Моніка Штаерман Другая. Віла, «Мон-рэпо», стаіць на ўскраіне горада, у такім велізарным, такім запушчаным парку, што сам будынак вось ужо каторы год амаль схаваны ад вачэй і толькі ўзімку можна часам з цяжкасцю разгледзець праз здзічэлыя сплёты старых дрэў на фоне Вагнербюля нейкія сцены і шчыт дома. Пра прыёмы ў «Мон-рэмо» памятаюць толькі нямногія. Ужо бацька і дзед «сапраўднай» Монікі ладзілі тут святы і юбілеі ў сваіх загарадных маёнтках на Цугскім і Жэнеўскім азёрах, а ў горад наязджалі, толькі каб працаваць (іх яшчэ можна было назваць чорнарабочымі прамысловасці), самыя ж прыёмы ладзілі на прыродзе, тым часам як дамы, наязджаючы ў горад, сяліліся калі ў «Долдэры», калі ў «Бор-о-лак», калі ў гэтым самым «Брайтынгергофе». «Мон-рэпо» спакваля робіцца легендай, асабліва пасля таго, як аднае раніцы трох рабаўнікоў, што прыехалі з Заходняй Германіі, былі выяўленыя каля варотаў парку збітыя да паўсмерці, паліцыя аніяк не пракаментавала. Да справы яўна падключыўся Людэвіц. Здавалася, апрача Дафны, якую ўсе прымалі за Моніку Штаерман, у доме ніхто не жыве, самым розным пастаўшчыкам належала згружаць тавар у пусты гараж каля тых самых варотаў, зрэшты, колькасць тых тавараў была даволі значная. Самая ж Дафна нікога на вілу не запрашала, у яе яшчэ была кватэра на Аўрораштрасэ. Я прыняў дзве таблеткі тройпеля перш чым выправіцца на Вагнерштуцвэг. Рэзкая перамена надвор'я праз нейкі час закончылася чарговай рэзкай пераменай, возера зрабілася падобным на ручай, настолькі блізка аказаўся другі бераг. Чатыры гадзіны паполудні. Каля варотаў я затармазіў і паставіў машыну двума коламі на тратуар. Вароты былі не замкнёныя, я ўвайшоў у парк крыху няўпэўнена. Мабыць усё яшчэ пад уздзеяннем таблетак. Пасыпаная гравіем дарожка вяла ўгору, сям-там на ёй пападаліся драўляныя прыступкі, але пад'ём быў не круты, як я думаў раней, мяркуючы па назве, бо нездарма ж «штуц»гэта круцізна. Парк быў недагледжаны, сцежкі, фантаны замшэлі, паміж фантанаўнепраходныя нетры і ўсюдыневерагодная колькасць садовых гномаў. Стаялі яны не паасобку, а купкаваліся сем'ямі, белабародыя, ружовыя, усмешлівыя ідыёты, некаторыя нават сядзелі на дрэвах, як птушкі, прымацаваныя да галінак, далей пайшлі гномы большыя, панурыя, я б нават сказаўзлосныя, пракідаліся і гномы жаночага полу, яны былі большыя за гномаў-мужчын, такія страхотлівыя гноміхі, карліцы з велізарнымі галовамі. Мне здавалася, быццам яны гоняцца за мною, акружаюць, я прыспешваў крокі, пакуль, крута завярнуўшы за магутны стары ясень, не апынуўся раптам у нечых жалезных абдымках, адчуванне было такое, быццам мяне шпурнулі на сцяну, прычым я не мог уцяміць, хто прыняў мяне на свае грудзі, хто павярнуў у другі бок, хутчэй за ўсё гэта быў ахоўнік, і ўжо пасля гэтага рэшта дарогі мяне не так вяла, як несла. Пад дзьвярмі стаяў другі ахоўнік, такі буйнагабарытны, што, здавалася, займаў сабою ўсю пройму дзвярэй, ён прыняў мяне з рук у рукі і запхнуў усярэдзіну вілы, правалок праз вестыбюль, потым праз залу з запаленым камінам, там, па-мойму, гарэў цэлы камель, і, нарэшце, у салон, альбо, калі хочаце, не ў салон, а ў кабінет. Тут мяне ўкінулі ў скураны фатэль, і я разгублена разгледзеўся. Балелі плечы, балела спіна. Абодва ахоўнікі сядзелі насупраць мяне ў масіўных фатэлях. Яны былі нагола паголеныя. Твары быццам з апаленай гліны. Вочы скошаныя, скулякі што ў Луцкі. Вельмі прадумана апранутыя: цёмна-сінія гарнітуры з натуральнага шоўку, быццам на дварэ стаяла сярэдзіна лета, белыя, таксама шаўковыя гальштукі, але чаравікі як у штангістаў. Яны выглядалі калосамі, хоць насамрэч былі не такія ўжо і рослыя. Я кіўнуў ім. Каменныя твары. Я азірнуўся. На ашаляваных дошкамі сценах былі развешаны і прыклеены фотаздымкі ў такой колькасці, што здавалася, быццам цэлая сцяна аклеена шпалерамі, і з тым дзіўным пярэпалахам, які бывае пры кожным азарэнні, я раптам зразумеў, што ўсе здымкі зроблены з адной і той самай натуры, а менавіта ж з доктара Бэна, і толькі потым я ўбачыў каля сцяны, што насупраць закратаваных вокнаў, у нішы, не дужа прыстойны шэдэўр Мокаголую псеўда-Моніку, Дафну, толькі гэтым ужо разам у бронзе, яна падымала рукамі грудзі, як гіры, і рыхтык жа ў тую самую хвіліну, калі я заўважыў яе, адчыніліся дзверы ў сцяне, і трэці голены ахоўнік, больш магутны і больш шаўковы, чым тыя ў скураных фатэлях, унёс на руках зморшчаную, скурчаную істоту ростам з чатырохгадовае дзіця. На худзенькім выродлівым цельцы была недарэчная чорная сукеначка з глыбокім дэкальтэ, упрыгожанае бліскучым шафірам.
Я Моніка Штаерман, сказала істота.
Я ўстаў.
Шпэт, адвакат.
Так-так, значыцца, адвакат, заявіла маленькая галавастая істота.
Самае жудаснае былоголас. Быццам з пачварнага цела гаварыў іншы чалавек. Гаварыла жанчына.
Ну, і што ж вам ад мяне трэба?
Целаахоўнік, які трымаў карліцу на руках, ані варухнуўся.
Моніка
Фраў Штаерман, паправіла мяне карліца і паправіла на сабе сукенку. Ад Дзіора. Элегантна, праўда ж? У яе голасе гучала спакойная, пакеплівая вышэйшасць.
Фраў Штаерман! Дафна больш не хоча вяртацца да вас.
- І вы маеце перадаць мне гэта? спыталася карліца.
Так, я павінен вам гэта перадаць, пацвердзіў я.
Цяжка было адгадаць, як яна прыняла мае словы.
Віскі? спыталася.
З прыемнасцю.
Хоць яна і не падала ніякага знаку, дзверы за маімі плячыма адчыніліся, і чацвёрты ахоўнік унёс шатландскі віскі і лёд.
Чысты? спыталася.
З лёдам.
Чацвёрты наліў, але не выйшаў. Першыя два падняліся з месцаў.
Скажыце, адвакат, як вам падабаюцца мае слугі? спыталася карліца, і той, які трымаў яе на руках, паднёс шклянку ёй да вуснаў.
Вельмі прэзентабельныя! Я нават быў падумаў, што гэта вашы целаахоўнікі.
Прэзентабельныя, але тупыя, што ўбіў, то ўехаў, - адказала яна. Узбекі. Расейцы падабралі іх недзе ў Цэнтральнай Азіі і адправілі ў Чырвоную Армію, а адтуль яны трапілі ў палон да немцаў, і, як што нацысцкія антраполагі не здолелі прыйсці да адной думкі наконт іх расавай прыналежнасці, ім захавалі жыццё. Мой бацька купіў іх у Інстытуце расавых праблемаў. Тады яны ішлі як тандэтпа дзяшоўцы. Як ні на што не прыдатныя адкіды чалавецтва. Я называю іх узбекамі, бо мне падабаецца гэта слова. А гномаў у садзе бачылі, адвакат?
Пот сцякаў у мяне па твары. Тут было лішне натоплена.
Цэлае войска, фраў Штаерман.
Часам я станаўлюся сярод гномаў, і ніводзін чалавек мяне не заўважае, нават калі я варушуся. Ваша здароўе!
«Узбек», які трымаў Моніку, зноў паднёс ёй шклянку да вуснаў. Яна выпіла.
Ваша здароўе, фраў Штаерман, сказаў я і таксама выпіў.
Прысядзьце, адвакат Шпэт, скамандавала яна.
Я сеў у скураны фатэль. «Узбек» спыніўся перад мною, трымаючы карліцу на руках.
Значыцца, Дафна не хоча да мяне вяртацца, сказала яна, так я і ведала, што прыйдзе дзень, калі яна больш не вернецца. Вялікая, амаль безвалосая галава панікла, у вялікіх вачах на маршчыністым твары заблішчалі слёзы.
Перш чым я паспеў прамовіць хоць слова, «узбек» перасадзіў карліцу мне на рукі, сунуў мне яе віскі, з трыма другімі ўпаў на калені перад акном, і ўсе яны дружна бухнуліся ілбамі аб падлогу, ускінуўшы ўгору магутныя задніцы.
Карліца сутаргава ўчапілася ў мяне. З шклянкамі ў абедзвюх руках я пачуваўся вельмі бездапаможна.
Гэта ж яны зноў моляцца. Пяць разоў на дзень. А мяне часцей за ўсё садзяць на шафу, сказала яна, пасля скамандавала:Віскі!
Я паднёс ёй шклянку да вуснаў.
Праўда, Гайнц Алімпіец у нас красунчык? спыталася без ніякага пераходу і толькі тады адным глытком выпіла свой віскі.
Дзіва што, адказаў я і паставіў пусты бакал каля крэсла на дыван. Пры гэтым фраў Штаерман за малым не звалілася ў мяне з каленяў.
Глупства, сказала яна глыбокім голасам, поўным пагарды да самой сябе. Бэнаапоўзлы, вульгарны кабель, у якога я ўклюпалася. Я заўсёды ўлюбляюся ў такіх вульгарных суб'ектаў, бо ў іх улюбляецца Дафна.
Я адчуваў у сябе на руках маленькую жанчынку як малюсенькі шкілецік.
Я дала Дафне сваё імя, каб яна вяла тое жыццё, якое я хацела б весці сама, і яна вяла яго, казала карліца далей. На яе месцы я б таксама спала з усімі падрад. А вы з ёю не спалі? срытала яна раптам ледзяным тонам.