Ялугин Эрнест Васильевич - Сіндбад вяртаецца стр 21.

Шрифт
Фон

— Хэ! — скептычна адгукнуўся Акліль, але задума Хуары зацікавіла яго. — А тол купіш на рынку Лір?

— Прыдумаў! — Хуары сплюнуў.— Ды тут жа кругом усяго ўсякага валяецца. А каля дота бачыў снарады? Тры ці чатыры во такія вялізныя. Адзін прыцягнем. А то два…

— Порахам было б лепш, — сказаў Акліль. — Насыпаць яго ў вялікую бляшанку. Да яе доўгі кнот. Бо што ты зробіш са снарадам? Гармату будзеш шукаць?

— Гармату? — Хуары ацаніў жарт. — Порах — глупства. Толькі для патронаў. А снарад пакладзём у вогнішча, і няхай сабе грэецца. А мы пачакаем. Зато як жахне!

— Порахам калісьці нават крэпасці ўзрывалі,— не здаваўся Акліль. — Яму пад сцяной выкапаюць і туды бочку з порахам. Сцяна на кавалкі! Я чытаў.

— Ну, хіба што бочку, — лёгка згадзіўся Хуары. — Ды дзе ж яго столькі возьмеш?

— Але снарад паспрабуй узарваць без гарматы.

— Дык ён жа з гарматы толькі вылятае, — тлумачыў Хуары, здзіўляючыся, што нехта не ведае такой простай рэчы. — А даляціць ды ўдарыцца — жах!

— Вось бачыш — ударыцца, — не здаваўся Акліль.

— Давай хлеба з'ядзім, — прапанаваў Хуары. — Я прынёс.

Хлеб запівалі вадою з вялікай прыгожай бутэлькі. Шкадавалі, што няма цыбулі. Дзікая, якую яны звычайна збіралі ў лагчыне ля руін, уся пасохла. Гэтулькі часу ніводнага дожджыка. Наогул пачалі марыць, каб хутчэй прыйшла восень і палілі дажджы. Тады і ў чысцільшчыкаў абутку знойдзецца работа. Хуары пачаў марыць, як ён на першыя ж добрыя грошы купіць мяса, рознай зеляніны, фасолі і прыгатуе такую тарэшту, якую падаюць да стала толькі шэйхам. А ўспомніўшы пра мяса і пра шэйхаў, зноў пачалі думаць, як дабрацца да скарбу ў сутарэнні. Цяпер яны былі перакананы — там вялікае багацце, калі нават аасаўцы дабраліся да руін. Таму зноў загаварылі пра выбухі. Успомнілі, што нядаўна быў выбух у Сідзі-Феруш, аб гэтым на плошчы гаварылі па радыё. «Вядома ж, аасаўцы», — сказаў Акліль. А Хуары раптам прызнаў, што не варта ўзрываць каменнага льва снарадам. Яшчэ абваліцца сутарэнне. Лепей бы знайсці міну. Падклалі б — і здалёк… Падцягнулі б насцярожку доўгім дротам ці шпагатам. Можна і гранату. Хуары вырашыў, што тэрмінова сходзіць у Сідзі-Феруш і палазіць па хмызняку каля былога лагера французскіх легіянераў. Там яшчэ багата чаго знойдзецца. Трэба спяшацца. Вежа, якая нядаўна была такім надзейным жытлом, сёння здавалася пасткай. Давядзецца ўсё ж шукаць нейкі прытулак у горадзе. Раней можна было ўладкавацца ў «пасёлках бідонаў», але бідонвілі цяпер зносяць бульдозерамі, а іх жыхароў перасяляюць у добрыя дамы, якія раней належалі французскім дзялкам. Але ж нейкае гарышча знойдзецца. Там не будзе так страшна ноччу, як тут, падумаў Акліль.

А Хуары ў гэты час думаў, што калі не баіцца тут начаваць гэты шчанюк Акліль, то і ён не павінен нават знаку падаць, што яму страшна. Дзверы ён закруціў дротам, каля сябе паклаў ломік. Потым рашыў, што заўтра трэба тэрмінова налавіць скарпіёнаў. Калі іх нанач падвешваць на нітках ля ўвахода ў вежу, гэта будзе лепш за ўсякія міны! Жывыя міны, вось што атрымаецца! А раніцай іх можна класці ў карабкі ад запалак і падкормліваць якой-небудзь жыўнасцю. Хоць бы і мухамі. Вырашыў ён усё ж прыцягнуць да вежы і снарад, пакуль можна. Бо мінёры хутка дабяруцца да іх. Вунь колькі раней параскідана было ўсялякага ваеннага дабра вакол горада, а цяпер дзе яно? Ля французскай вілы, якую ахоўваў некалі дот, таксама было мін, мін… Знялі іх і ўзарвалі ў рове. Гэтак і са снарадамі будзе, не знойдзеш іх потым і са свечкай.

А за ўсімі гэтымі развагамі і клопатамі Хуары ззяла дыяментамі і золатам Вялікая Здабыча, якая зробіць яго, Хуары, заўсёды сытым і заможным. Так што можна будзе нават сёе-тое падкінуць і сваякам, у іх мяса на стале не бывае нават раз на тыдзень.

Клопатаў набягала столькі, што не было калі тырчаць на гарачай вуліцы са шчоткамі. Няхай ужо Акліль практыкуецца.

Вось так і здарылася, што Акліль аказаўся не толькі на той вуліцы, дзе праходзіў усхваляваны Юрый Добыш, але якому якраз спатрэбілася пачысціць абутак.

Аднак, перш чым апісаць іх сустрэчу, трэба яшчэ расказаць пра новыя планы Селіма, якому карцела не збіраць свой запаветны мільён па крупінцы, а па магчымасці хапнуць калі не ўвесь разам, то добрымі кавалкамі. Бо гэтая мара Селіма і тое, што затым адбылося, таксама ж, як выявілася, вяла да сустрэчы Акліля і Юрыя Добыша.

Ці пахнуць грошы? Старажытнарымскі імператар, якому хацелася мець іх як мага больш, рашыў браць падатак з тых, хто заходзіць у прыбіральню. Калі яму нехта вельмі-вельмі асцярожна заўважыў, што так здабываць грошы не варта яго імператарскай вялікасці, той адрэзаў: грошы не пахнуць. Так гаварыў Селіму і яго нейкі далёкі родзіч па бацькоўскай лініі, што раптам прывалокся з Саудаўскай Аравіі. Казаў, хадзіў маліцца ў святыя мясціны, нават у горад Мекку. І каб кожнаму кідалася ў вочы яго «святасць», накручваў на галаву спецыяльны цюрбан. Цюрбан называўся «хадж», а яго ўладальнік — хаджа. Так ён і адрэкамендаваўся маці Селіма — хаджа Шукры. А яна ж яго ніколечкі не помніла. Але ж хіба адмовіш «святому» чалавеку ў гасціннасці, нават калі ён і не родзіч? У высокія ж якасці родзіча Ітака паверыла, паслухаўшы яго расказы пра падарожжа ў святыя месцы. Хаджа Шукры, гаворачы, дзе, як і чым выгадна гандляваць, ні разу не ўмудрыўся вымавіць паганскага слова ірум'енаў «бізнес», якое ўжываў Селім, а казаў — справа, пажаданая алаху. Бо і сам вялікі прарок Мухамед, перш чым займацца прапаведніцтвам, быў купцом.

Аднак яшчэ большае ўражанне зрабіў хаджа Шукры на Селіма. Ён адразу, толькі зірнуў на лініі правай далоні «пляменніка», сказаў, што той стане нацыянальным мільянерам. А потым пачаў расказваць пра вялікія, «сапраўдныя» гандлёвыя аперацыі, дзе з рук у рукі адразу пераходзяць дзесяткі тысяч дынараў. Прычым гандляваць можна ўсім, калі на тое ёсць попыт, гэта пажадана алаху. А таго, хто ўмее зарабляць такім чынам вялікія грошы, паважае паліцыя. Паліцыя хапае за каршэнь толькі драбнату, якая таўчэцца пад нагамі ў «сапраўдных» дзялкоў і толькі перашкаджае ім сваёй дурной мітуснёй і дробным махлярствам. Хутка выведаў ён пра «фірму» Селіма, пра тое, колькі ў ёй хлопцаў і чаго кожны з іх варты. Асабліва зацікавіўся Шакалам і Янычарам. А потым міласціва прамовіў:

— Малайчына, пляменнік, у цябе добрая хватка. Ты свайго даможашся.

Аднак тут жа ў салодкае пітво пахвалы дадаў некалькі горкіх кропель:

— Толькі пакуль што ты займаешся марнатраўствам. Талент у цябе вялікі, але калі такімі тэмпамі будзеш працягваць і далей, то не паспееш па-сапраўднаму разгарнуцца, як прыватнаму прадпрымальніцтву ў краіне прыйдзе канец. Дарэмна кампаньён тваёй маці не слухае мяне і марыць спаборнічаць з дзяржаўнымі прадпрыемствамі і нават працаваць з імі заадно: яны, маўляў, будуць будаваць аўтамабілі ці купляць за мяжой, а яго майстэрня іх рамантаваць. Ды праз некалькі гадоў, не насіць мне чалмы хаджы, тваю майстэрню нацыяналізуюць! Вось і ўсё спаборніцтва, памянеш старога хаджу Шукры, пляменнік. Як толькі пачынаецца так званы кантроль грамадства над прадпрымальнымі людзьмі, трэба трымацца насцярожана — хутка некаму захочацца забраць усё пад сваю ўладу. Думаеш, чаму сур'ёзныя людзі даўно пераправілі свае капіталы за мяжу — у Францыю і Швейцарыю? Ну, здагадваешся?

Заўважыўшы, што Селім стаў змрочным, хаджа Шукры суцешыў:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора