнікамі імператара Дыяклеціяна. А айцец Петрасшто гэта быў адзін і той жа прадмет, бо засведчана, што Святы Георгій зруйнаваў у імгненне ўсе стоды ў паганскім храме Апалона, як Ісус Навінсцены Іерыхона.
Надта розныя версіі, вашамосць, прамовіў Лёднік, ажывіўшыся ад «навуковага прэцэдэнту». Габрэйскі шафар і баявая труба рымскага воіна. Яны ж з розных матэрыялаў, інакшага выгляду!
Брастоўскі нецярпліва тузануў плячом.
Галоўнае, каб спадчына святога Тарэла апынулася ў руках караля, як пацверджанне, што наш уладарроду самага старажытнага, і абраны Госпадам быць выратаваўцам свайго народа.
Пранціш хмыкнуў сам сабе, уявіўшы спешчаную гладкую фізіяномію Цялка ў ролі біблейскага вайскаводцы. Але і Пане Каханку з амбіцыямі праблем не мае.
Радзівіл, як яму даклалі пра знаходку, адразу ж узбурыўся ды паслаў людзей на пошукі, пацвердзіў высновы Пранціша Брастоўскі. Не ведаю, як яны з вернікамі дамовяцца, але пячору святога ды ягоную ўсыпальніцу, мусіць, як жвір, прасейваюць зараз. А ў свіце князя ў нас свае людзі. Зрэшты, гэта сімвалічна: на гербе Панятоўскіхрагатая істота, і тутрог.
Задумлівыя разважанні падскарбія перабіў Давыд Ляйбовіч:
Шафары забаронена рабіць з бычыных рагоў, вашамосць! Каб не было сувязі з залатым цяльцом, стодам, якому маліліся паганцы. Толькі з баранніх рогаў, альбо з рогаў антылопаў. І карыстацца імі можа толькі веруючы габрэй!
Падскарбій нецярпліва махнуў, паказваючы, што на такія тонкасці яму пляваць.
Ды хоць з цмокава рога ён будзе. Пакуль у Італію давезлі, хто ведае, хто ў тую трубу дзьмухаў. Крыжак, як там яго, які Ерусалім узяў.
Готфрыд Бульёнскі, вашамосць! паспешліва нагадаў канфідэнт. Яго з-за рога і атруцілі, адзін зайздрослівы біскуп. Брат Вацлаў думае, што рог быў знойдзены крыжаносцамі ў палясцінскім горадзе Лод, дзе пахаваны вялікамучанік Георгій.
Няўжо да кожнай святой рэчы вядзе сцежка з крыві?
Ну а вось чаму я ўпэўнены, што ніхто пакуль рэліквію не знайшоў.
Брастоўскі шпурнуў Лёдніку скрутак. Пергамент, спісаны дробнымі літарамі. Лёднік і Ляйбовіч адразу ўторкнуліся туды насамі.
Ліст з трактата Абдамінатуса, вучня Іяана, выдраны маім чалавекам, задаволена патлумачыў князь. Запавет папы, як той святы рог, баранні ён, бычыны ці ад антылопы, перахоўваць. Мае вучоныя тхары па-ўсялякаму штудзіравалі. І выходзіць, месца сховішча не там, дзе ўсе думаюць, а ў Венецыі. Здабудзеш святыню, Лёднікне толькі вернеш міласць караля, але пасаду добрую займееш пры двары. І сын твой якім падчашым стане. А калі не Брастоўскі ўстаў, пацягнуўся, пазяхаючы, быццам знаходзіўся сам-насам у спачывальні.
А што яму прысутнасць слугаўпры ніжэйшых істотах вялікія паны і патрэбу спраўляць не саромяцца. Калі перапе на тлумным застоллі, Караль Радзівіл пры ўсіх дагала распранаецца і загадвае сябе вадой абліваць.
Вашамосць, але ж трэба адшукаць вашую дачку! вырвалася ў Алеся.
Падскарбій хмыкнуў:
А хто табе сказаў, шчанюк, што яе не шукаюць? Па маім загадзе ўсё ўжо абшукалі. Дамы вашы ў Полацку, у Гародні ды ў нейкай вёсачцы вытраслі, як кішэні.
Баўтрамей уздрыгнуў, відаць, уявіўшы, што давялося перажыць Саламеі і Сафійцы.
Князь ляпнуў дзвярыма, ажно ланцугі загайдаліся.
Падобна, наша Фартуна перапілася на ашмянскіх заручынахтак яе з боку ў бок водзіць. Давыд выцер спацелы лоб. Каб ім саламіну ў вока і трэску ў вуха, і не ведалі, што раней вымаць.
Жытло княскім пасланцам саступіў Ігнарус. Пакой, адведзены для пражывання мясцовых катаў, быў зусім не страшны, відаць, ім карысталіся, як гасцявым. На лаўкі кінутыя старыя кажухісамыя выгодныя ложкі для вояў. Пранціш у дзяцінстве на такіх жа спаў. Грубка аблямаваная жаўтлявай плінфай з выявамі вінаградных гронак. Абраз Маці Божай Вастрабрамскай упрыгожаны бялюткім рушніком з мярэжай. Пахне цвілым хлебам і палыном, сівыя шорсткія скруткі якіх шчодра рассаваныя паўсюль ад блохаў.
А вось дзеля чаго я вісеў кажаном на кратах. змрочна паведаміў Бутрым, калі пасля абеду, на які адшчыкнулася ад нагатаванага для заручынаў, людзі вучоныя ўзяліся вывучаць трактат Абдамінатуса. Князь Міхал не ўсё нам распавёў. Ягоны братка ўжо адлавіў аднаго пасланца ў Італію. І ўсіх наступных дэкляруе пераняць ды прыкончыць. Тут цэлыя сабачыя гонкі. Ад Тызенгаўза банда пасланая, ды яшчэ, аказваецца, ад Радзвілавай жонкі пані Тэрэзы. Чуў, яна з каралём раман круціць, і ці не ў каралевы меціць. Так што мыудалы выбар. На нас ніхто не падумае. А калі штонас і не шкада. І пра мяне пан Адам падказаў. Падскарбій пачаў здзекавацца, што брат у адрозненне ад яго адукацыі добрай не атрымаў і нічога не разумее ні ў рэліквіях, ні ў іхніх знаўцах, а пан Адам: «Лепшага знаўцу старажытных рэліквій ты ж горлам пакараў, доктара Баўтрамея Лёдніка». Не ведаў, што ў мяне такая слава, дарэчы.
Што ж рабіць, калі тытрэсачка і трапіў у плынь? Плысці. Уверсе запаветнага аркуша было заканчэнне фразы на лаціне пра Божае блаславенне, а далей старагабрэйская. І Бутрым, і Давыд яе ведалі добра, і ўсё адно рады не далі. Прачыталі толькі:
«Не належыць захоўваць крыніцу голасу Божага ані ў зямлі, ані ў вадзе, ні пад каменем, ні пад жалезам, і нідзе, куды можа зайсці чалавек, але ў горадзе Святога Марка на самым высокім паветры дому ільва».
Што вучоныя княскія расшыфравалі, як гаворку пра венецыянскі сабор Святога Марка, чыім сімвалам быў леў.
Далейшыя ўказанні хаваліся ў знаках, падобных да алхімічных. Бутрым не ўзрадаваўся.
Нібыта зноў янохская мова, барані нас, святы Кіпрыян. А я спадзяваўся, з гэтым скончана.
Лёднік, які цяпер пазбягаў, як дрыгвы, усялякіх таемных ведаў, час ад часу хрысціўся, засяроджана вадзіў доўгім пальцам па намаляваным дрэве са значкамі замест лісця і хмурнеў. Каб меўся час, дык са сваёй упартасцю ды ведамі расчытаў бы. Змог жа і трактат араба Альбукасіса зразумець, і напісаную янохскай мовай карту ангельскага доктара Дзі.
Давыд запэўніў, што ведае аднаго хлапца з-пад Нясвіжа, маладзюсенькі зусім, але ўжо рабін. Калі той не прачытаедык ніхто.
А доктар зайшоўся кашлем, які займеў, седзячы ў студні, потым ляпнуў па пергаменце даланёй:
Які блёкат! Высільваемся. А для чаго? Каб прыцягнуць святую рэч у рукі бяздарнага ўладара, дзеля пыхі ягонай, ды галінасцейшага arborem porphirianam.
Каб выжыць, дзядзька Бутрым! ціха прамовіў Давыд. Што толку, калі зараз вашумосць згнояць у студні? Жывы чалавек усё можа змяніць з Божай дапамогай.