Была ціша. У шалаш свяціла сонца. Кожная зёлка, упрыго-
жаная нізкай кропель, красавалася, зіхацела.
Міхал не помніў, як ён схапіў чамаданчык, як выкаціўся з шалаша.
Дымела мокрая чорная зямля, праменні купаліся ў лужынах, яблыні стаялі ў мокрай знямозе, раскашавалі. А на ліпы і хмызы было балюча глядзець.
І пырхала, пералятала з галіны на галіну, з дрэва на дрэва ў хмызы і зноў на дрэва ўзбуджаная да вар’яцтва малінаўка. Спявала, ажно сад звінеў:
- Разумееце, разумееце, разумееце?! Разумееце, сонца ёсць. Яго зусім не зжэрлі! Яно ёсць! Ёсць!!!
Далёка, садам, ішлі дзяўчына і мажная кабета, якую схілілі не гады, а праца. Яны аб нечым размаўлялі.
А малінаўка звінела і звінела:
- Сонца ёсць!.. Ёсць!..
І пад гэты спеў Міхал шпарка пакрочыў да дарогі. Ён плюхаў па лужынах, слізгаўся і ўсё паскараў крок.
Дарога звярнула да ракі, пайшла берагам. А свет увесь ператварыўся ў сімфонію гукаў, іскраў, пахаў.
“Я абавязкова ўсё раскажу, - думаў Міхал. - Усё будзе добра. Каханне не адступае, яно не адступае ніколі. Я пераканаю яе ці яна мяне - хіба не ўсё роўна? Хіба дрэнна стаць рабочым на раскопках? Паліцца пад промнямі, глядзець у яе вочы, цалаваць яе, гарачую ад сонца, калі за курганам згасае заранка і цені ад узгоркаў імчаць полем, як скіфскія коннікі?”
Рака ўся млела пад сонцам, прымаючы ва ўлонне сонечную цеплыню.
Каля берага плыў у чаўне дзед, самы лепшы з усіх дзядоў на свеце, сівы, лысы. Т акі добры дзед.
І Міхал махнуў яму рукою і крыкнуў голасам, які сарваўся ад радасці:
- Лавіць табе не пералавіць, дзед!
І гэты дзед адказаў праз зубы, не таму, што быў мо не ў гуморы, а таму, што трымаў ў роце шнур:
- Хадзі шчасліва, сынок.
Гэта быў такі добры дзед, проста незвычайны!
Міхал засмяяўся ад радасці і пакрочыў дарогай. Свет, сонечны, іскрысты, як хвост паўліна, ляжаў перад ім.
З-за далёкага, зіхатлівага лесу паказаўся дымок, бы там хто піпчыў люльку, а потым даляцеў прызыўны гудок цягніка.
Мы, дзеці, гатовыя былі бегчы за ім хоць за самы свет. Калі на нашай вуліцы з’яўлялася началавеча-доўгая постаць і гучаў прарэзлівы крык: “М-мышы! Шчурры! Пацукі!”, мы былі проста на сёмым небе ад асалоды. Гэта было нават цікавей, чым тачыльшчык.