Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя стр 22.

Шрифт
Фон

 Гешэфты трэба рабіць без шуму.

 Et le resultat?

 Цяпер я твой адвакат,  сказаў я.

Палета вельмі здзівілася. А я павярнуўся да Альфонса. У бармена была заечая губа. Ён перамываў чаркі за стойкай. Я папрасіў віскі. Альфонс выставіў нам тры сумесі «сіксці-найн». Я разам выпіў сваю, сказаў бармэну: «Геры заплацяць»,  і пакінуў установу. Не паспеўшы адысціся ад «Манака» крокаў на дзесяць, я пачуў, як ззаду спынілася машына. І мог зводдалі назіраць, як начальнік з трыма дэтэктывамі з камісіі па расследаванні забойстваў увайшлі ў бар. Я шмыгнуў за вугал і зайшоў у першую ж забягалаўку. Мне і далей пашанцавала (павінна ж калі-небудзь): калі праз гадзіну я вярнуўся да сябе, Штубер і двое патрульных паспелі пакінуць дом на Шпігельгасэ. Усё было ціха. «Святыя з Ютлі», мабыць ужо сышлі. Абодва парасоны я знайшоў за дзвярыма ў падвале і ўжо хацеў быў спусціцца, каб добранька іх прыхаваць, але тут у галаву прыйшла іншая ідэя. Я падняўся наверх. Перад жытлішчам секты было ціха, і дзверы не зачыненыя, інакш я адчыніў бы іх сваім ключом, балазе, ён, як гэта бывае ў старых дамах, падыходзіў да любых дзвярэй.

Я ўвайшоў і пярэдні пакой. Сюды ледзь-ледзь прасочвалася святло з лесвіцы. Каля дзвярэй стаяла падстаўка, і ў ёй ужо было некалькі парасонаў. Я сунуў два свае мокрыя да астатніх, шчыльна зачыніў дзверы і падняўся да сябе. Увайшоўшы, запаліў святло. Акно было адчынена. У крэсле сядзеў начальнік паліцыі.

 Тут шмат накурылі, - сказаў ён, кінуўшы вокам на поўную попельніцу.  Прыйшлося адчыніць акно.

 Да мяне заходзілі Луцкі і Маркіз.

 Маркіз?

 Так, адзін тып з Нойшатэля.

 Сапраўднае імя?

 А мне ўсё адно.

 Генры Цупей,  сказаў начальнік.  Ну, калі ж гэта яны былі ў вас?

 З сямі да дзевяці.

 А дождж ужо ішоў, калі яны явіліся?  спытаўся начальнік.

 Забеглі якраз перад дажджом.

Начальнік яшчэ раз кінуў пагляд на попельніцу.

 Штубер з паліцыі маральнасці бачыў вас, Луцкі і Маркіза, калі вы а дзевятай пакідалі сваю лавачку. Куды вы пасля заходзілі?

 Я?

 Вы.

 У «Хек». Там выпіў два віскі, а Луцкі і Маркіз потым перайшлі ў «Манака».

 Гэта я ведаю,  сказаў начальнік.  Я іх там арыштаваў. Але цяпер давядзецца адпусціць іх. У іх ёсць алібі. Яны ў вас курылі. Дзве гадзіны запар.

Ён зноў перавёў пагляд на попельніцу.

 Я вымушаны паверыць вам на слова, Шпэт. Чалавек, заклапочаны лёсам справядлівасці, не будзе ладзіць алібі двум забойцам. Гэта было б надта абсурдна.

 А каго яны забілі?

 Дафну,  адказаў начальнік.  Дзяўчыну, якая выдавала сябе за Моніку Штаерман.

Я сеў за стол.

 Бачу, вы ў курсе,  сказаў начальнік,  вы пабывалі ў сапраўднай Монікі Штаерман, якая адмовілася ад фальшывай, ну, Дафне давялося ісці на панэль. Не ўзгадніўшы папярэдне гэтага пытання ні з Луцкі, ні з Цупеем. А цяпер яе знайшлі мёртвую ў «мэрсэдэсе», на стаянцы ў Хіршэнплац. Прыкладна апалове дзевятай. Яна пад'ехала а сёмай, але з машыны не выходзіла. Навальніца была жахлівая. Ну, у Луцкі і Цупея цяпер ёсць алібі, а плашчы не прамоклі. Давядзецца іх выпусціць.  Ён памаўчаў.  На рэдкасць прыгожая дзяўчына,  сказаў потым.  Вы з ёю спалі?

Я не адказаў.

 Зрэшты, гэта не бяда,  сказаў начальнік і, раскурыўшы сваю «Баянас», закашляўся.

 Вы лішне многа курыце.

 Ведаю, Шпэт. Мы ўсе надта шмат курым.  Ён зноў павёў вокам на попельніцу.  Зрэшты, я бачу, вы выяўляеце пэўную спагаду. Добра, я таксама паспагадаю: такога цёмнага чалавека, як вы, мне ў жыцці сустракаць не даводзілася. Няўжо ў вас няма ніводнага сябра?

 Не люблю заводзіць ворагаў, - адказаў я.  Вы мяне дапытаць хочаце, ці што там?

 Не-не, проста з цікаўнасці, - ухіліўся начальнік.  Вам жа яшчэ і трыццаці няма?

 Я проста не сачкаваў, не мог сабе дазволіць прапускаць заняткі

 Вы былі самы малады з нашых адвакатаў. А цяпер вы наогул не адвакат.

 Так, камісія выканала свой абавязак,  пацвердзіў я.

 Ах, калі б я мог разгадаць, што вы за чалавек такі, мне было б лягчэй зразумець вас. Але разгадаць вас я не магу. Калі я першы раз прыйшоў да вас, мяне ўразіла ваша барацьба за справядлівасць, і я сам сабе здаўся жалю вартым, а цяпер нічога ў вас мяне не ўражвае. У алібі я, хай так і будзе, вам яшчэ паверу, але ў тое, што вас хвалюе лёс справядлівасці, - божа мяне барані.  Ён устаў.  Мне шкада вас, Шпэт. Бачу, вас ублыталі ў дурную гісторыю, і, калі вы самі пры гэтым дурнееце, дык няма вам ні рады ні спасупамагчы вам тут нічым ужо не паможаш. Думаю, менавіта з гэтай прычыны вы больш не даражыце сабой. Ад Колера ёсць якія весткі?

 Так, з Ямайкі, - адказаў я.

 Ён даўно, як з'ехаў?

 Больш года. Амаль паўтара.

 Чалавек так і круціцца па нашым шарыку. Зрэшты, можа, ён неўзабаве вернецца.

З гэтым начальнік і пайшоў.

Дадатак. Праз тры дні. Я не сказаў начальніку, што пераспаў-такі з Дафнай. Зрэшты, ён і не патрабаваў адказу,  не да таго было. Я доўга раздумваў, пісаць мне пра гэта ці не пісаць. Але начальнік меў рацыю: усё настолькі бессэнсоўна, што не мае сэнсу і нешта ўтойваць. У рэальнасць неад'емнай часткай уваходзіць і самае брыдкае, а да самага брыдкага належыць і роля, якую я адыграў у падзенні Дафны, хай сабе нават сапраўднай прычынай была помста сапраўднай Монікі Штаерман. Пасля скандалу Дафну амаль цэлы год нельга было нідзе знайсці. Ніводзін сабака не ведаў, дзе яна хавалася, нават Лінгард і той не ведаў, калі верыць ягоным словам. Яе кватэра на Аўрораштрасэ пуставала, але аплачвалася рэгулярна. Хто плаціў, - высветліць не ўдалося. Потым Дафна зноў вынырнула. У ранейшай лепнасці. Нібы нічога ёй і ніякага. Хоць і з новай світай. І з адной розніцай: цяпер яна прафесійна займалася тым, што раней рабіла з азартам велікадушнай аматаркі. Пакінутая ў бядзе сябрамі, яна цяпер выязджала на промысел у сваім белым «мэрсэдэсе», гнула неверагодныя цэны і ў сэнсе даходу зноў стала на ногі. Нават пасля выліку ўсіх падаткаў: камунальнага, дзяржаўнага, абарончага, а таксама эмэрытальнага страхавання і страхавання на карысць родзічаў. Пераспаць з Дафнай лічылася найвышэйшым шыкам і прэстыжам. Заглыбляцца ў эпічныя падрабязнасці тут не мае сэнсу. Раскажу толькі, што аднаго разу яна з'явілася і ў мяне, пастукаўшыся ў дзве гадзіны ночы каля дзвярэй маёй кватэры на Шпігельгасэ. Я злез з сафы, на якой спаў, падумаўшы, што гэта Луцкі, запаліў святло, адчыніў дзверы, і ўвайшла яна. Увайшла, азірнулася. Акно напалавіну адчынена. Пакой выстуджаны (была сярэдзіна лютага), на безгустоўных шпалерахвыразкі з «Бэобахтэра». На фатэлімая вопратка, на качалцымаё паліто. Яна ўвайшла ўся ў шыншылахці тое людзі праўду казалі наконт цэнаў, якія яна загінала, ці тое сапраўдная Штаерман плаціла далей,  зняла з сябе ўсё як ёсць, кінула на фатэль і легла на сафу. А я лёг да яе. Яна была вельмі-вельмі, а ўдадатак было холадна. Заставалася нядоўга. Накінула сваю шыншылу і паклала на мой стол тысячафранкавую паперку. Калі я запярэчыў, яна з усёй сілы змазала мне правай па твары. Пра такія гісторыі людзі лепш маўчаць, вось і я нікому пра тое не расказваў, а калі пішу цяпер, дык толькі таму, што не маю больш ніякіх надзей. Сёння раніцай недзе каля шостай да мяне заявіўся Штубер з паліцыі маральнасці і паведаміў, што Маркіза і Луцкі дасталі пад Цоліконам з возера (Штаерманава віла якраз непадалёк ад таго месца, дзе іх знайшлі). Калі распраменены Штубер сышоў, я адчуў сябе крыху абражаным: ён нават пытанняў мне не задаваў, а ўжо ж паслаць да мяне чалавека з камісіі па расследаванні забойстваў начальнік, далібог жа, цалкам мог. Луцкі і Маркіз крыху зацягнулі свой ад'езд за мяжу. Так пачаўся дзень нашага нацыянальнага свята, першага жніўня 1958 года,  змрочна пачаўся. Удадатак была пятніца, у гэты дзень хавалі Дафну, судова-медыцынская экспертыза дазволіла аддаць цела зямлі. А дзесятай гадзіне. Першага жніўня ў нас працуюць, але толькі да полудня, у тым ліку і магільніцкія далакопытакая маленькая дзяржава не можа размахнуцца на цэлы непрацоўны дзень, яна сябе не пераацэньвае. Ледзь толькі я выйшаў з пакоя, як грымнуў гром, ды і наогул гэтым летам навальніцы ў нас будным з'явішчам. Мой «фольксвагэн» быў на рамонце. (Я недзе абедаў у нейкім рэстаранчыку над нейкім возерам, потым на ноч гледзячы выправіўся на сваім «поршэ»каб ужо заадно зрабіць і гэта прызнанне, гер федэральны пракурор,  і на ім разам з Мадленай, калі толькі гэта была Мадлена, збочыў з дарогі ў нейкі буралом. Луцкі здолеў уладзіць гэтую справу, малышка месяцы два правалялася ў бальніцы, а я зноў апынуўся пры сваім «фольксвагене». Зноў апынуўся. Увогуле я ўжо даўно мог забраць яго з рамонту, але не карыстаюся больш аніякім крэдытам у гаспадара гаража. А выстаўлены ім рахунакчысты страх). Вось як атрымалася, што на пахаванне Дафны я паехаў трамваем. Чаму я, аднак, націснуў клямку ў памяшканне секты і чаму, калі дзверы адчыніліся, узяў адзін парасон, якія сам туды паставіў тыдзень таму назад, высветліць цяпер проста немагчыма.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора