Ялугин Эрнест Васильевич - Сіндбад вяртаецца стр 31.

Шрифт
Фон

— Ну дык бяжы! — Хуары зірнуў на сябра пагардліва. — Але тады чаму ты з'еў мой хлеб?

У Акліля нават слёзы на вачах закіпелі. Але змоўчаў.

Заўважыўшы гэта, Хуары палагаднеў:

— Ты гэтак баішся мышэй, га, Акліль?

— Не баюся я іх, — выцер вочы Акліль. — Што я, малы?

— А мне падалося, баішся, — Хуары пайшоў да калонкі піць ваду. Акліль таксама. — Відаць, мы перабяромся ў Кло-Саламб'е. — Хуары зноў і зноў падстаўляў прыгаршчы пад струмень, нібы наеўся тарэшты з перцам ці апрастаў добрую місу кус-кусу. — Я ведаю адно месца непадалёк ад рынку. Там двое жывуць. Яны, праўда, з тых, хто пасвіцца на рынку, але шайтан з імі! Нас жа таксама двое. Будзем разам трымацца, добра?

— Снарад мы знойдзем у Сідзі-Феруш, калі няма на старым месцы, — павесялеў Акліль, хаця пасля халоднай вады яго ўзялі дрыжыкі.— І чаго мне мышэй баяцца?

Гэта азначала, што ён згодны яшчэ пажыць у халупе бідонвіля. Мэзон Карэ называлі гэта прадмесце французы. Халуп засталося зусім мала, бо яшчэ ўсярэдзіне лета туды прыйшлі ваенныя бульдозеры і пачалі зносіць гэтыя гурбы смецця. Бульдозер — шарк, і праз пятнаццаць хвілін ад зямлянкі ці халупы заставалася роўная гліністая пляцоўка, па якой мітусіліся мышы. Чорт ведае колькі тут аказалася мышэй і пацукоў! Людзі спецыяльна прыязджалі з цэнтра горада, каб пабачыць гэткае дзіва. Столькі іх не было нават у порце, калі там знеслі стары пакгауз. А кожнаму вядома, што мышы любяць жыць у порце. Ваенны ўрач, які чамусьці назіраў, як зносілі бідонвіль, казаў разявакам:

— Мышэй і ў вашых дамах хапае, бо кожны кідае смецце куды папала.

Людзі пераязджалі ў новы раён — Дзіяр эль-Махсул, там яны атрымалі ад урада кватэры. Хуары з Аклілем таксама з'ездзілі туды на ваенным грузавіку — паглядзець на незвычайны фантан з каменнымі марскімі коньмі. У коней былі рыбіны хвасты, а з пашчаў лілася вада. Паказваць фантан іх павёў Лаіб, з якім Хуары некалі хадзіў у адзін клас. Лаіб пачаў хваліцца, што ў іх новай кватэры ёсць ванна і ён штовечар у ёй купаецца, як сын шэйха. Хлопцы пачалі з яго смяяцца, а Хуары пахваліўся, што паедзе да бацькі ў Францыю, дык у таго ў кватэры ёсць сапраўдны вялікі басейн, каб плаваць. Такі, як на вілах каля Айн Тайя, дзе жыло французскае начальства.

Лаіб чамусьці пакрыўдзіўся і раптам як жахнуў Хуары ў вуха. Той аж заенчыў. Ад нечаканасці, зразумела. А Лаіб адбегся і давай крычаць:

— Французік, гэй, бяні-уй-уй!

Гэта ён, Хуары, бяні-уй-уй? Памагаты ў каланізатараў? Хіба ён падрабляецца пад чужынцаў?

Яны наступнай жа раніцай падпільнавалі Лаіба каля медрэсэ, дзе той вучыўся. Ідзе сабе чысцюткі, на плячах замест паліто цёплая джаллябія, на галаве чырвоная шэшыя. Хлопцы яму ўрэзалі дык урэзалі, ажно круціўся і вішчаў ад злосці. Але тут на дапамогу Лаібу кінулася некалькі сяброў з медрэсэ. Давялося ўцякаць, бо тыя чысцюлі таксама, аказваецца, умелі біцца. І самае крыўднае, што Лаіб зноў крычаў услед:

— Бяні-уй-уй! Твой бацька жыве ў Парыжы ў бідонвілі і мыецца ў бочцы з-пад газы, а не ў ванне. Шэйх з бідонвіля!

— На вас алах не хоча глядзець! — крычаў у адказ Хуары. Яго аж трэсла ад злосці і абразы.

Узброіўшыся ламачынамі, сябры Лаіба зноў атакавалі хлопцаў. Прыйшлося паспешліва адступаць.

— Я цябе яшчэ сустрэну! — пагражаў Хуары Лаібу. — Ты ў мяне паплачаш, чысцёха! Здзяру тваю вучоную шэшыю!

Яны імчалі, не разбіраючы дарогі.

— Які ж я бяні-уй-уй, га? — бліскаў Хуары падбітым вокам. — Хіба я падлізваўся да ірум'енаў? Хіба я вінаваты, што мой бацька жыве ў Францыі?

Яму хацелася, каб хто-небудзь, няхай Акліль, пацвердзіў, што ніякі ён не французскі паслугач. Ён нават па-французску ніколі не гаворыць. Навошта яму?

Яны так былі ўзрушаны, што не заўважылі, калі апынуліся на тэрыторыі, дзе можна было сустрэць Селіма ці Шакала. Схамянуўшыся, толькі збіраліся павярнуць у глыб Казбы, як іх паклікалі:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора