Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя стр 21.

Шрифт
Фон

 Доктар Бэна,  спытаў я,  дзе вы прападалі? Вас усюды шукае прэса.

 А вам ці не ўсё адно, дзе я прападаў? Шпэт, не пачынайце працэс, малю вас.

 Які працэс, доктар Бэна?  спытаў я.

 Які вы ладзіце супроць мяне,  адказаў ён хрыпатым голасам.

Я пакруціў галавой.

 Доктар Бэна, ніхто не збіраецца ўсчынаць супроць вас працэс.

 Хлусіце вы ўсё,  закрычаў ён,  хлусіце! Вы пусцілі па маіх слядах Лінгарда, Фантэра, Шонбэхлера, Фойхтынга. Вы нацкавалі на мяне прэсу. Вам вядома, што ў мяне былі прычыны забіць Вінтэра.

 Але забіў яго Колер,  адказаў я.

 Вы ўжо і самі ў гэта не верыце.  Ён тросся ўсім целам.

 Наадварот, ніхто ў гэтым не сумняваецца,  спрабаваў я яго супакоіць.

Бэна пільна паглядзеў на мяне, прамакнуў лоб хусцінкай.

 Вы пачняце працэс,  ціха дадаў ён,  а я загінуў, я ведаю, што загінуў

 Бог з вамі, доктар Бэна,  адказаў я.

Ён, хістаючыся, пайшоў да дзвярэй, павольна адчыніў і пайшоў, ні разу больш на мяне не глянуўшы.

Алібі. Мяне зноў спынілі. Умяшаўся сам лёс. Гэтым разам у асобе Луцкі. І яшчэ аднаго суб'екта, якога ён прадставіў як Маркіза. (Як што пачаўшы пісаць, я ўхіліўся ад фатальнай гульні, куды ўвязаўся як актыўны ўдзельнік, мне трэба цяпер называць рэчы сваімі імёнамі. Дык вось, сярод злачыннага свету я і сам зрабіўся злачынцам. Не сумняваюся, гер пракурор, што такое прызнанне будзе вамі цалкам ухвалена, але я павінен зрабіць яшчэ адну агаворку: да гэтага злачыннага свету я адношу і вас, і тое грамадства, якое вы прадстаўляеце па абавязку службы, а не толькі Луцкі, Маркіза і самога сябе.) Што да гэтага чалавекападобнага суб'екта, дык яго занесла да нас з Нойшатэля. Разам з адкрытым «ягуарам». На ўсю вывеску ўсмешачка, быццам гэты тып явіўся проста з Ко, а манеры такія, быццам ён гандлюе высокагатунковым мылам. Было тое па дзевятай гадзіне вечара. У нядзелю (гэтую частку справаздачы я пішу ў канцы ліпеня 1958 годаслабая спроба хоць неяк упарадкаваць свае запісы). На вуліцы бушавала навальніца, гулкія, страшныя раскаты грому, дождж яшчэ не ліў, але гэта не давала палёгкі, было па-ранейшаму душна і моташна. Паверхам ніжэй грымелі псальмы:

Рухні, свет, пад раны Хрыстовыя

мы да пагібелі ўсе гатовыя!

і яшчэ:

Дух Святы, пад буры гром

грэшнікаў спалі жыўцом!

Луцкі неяк ніякавата пашчыпваў вускі і наогул як бы нерваваўся, ды і яго апостальскія вочы свяціліся задуменным бляскам, якога я ніколі ў іх не заўважаў: Луцкі відавочна ж пра нешта разважаў. Абодва былі ў плашчах, але чамусьці амаль сухіх.

 Нам патрэбна алібі, нарэшце нясмела прамовіў Луцкі.  Маркізу і мне на апошнія дзве гадзіны.

Маркіз замілавана заўсміхаўся.

 А да таго?

 Да таго ў нас такое алібі, што не прычэпішся,  сказаў Луцкі і дапытліва паглядзеў на мяне.  Да таго мы сядзелі з Гізэлай і Мадленай у «Манака».

Маркіз сцвярджальна кіўнуў.

Я пацікавіўся, ці не бачыў хто, як яны да мяне ўваходзілі. Луцкі, як звычайна, быў аптымістычны.

 Пазнаць нас ніхто не мог,  запэўніў ён мяне.  На гэты выпадак парасонрэч незаменная.

Я задумаўся.

 А куды вы падзелі парасон?  спытаўся я, пасля ўстаў з-за стала і замкнуў у шуфляду свае запісы.

 Унізе. Мы іх паставілі за дзвярыма ў падвале.

 Гэта вашыя парасоны?

 Не, мы іх знайшлі.

 Дзе?

 Таксама ў «Манака».

 Значыцца, дзве гадзіны таму назад вы іх узялі з сабою на шпацыр?

 Дык жа дождж ліў.

 Луцкі засмучана зазначыў, што ягоныя адказы мяне не натхнілі. Ён з надзеяй дастаў са свайго плашча бутэльку каньяку «Напалеон», і Маркіз таксама сфокуснічаў бутэлечку.

 Няблага.  кіўнуў я,  гэта ўжо па-людску.

Пасля кожны з іх выклаў на стол па тысячафранкавай паперыне.

 Мы людзі шчодрыя,  сказаў Луцкі.

Я адмоўна закруціў галавой і выказаў шкадаванне.

 Дарагі Луцкі, я прынцыпова не маю намеру садзіцца за дачу ілжывых паказанняў.

 Спетрыў, - сказаў Луцкі.

Абодва падкінулі яшчэ па тысячы.

Я ўпёрся.

- І з парасонамі ў вас нейкая мура атрымалася,  канстатаваў я.

 Паліцыя шукае нас не за парасоны,  адмахнуўся Луцкі, хоць яму яўна было не па сабе.

 Але ж парасоны маглі навесці на ваш след,  выказаў я свае сумненні.

 Вас зразумеў, - сказаў Луцкі.

Абодва ахвяравалі яшчэ па тысячы.

Я нават здзівіўся:

 Вы, нябось, ці не мільянерамі парабіліся?

 Ну, бываюць жа ў людзей і прыбыткі, - ухіліста адказаў Луцкі.  Калі нам выплацяць рэшту, мы адразу зліняем. Куды-небудзь за мяжу.

- І якая тая рэшта?

 Рэшта ганарару,  патлумачыў Маркіз.

 Якога ганарару?  спытаў я яшчэ больш недаверліва.

 За даручэнне, якое мы выканалі, - удакладніў Луцкі.  Як толькі мы будзем у Ніцы, я перадам табе Гізэлу і Мадлену.

 Я таксама перадам вам сваіх дзяўчатак,  запэўніў Маркіз.  Нойшатэлькі вельмі практычныя.

Я старанна агледзеў асігнацыі, склаў і сунуў у заднюю кішэню. Луцкі хацеў увесці мяне ў дэталі, але я не даў яму дагаварыць:

 Дамоваусяго аснова! Нязгоршы і грошы! Не ведаю, навошта вам спатрэбілася алібі і ведаць не хачу.

 Пардон, пардон,  перапрасіўся Луцкі.

 Ану, выкладвайце вашыя цыгарэты,  сказаў я.

Луцкі быў проста нашпігаваны «Кэмэлам», «Данхілам», «Блэкэндуайтам», «Сьюпэркінгам», «Пікадылі». На стале расла гара пачкаў.

 Адна сяброўка трымае кіёск,  патлумачыў ён перапрашальным тонам.

 А што курыць гер Маркіз?

 Увогуле, амаль не куру,  збянтэжана шапнуў ён.

 У цябе што, і цыгарэтаў няма пры сабе?

Маркіз закруціў галавой.

Я зноў сел за стол. Ужо можна было дзейнічаць.

 Цяпер будзем курыць паўгадзіны падрад. Як мага больш. І хутчэй. Я«Кэмэл», Луцкідоўгія «Сьюпэркінг». А Маркіз, Госпадзе ратуй,  «Данхіл». Курыць так, каб можна было прачытаць марку, а потым тушыць і ўсё складваць у адну попельніцу. Пад канец кожны прыхопіць з сабой пачаты пачак.

І мы задымілі як апантаныя. Неўзабаве мы асвоілі новы метад: раскурваць па чатыры цыгарэты адразу, а пасля яны ўжо самі дагараюць. За акном зноў разбушавалася навальніца, паверхам ніжэй занылі псальмапеўцы:

Забі, Гасподзь, наш гнюсны род,

забі, Хрыстос, і наш прыплод,

цябе ж мы ўкрыжавалі

і Дух Святы зблажалі.

 Калі шчыра, я зусім не куру, стагнаў Маркіз. Яму было да таго кепска, што ён нават пачаў быць падобным на чалавека.

Праз паўгадзіны ў попельніцы была гара недакуркаў. Паветра ў пакоі стала проста небяспечным для жыцця, бо мы зачынілі вокны. Пакінуўшы пакой, мы пабеглі па лесвіцы і паверхам ніжэй трапілі ў рукі паліцыі; зрэшты, сёння паліцыя з'явілася не дзеля нас, а дзеля «Святых з Ютлі». Наскардзіліся суседзі, якім хацелася сысці ў пекла без псальмаў. Тоўсты Штубер з паліцыі маральнасці трос дзверы, двое з ім, звычайныя патрульныя паліцэйскія, злосна глядзелі на нас. Мы ўсе трое былі добра вядомыя ім.

 Але ж як яно так, Штубер,  пацікавіўся я,  вы ж з паліцыі маральнасці. Што вам да святых?

 Прыглядвайце лепш за сваімі святымі, - буркнуў Штубер, даючы нам дарогі.

 Патаскушын адвакат,  яшчэ крыкнуў мне наўздагон адзін паліцэйскі.

 Можа, нам ужо лепей тады адразу тупаць у паліцыю?!  стагнаў Луцкі.

Сустрэча з паліцыяй зусім яго дэмаралізавала. Маркіз, па-мойму, увогуле ад страху пачаў чытаць малітвы. Я ўжо адчуваў, што ўлез у вельмі сумніўную справу.

 Дробязь,  спрабаваў я іх падбадзёрыць.  Нічога больш удалага, як сустрэча з паліцыяй, проста быць не магло.

 А парасоны?

 Я іх перахаваю.

Свежае паветра вярнула нас да памяці. Дождж перастаў. На вуліцах кіпеў рух, а на Нідэрдорфштрасэ мы напрасткі пайшлі ў «Манака». Гізэла яшчэ была там. Мадлена сышла (цяпер я, прынамсі, ведаю, як яе завуць), але затое там былі яшчэ Карына і Палета, дзве новенькія на службе ў Луцкі, толькі што імпартаваныя з Жэневы, усе тры ў раскошным выглядзе, адпаведна цане, і пры кожнайужо па некалькі кавалераў.

 Які ж гэты Маркіз Зялёны!  замахала нам Гізэла.  Што вы з ім зрабілі?

 Дзве гадзіны рэзаліся ў карты,  патлумачыў я,  і Маркізу давялося курыць з намі на роўных. Як у кару за тое, што ён хоча звесці цябе ў Луцкі.

 Je m'en suis has rendue compte, - сказала Палета.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке