Я наліў.
А гэта вам не зашкодзіць, Моніка?
Дробязь. Я п'ю як конь.
І паплялася назад.
Калі я ўвайшоў да яе, яна ляжала ў ванне і намыльвалася.
Я наліў.
Ну і шчыпаецца, паскардзілася яна.
Я сеў на край ванны. Яна нахмурылася.
Вы ведаеце, што я зараз хачу зрабіць? спыталася яна і, як што я не адказаў, дадала:Канец. Пара канчаць.
Я ніяк не рэагаваў.
Я не Моніка Штаерман, абыякава сказала.
Я здзіўлена паглядзеў на яе.
Я не Моніка Штаерман, паўтарыла яна і далей ужо спакойна:Я толькі вяду жыццё Монікі Штаерман, а насамрэч мой бацька прафесар Вінтэр.
Маўчанне. Я не ведаў, што і падумаць.
А ваша маці? спытаў я, і яшчэ не дагаварыўшы, ведаў, што задаю дурное пытанне. Ну, бо і што мне да яе маці?
Зрэшты, яна прыняла маё пытанне спакойна.
Настаўніца, адказала, у Эмэнтале. Вінтэр яе кінуў. Ён заўсёды кідаў усіх настаўніц.
Яна канстатавала гэта нязлосна.
Мяне завуць Дафна. Дафна Мюлер. Яна раптам засмяялася. Нармальны чалавек не павінен так звацца.
Але ж калі вы не Моніка Штаерман, хто ж тады Моніка Штаерман? разгубіўся я. І ці ёсць яна наогул?
Папытайцеся ў Людэвіца.
Пасля раптам пачала агрызацца.
Гэта што, допыт? спыталася.
Вы пыталіся пра адваката. Акурат яадвакат.
Калі вы мне спатрэбіцеся, я паведамлю вам, задумліва адказала яна з нечаканай варожасцю ў голасе.
Паявіўся Лінгард. Я не чуў, як ён увайшоў. Проста раптам узнік перад намі і набіў сваю «данхіл-лок».
Вы задаволены, Шпэт? спытаў ён.
Не ведаю, адказаў я.
А ты, Дафна?
Так сабе.
Я прынёс табе тое-сёе з вопраткі.
У мяне ж ёсць піжама Бэна.
За акном завыла сірэна «хуткай дапамогі».
Мабыць, зноў сэрца ў нашага Емэрліна, холадна патлумачыў Лінгард. Я ўручыў яму шэсцьдзесят ружаў.
Ды яшчэ мяне голую пабачыў, - засмяялася яна.
Ну, у цябе гэта часта.
Паслухайце, Лінгард, адкуль вы, зрэшты, ведалі, хто такая Дафна? спытаўся я.
Ды так, выпадкова даведаўся, адказаў ён і закурыў. Эй, фройляйн Мюлер, куды скажаш цябе даставіць?
У «Аскону».
Завязу.
Які паслужлівы, пахваліла яна.
Усё будзе ў рахунку, сказаў Лінгард. А плаціць вось ён. Лінгард кіўнуў на мяне. Ён набраўся тут каштоўнай інфармацыі.
У мяне таксама ёсць яму даручэнне, сказала Дафна.
Якое?
Не зусім заплылае вока Дафны бліснула, левай рукой яна пагладзіла свае чырвоныя, як кінавар, валасы.
Хай ён перадасць сапраўднай Моніцы Штаерман, гэтай паскуднай лесбіянцы, што я больш не хачу бачыць яе. Калі гэта скажа адвакат, атрымаецца больш афіцыйна.
Лінгард засмяяўся.
Дзяўчынка, ты нават не ўяўляеш сабе, які выйдзе скандал.
А мне пляваць, сказала яна.
Цыгарэта ў Лінгарда ніяк не раскурвалася ў пары ваннай. Ён яшчэ раз запаліў яе.
Шпэт, сказаў ён, вось вам мая рада: не ўмыкайцеся ў чужую справу.
Вы мяне самыя ўвамкнулі, - адказаў я.
Таксама слушна, засмяяўся Лінгард і потым Дафне:Добра, вылазь.
Во, які вы гаварлівы, сказаў я і выйшаў.
Потым з Цэльтвэга я патэлефанаваў Людэвіцу. Той кіпеў і шалеў. Але я такі ўжо ведаў занадта шмат. І ён панік. Такім чынам я мог зрабіць візіт сапраўднай Моніцы Штаерман.
Другі маналог да пракурора. Чым больш я пішу, ты менш падобнай на праўду выглядае мая справаздача. Я раблю творчыя намогі, я нават спрабую сябе ў лірыцы, я расказваю пра надвор'е, стараюся быць гранічна дакладным у сэнсе геаграфіі, звяраюся з планам горада, і ўсё гэта з той прычыны, гер Ёахім Фойзэр (вы ўжо даруйце, што нябожчык, які ляжыць у трупарні, зноў звяртаецца асабіста да вас), што вы вельмі цэніце літаратуру, у прыватнасці паэзію, і наогул лічыце сябе чалавекам з мастацкімі задаткамі, пра што любіце згадваць дарэчы і недарэчы, нават перад судом прысяжных, і, значыцца, можаце проста кінуць у кут мой рукапіс, калі ў ім не будзе літаратурных завіткаў. На жаль, мой опусне больш як набор літаратурных штампаў. Нягледзячы на паэзію. Вельмі шкада. Я сам сябе лічу аўтарам бульварнага рамана, дзе яфанатычны паборца справядлівасці, Лінгардцюрыхскі Шэрлак Холмс, а Дафна МюлерМесаліна Залатога берага, як прынята называць правы бераг нашага возера. Нават статуя з пругкімі грудзямі і ў непрыстойнай паставеякую я так і не заўважыў у Мока, залюбаваўшыся жывою Дафнаю, прыняўшы яе за статую, нават гэтая пачуццёвая выява жанчыны ў расфарбаваным гіпсе (пра жывую статую я ўжо і не кажу) нашмат больш ярка захавалася ў мяне ў памяці, чым дзяўчына, якая вось зараз узнікне на старонках маёй справаздачы. Само па сабе, вядома, не мела ніякага значэння, спала яна з Лінгардам ці не спала, і калі спала, дык ці часта, вой, з кім толькі яна, зрэшты, не клешчылася? але ж для маёй справаздачы важныя ўнутраныя матывы і з'явы, важна, як у нашым заблытаным свеце адбываецца тая ці іншая падзея і чаму адбываецца. І вось, калі знешне ўсё супадае, унутраныя прычыны можна хай сабе і не вылічыць з поўнай пэўнасцю, але, прынамсі, адгадаць; калі ж знешнія акалічнасці не адпавядаюць праўдзе, напрыклад, нехта там з некім пераспаў, а ў справаздачы гэта не паказана, альбо, наадварот, у справаздачы паказана, а насамрэч нічога такога не было, дык спраўца завісае ў пустаце, у сферы няпэўнага. Вось так яно і тут. Якім чынам Лінгард утачыўся ў таямніцу псеўда-Монікі? Можа, таму, што спаў з ёю? Але ў такім разе таямніцу ведалі б і шмат хто яшчэ. Можа, таму, што яна яго кахала? Але тады б яна яму нічога не сказала. Можа, яна яго баялася? Не выключаецца. Цяпер калі ўзяць Бэна. Ці хацеў Лінгард з самага пачатку наводзіць падазрэнні на яго? Ці была прычынай гэтага Дафна? Я задаю гэтыя пытанні, бо на мяне вешаюць віну за смерць Дафны. Не след было мне хадзіць да сапраўднай Монікі. Але ж сама Дафна прасіла мяне. Мне трэба было даследаваць адну з магчымасцяў. Як што я прыняў даручэнне і ўзяў пятнаццаць тысяч франкаў задатку, хай сабе я і быў тады цвёрда перакананы ў немагчымасці гэтай магчымасці і застаюся пры сваім да гэтага часу. Што Вінтэра мог забіць нехта іншыгэта ўсяго толькі дапушчэнне, якое нічога не вартае, а калі, шукаючы гэтай магчымасці, упускаеш не заўважаныя раней факты, гэта тлумачыцца самым характарам дапушчэння, быццам забойцане Колер, дапушчэнне, на якое мне прыйшлося пайсці дзеля далейшых пошукаў. Зрэшты, маёпісаць праўду і трымацца праўды, хоць чаго вартая тая праўда, схаваная за іншай праўдай? Перад мноюгурба дапушчэнняў, я перабіраю іх навобмацак. Што адпавядае праўдзе? Што перабольшана? Што сфальшавана? Што замоўчана? Што я павінен паставіць пад сумненне? Што прыняць напавер, што напаняверку? Ды і ці ёсць што-небудзь праўдзівае, надзейнае, пэўнае за ўсімі гэтымі падзеямі, за ўсімі гэтымі колерамі, штаерманамі, штусі-лойпінамі, лінгардамі, эленамі, бэнамі, каб іх, каб на іх, якія перайшлі мне дарогу, нешта праўдзівае, надзейнае за нашым горадам, за нашай краінай? Ці не больш слушна было б дапусціць, што ўсё наглуха замкнута ў футарал, безнадзейна адарвана ад законаў і прычынаў, што дораць жыццё і дадаюць разлёту ўсяму астатняму свету? А ўсё, што тут жыве, кахаецца, жарэ, маталыжыць, махлюе, шмуглюе, круціць гешэфты, плодзіцца, арганізуецца, ці не ёсць усё гэта загуменнае, пасрэдна-сярэднеэўрапейскае, правінцыйнае і нерэальнае? Што такое мы? Што сабою ўвасабляем? Ці засталося хоць каліўца сэнсу, хоць дробачка значэння ў апісаным мною наборы? Зрэшты, магчыма, адказ на пытанні, якія хвалююць мяне, затаіўся ўсюды, ззаду ўсіх і ўсяго, можа, ён нечакана і неспадзявана акажа сябе, вырвецца з любой сітуацыі, як з засады? І адказ гэты будзе нам усім прысудам, а праўдавыкананнем яго. Верую. Зацята, жарасна. Мне хочацца ашчадзіць астатнія рэшткі чалавечнасці не на карысць таму здалікачанаму грамадству, у якім я мізарнею, не на карысць тым агідным рэліктам, якія абступілі мяне з усіх бакоў, а ў імя справядлівасці, дзеля якой я працую і абавязаны працаваць. Патэтычна, урачыста, узнёсла, святая сур'ёзнасць пад гукі арганавось што ў мяне атрымліваецца, але я не буду выкрэсліваць, не буду папраўляць, навошта тыя папраўкі, на халеру мне стыль, не літаратурныя ж амбіцыі водзяць маёй рукою, а намер учыніць забойства, між іншым, гер пракурор, я не п'яны, вы памыляецеся, зусім жа не п'яны, а цвярозы, я поўны ледзяной цвярозасці, смяротнай. Вось чаму ў мяне няма іншага выйсця (ваша здароўе, гер пракурор!), апрача як піць, бэсціцца, пісаць справаздачу, паведамляць пра свае сумневы, расстаўляць свае пытальнікі і жадаць, чакаць, пакуль адкрыецца праўда, пакуль жорсткая багіня не скіне покрыва (Госпадзе, да чаго ж літаратурна, аж з душы верне!). Але на гэтых старонках праўда не адкрыецца, яна не формула, якую можна запісаць, яна за межамі любых моўных намогаў, па-за любым пісальніцтвам, яна перад дзвярыма суду, у гэтым вечным самаздзяйсненні справядлівасці праўда робіцца рэальнай, і яе можна адчуць. Праўда з'явіцца толькі тады, калі я стаяцьму перад доктарам h.c. Ісакам Колерам, твар у твар, калі я ўчыню акт справядлівасці і выканаю прысуд. Тады на адно імгненне, на адзін штуршок сэрца, на адну маланкавую вечнасць, на выбуховую секунду стрэлу праўда ўспыхне яркім святлом, тая самая праўда, якая цяпер, пакуль я раздумваю, вынізваецца ад мяне, якая здаецца цяпер усяго толькі дзівоснай, чорнай казкай. Прыкладна так бачыцца мне і мой візіт да сапраўднай Монікі Штаерман: хутчэй насланнё, чым рэальнасць, хутчэй легенда, чым жыццёвы факт.