Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Лятучы Галандзец стр 12.

Шрифт
Фон

- Заходзьце, я буду рада.

Лявон выйшаў на вузкую ціхую вуліцу крыху прыгаломшаны. Вецер адразу растрапаў яго валасы, паімчаў далей, салёны, марскі.

- Чалавек думаў, што досыць з яго, што ён апёкся. Чалавек - дурань.

Малады чалавек са стракатым гальштукам, што зноў аціраўся вулкаю, паглядзеў на яго засяроджаны твар i хіхікнуў яму ў спіну. Лявон не заўважыў.

Бурштынавае мора стала цёмна-бутэлечным, i першыя агні загарэліся ў гaвaнi, калі Лявон падагнаў шлюпку да прычала i дапамог Марыі Сяргееўне выйcцi з яе. Ix пахіствала, твары сталі зусім бронзавымі. Ад солі і цяжкіх вёслаў у Лявона гарэла скура на руках.

Гэта было праз два дні пасля ix першай сустрэчы. Цэлы гэты дзень яны правялі на беразе, а пасля ў моры. Цяпер быў толькі позні вечар, шапацелі дрэвы. Жахліва хацелася ecцi.

Калі праходзілі паўз рэстаран, з веранды якога лілося на пясок няяркае святло, Касачэўскі прапанаваў:

- Зойдзем?

- Мне прапаноўвалі, - сказала яна. - Я ніколі не хадзіла. Не люблю. Але...

Яна паглядзела на яго твар, што раптам зрабіўся няшчасным.

- Добра, зойдзем. Толькі сядзем убаку, цixa.

Стары афіцыянт-латыш правёў ix на веранду i пасадзіў за столік, у куток. Грала ціхая музыка, вецер шапацеў накрухмаленымі aбpycaмi. Праз шкло келіха клаўся на твар Марыі блакітны адбітак. Яна сядзела, закрыўшы вочы. Напэўна стамілася. А ён сядзеў i глядзеў на яе i нечакана падумаў, што вось век бы так сядзець і глядзець на гэты зусім просты твар.

- Пра што вы думаеце? - спытаў ён.

Яна расплюшчыла вочы, усміхнулася:

- Я думала пра тое, што гэтыя дні - добрыя дні. Я стала вельмі моцнай. Я ведаю цяпер, што ёсць на зямлі мары i добрыя прывіды. А пра што думалі вы?

- Я думаю, што жыццё маё было бедным да гэтых дзён, што я быў ёлуп i хлапчук, пакуль не атрымаў гэтага ліста з казачнага карабля.

- Не трэба, - ледзь чутна сказала яна. - Гэта проста выдумка, нас выдумаў другі чалавек.

- I добра, - рашуча адказаў ён.

У гэты час пачуліся громкія галасы ля дзвярэй: у рэстаран уваходзіла новая кампанія, ужо злёгку падпіўшы.

Яны селі непадалёку ад ix, за сцяной кветак: Грабоўскі, даўні малады чалавек з занадта калматай канадкаю, "грыбазвон" i... той самы хлопец са стракатым гальштукам, якога Лявон сустрэў тады на вуліцы, ля Марыіных дзвярэй. Яны смяяліся, размаўлялі, але іхняя весялосць здавалася Касачэўскаму такой ненатуральнай, што ён скрывіўся, як ад болю. Марыя ўзяла яго за плячо.

- Не трэба так.

Галасы выбухнулі смехам: ад дзвярэй iшoў Моршч, маленькі, смешны, з памятым тварам. Кінарэжысёр махнуў яму рукою, запрашаючы за стол. Моршч усміхнуўся, сеў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора