Ашмяны ўсё яшчэ святкавалі заручыны. Гарматаў і феерверкаў не прадугледжвалася, але час ад часу пастрэльвалі ў паветра са стрэльбаў, пісталетаў, мушкетаў, фузеяў ды што яшчэ ў мясцовай шляхты мелася.
Лёдніку лепш было на людзях не паказвацца. Да таго ж саслабеў пасля сядзення ў студні. Застуду лячыў адварамі ды дыхальнай гімнастыкай. Таму Давыд і Пранціш адны пайшлі на пляц ля ратушы, дзівіцца на прадстаўленне з музыкамі ды блазнамі. Змрочны Алесь застаўся з бацькам.
Калі Вырвіч, уцякаючы ад навязлівай увагі адной шляхецкай кампаніі, страціў смак да пяных двубояў, вярнуўся ў старостаў дом, Бутрым сядзеў на лаўцы, захінуўшы аблічча рукамі, быццам увасабленне Меланхоліі.
А дзе Алесь?
Доктар не варухнуўся. Вось яно што
Пасварыліся?
Спавядацца нядаўні чалец Адукацыйнай камісіі не надта ўмеў, але нядаўні менскі суддзя так-сяк усвядоміў трагікамедыю. Размова Лёднікаў атрымалася такой, што хоць на сцэну, хоць у дамскі раман.
Алесь адразу выказаўся:
Панна Праксэда цябе кахае.
Бутрым, які знясілена прылёг на лаўку, прыўзняў галаву:
Што табе прымсцілася?.
Я сам бачыў! усхадзіўся малодшы Лёднік. Выпадкова падгледзеў, як яна цябе па шчацэ гладзіла. Ты яе таксама кахаеш?
Бутрым з цяжкасцю сеў.
Нават з галавы выкінь! Я кахаю Саламею. А тое, што ты падгледзеў Ты ведаеш, што белага колеру ў свеце не існуе? Ён проста ўтрымлівае ў сабе ўсе існуючыя фарбы. Пачуцці чалавечыя гэткія ж намяшаныя. Праксэда не вінаватая. І я таго не хацеў. Гэта як хвароба. Паталогія. Панна сама ўсведамляла. Урэшце, ну які з мяне Адоніс? Бутрым збянтэжана запусціў руку ў чорна-сівыя лохмы. Глупства. Я праўда доўга не заўважаў. Потым думаў, у яе пройдзе, як морак.
А пані-маці ведала?
Алесь быў удзячны бацьку за шчырасць, але гнеў на яго цвяліў, як агеньчык у кноце.
Бутрым апусціў тужлівыя вочы, здушыў прыступ кашлю.
Твая мацімудры чалавек. Мудрэйшы за мяне. Яна даўно гаварылаПраксэда павінна паспрабаваць жыць сваім жыццём, не пры нас. Можа сама працаваць акушэркай.
А ты што?
Дзесьці за акном насмешна задудзелі дуды.
Праксэда вельмі добрая асістэнтка. Мне не хацелася нічога мяняць. Крыўдзіць яе. Сам бачышяк пачула пра пераезд у Вільню, ажно з дому ўцякла.
Ты хацеў трымаць яе пры сабе! Яна табе падабалася! Толькі сляпы мог не закахацца ў яе! Бачыў, як пераймаецца, дражніў. А сам цешыўсявось, маладая, а па мне сохне. А можа, і штось большае між вамі было?
Голас юнака ганебна зрываўся, так, што Баўтрамей аж захлынуўся ад жахлівай здагадкі:
Сыне Алесю Панна цябе за сэрца зачапіла?
Ну давай, скажы цяпер мне, што гэта паталогія, хвароба, морак. Што пройдзе.
Лёднік устаўнапэўна, хацеў абняць, прытуліць узрушанага сына, але той выбег з пакоя, як пяты падсмажылі.
Вось і пагаварылі.
Пранціш, уявіўшы сцэну, толькі ў кудзеры свае русявыя ўчапіўся.
Помню, вучылі мы яшчэ ў калегіюме гісторыю пра грэка Фалеса, які ішоў, назіраючы зоры, ды ўваліўся ў яміну. Як ёсць пра цябе. Мне не Праксэды шкада, а Саламеі.
Лёднік сярдзіта бліснуў цёмнымі вачыма:
Мне што, і табе паўтарыць, што між мною і дзяўчынай нічога не было?
Сэрца парваць можна і не дакранаючыся, змрочна прагаварыў Пранціш, прысаджваючыся на суседнюю лаўку. Столькі часу трымаў дзвюх жанчын, як на распаленай блясе. Адна адну шкадуюць, абедзве цябе кахаюць. І лаяцца ім нібыта падстаў няма, і спакою таксама няма.
Дзве познія восеньскія мухі ўсё яшчэ спадзяваліся знайсці сэнс жыцця ў бясконцым кружлянні між сценаў.
А што я мусіў рабіць? агрызнуўся Бутрым. Я ж бедную дзяўчыну таксама шчыра шкадаваў. Як успомню, якой яна ў наш дом трапіла. Запаленне лёгкіх. Рукіяк сцябліначкі, голас, як націнка. Чаравікі з голаду прадала, босай ішла. Ды як? Лёднік панізіў голас. Яна вельмі прасіла, каб ніхто не даведаўся. Яна ж была ў мужчынскім касцюме. Валасы абстрыгла. Спадзявалася патрапіць ва ўніверсітэт, мо ў Кракаве, мо ў Вене. Яна ж па-нямецку гаворыць вольна. Па дарозе абрабавалі. Застудзілася, упала на вуліцы ў гарачцы. Добра, у наш шпіталь прынеслі. Думаю, у Праксэды ўдзячнасць да мяне неяк вычварылася.
Вычварылася, перадражніў Вырвіч, скептычна акінуўшы поглядам худую постаць на лаўцы катава пакоя.
Пранціш ніколі не мог зразумець, што прываблівае да дзюбаносага змрочнага сына полацкага гарбара самых прыгожых і разумных жанчын. Калісьці гэта вельмі злавала маладога шляхціца. Цяпер, праз гады, Вырвіч дапускаў, што выпускнік двух універсітэтаў Лёднік мог выклікаць захапленне, калі займаўся справай, у якой яму не было роўных. Напрыклад, фехтаваннем, хімічнымі доследамі, складанымі аперацыямі. У ягоным абліччы тады выяўлялася каралеўская ўладнасць, той унутраны агонь, якому Пранціш таксама зайздросціў. Хоць той агонь часцяком заводзіў Бутрыма далей, чым належала добраму хрысціяніну і пачціваму грамадзяніну.
Я веру, што ты кахаеш Саламею. Але прызнайся, няўжо столькі часу побач з маладой дзяўчынай, якая да цябе хінеццаі ты зусім абыякавы? Той пярсцёначак, пра які Брастоўскі казаўдарыў, відаць?
Бутрым пацёр лоб, прыкрашаны шнарам, атрыманым калісьці за тое, што не даў казаць абразлівыя словы пра Саламею.
Я ўсяго толькі грэшнік, пан Вырвіч. Я не магу прысягнуць, што нават выпадкова не заўважаў прывабнасці сваёй памочніцы. Не захапляўся яе розумам. Што хоць на нейкае імгненне мне не была прыемнай яе прыхільнасць. Алесь мае права мяне дакараць. Я ніколі не пераступіў бы мяжы. Але
Пранціш цяжка ўздыхнуў.
Не буду я цябе дакараць. Усе мы Грэшныя. Вось, дома ў мяне жонка цудоўная, сын малы. А я пабачыў адну дзяўчыначкуі сэрца кроіцца ўспамінам.
І распавёў пра заручыны, маленькую нявесту і яе просьбу.
Эх, няўчасна гэта. Не зможам мы яшчэ і гэту магнацкую справу на сябе ўзваліць, стамлёна прызнаў Бутрым. Распытацца б, дзе зараз пан Гервасій і Паланэя, няўжо без іх згоды дачку прасваталі? Але, пагадзіся, не да паненкі нам. Шлюб гадоў праз дзесяць толькі здзейсняць, калі па Статуце, бо жаніх і нявеста etate minnorenuitale. А да гэтага паненку будуць берагчы. Гусей пасвіць не пагоняць. Вернемся жывымітады.
І Вырвіч ведаў, што гэта слушна, але ніяк не мог забыцца на блакітныя вочы, што глядзелі на яго калісьці то з фанабэрыяй, то з какецтвам. Не, не яму дакараць Лёдніка.
Ой, Божа ж ты, мой Божа, дзеўчыну люблю.
Сам я добра знаю: яе не вазьму.
Дай ты жа мне, Божа, вечара даждаць,
Пайду да дзяўчыны я ў апошні раз.
За акном надрываўся тонкі голас спевака і плакала скрыпка. І каціліся па чорнай шчацэ неба буйныя восеньскія зоры. І хтосьці радаваўся, пабачыўшы такую вогненную слязу, і думаў, што яму ж гэтана ўдачу.
Кожная чужая слязакамусьці на ўдачу, так ужо створаны свет.
А потым жанчына з прыўкрасным, змучаным ад гора і доўгай дарогі тварам, стаяла пасярод пакоя, калісьці адведзенага для катаў, а зараздля ахвяраў. І вучоны доктар абдымаў яе калені. А маленькая дзяўчынка з цёмнымі і бліскучымі, як вішанькі, вачанятамі на мілым тварыку гладзіла яго па галаве і казала:
Тата, ну не трэба плакаць. Ты ж вялікі.
І на гэта ўсё глядзеў з кута пакоя чалавек са звыродлівым лішаём на твары, глядзеў з прыхаванай, пякучай зайздрасцю, і ціха прамаўляў:
Гаўдэамус. Гаўдэамус, казюркі. Памятай, доктар, ты памечаны мной. Падранак катавальні ты ёсцека. Такія, як ты, заўсёды вяртаюцца на крукі свае і ланцугі свае ў сутарэнні і студні. Мы дачакаемся цябе, доктар, з царствам маім.
Раздзел чацвёртыЯК ПРАНЦІШ МУДРАСЦІ БІБЛЕЙСКАЙ СЕРБАНУЎ
Кажуць, калі герцаг Курляндскі мусіў сустрэцца ў Вільні з каралём Уладзіславам Вазам, каб улагодзіць сюзерэна, запрасіў нямецкіх артыстаў разыграць на пляцы Шэкспіра. Але кароль прыехаў такі злосны, што загадаў узведзеную сцэну парушыць на трэсачкі, а Гамлетаў ды Афелій гнаць, як мышэй.
Пры ўсіх уладарах глумцы, блазны, паэты, музыкірэдкія стравы да стала. Іх можна зесці, можна выплюнуць, можна разам з талеркай запусціць у твар кухару.
Затое небяспекі ў іх бачаць не болей, чым у клёцках ці пірожным.
Баўтрамей Лёднік, вучоны доктар і трошкі маг, аніяк не быў падобны да пірожнага. Хіба да пярцовай настойкі на добрым спірытусе. Вырвіч ледзь стрымаў усмешку, каб яшчэ больш не злаваць былога настаўніка, якому, трэба прызнацца, вельмі пасаваў турбан з залацістай кітайкі велічынёй з добрую балею і стракаты атласны халат у жоўта-чырвона-юлёвыя палосы. Худая фізіяномія Лёдніка была шчодра вымазаная брунатнай фарбай, пад носам абвіслі вусы з чорнага шаўковага шнура. Вось цесць Пранціша, пан Гараўскі, вялікі аматар таямнічага Ўсходу, ацаніў бы.