Але недалёкі голас пажылой не так лёгка было заглушыць:
- Кажаш, не кахае. А ты чакай. Глупства... Ты вось паслухай, што ў мяне было з маім Алесем. У Паволжы голад быў - елі траву. А нам, бежанцам, і таго горш. І тады Алесевы бацькі і мае паехалі на радзіму. А тут такая завіруха пайшла, ніхто нічога не разумее. Апыні-лася я ў сваёй вёсцы, у Літве, а ён у сваёй, у Польшчы. Паміж намі -мяжа. Толькі і можна глядзець, як ён каровы ганяе па ржэўніку. Зусім блізка.
Ён мне не падабаўся з дзяцінства. Вечна такі, быццам яго са-бакі шкамуталі, вечна зубы выскаляе. Яршысты нейкі, злы. Аднойчы, ну зусім так, як твой, біўся адзін з чатырма... Гады праходзілі. І часта бывала: ён на адным баку рачулкі пасе, а я на другім. Прабіла аднойчы нагу на ржэўніку, сяджу, плачу. Чую, гукае ён:”Гэй, трыпутніку прыкладзі”. Праз некалькі дзён прыйшла на пашу - матляецца на ла-зовай галіне белая анучка. Я падышла - пад кустом лапцікі ляжаць, акуратненькія такія. А ён з таго боку зубы выскаляе. Пераплываў, чортаў сын. А маглі ж падстрэліць... І так добра сплёў, хоць ты квас імі пі.
Я тым часам добрая дзеўка выгадавалася, хоць снапы вазі. І ўвесь час заўважаю: вылуплівае ён на мяне вочы. Так і пайшло.
Калі ведаем, што нікога няма блізка - часам словам перакінемся.
Потым ён стаў гаварыць, што я вельмі яму падабаюся. А я ў адказ толькі пасмейваюся:
- Што ж з таго? Хіба з табою на гулянку пойдзеш?
У вас паны, у нас “попасы”. І вось яна - мяжа.
Узімку адночы сабраліся на папрадухі, спяваем. І раптам ён -шусь у хату.
Хлопцы хацелі былі яго набіць. Няма чаго нам, маўляў, “палякаў” гэтых літаваць. Ды я ім так сказала, што яны адразу змоўклі.
- Дурань, - кажу Алесю, - цябе ж заб’юць.
- А я назнарок такую ноч выбраў, - і смяецца. Зубы прадае. -Дуйка мяце. Дулю яны сляды заўважаць.
Танцавалі. Я яму шчыра сказала, што ён мне не патрэбен, што мне такімі хоць платы падпірай. Не верыць.
- Ты, - кажа, - усё маніш. Не можа гэтага быць, каб я не падабаўся.
І сказаў, што прыйдзе за мною, што няма яму ад мяне дарогі. Прызначыў ноч.
І толькі пайшоў, узнялася страляніна.
Так мы і згубілі адно аднаго. Потым - вайна. Я сувязной была.
Ну і закруцілася карусель. Немцы ганяюцца за партызанамі, партызаны за немцамі. І вось аднойчы прыходзіць перад світаннем чалавек. Глядзіць, усміхаепда.
- Не пазнаеш? - кажа.
Я глянула - божа мой, Алесь. Зарослы, жорсткі ўвесь нейкі. Але глядзіць з-пад калматых броваў весела. Выявілася, што ён таксама сувязны. І даведалася я, што нічога ён не забыў, што па-ранейшаму ажаніўся б, калі я не супроць.
А мяне як чорт які за язык торгае. Не хачу, і ўсё. І так цягнулася ўсё з год. Як ён ні прасіў мяне, якіх слоў ні казаў - не хачу. Кошчыны гульні - мышчыны слёзкі.
І вось аднойчы з’явіўся ён да мяне позна і не паспеў да раніцы пайсці. Вырашыла я схаваць яго ў старой бульбяной яме на гародзе. Там не знойдуць.