Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - У шалашы стр 8.

Шрифт
Фон

— Ты сам разумееш, Міхал, я не магу з табою ехаць.

Яна сказала гэта жаласна і ціха, і плечы яе задрыжалі.

— Я ж кахаю цябе.

— Я кахаю больш. І я не еду не таму, што тваю месца заўсёды ў глушы. Я з табою і ў пустыню паехала б. Але ў меня таксама праца. А ў пушчах раскопак не вядуць, хіба што выпадкова. Абое мы з табою цыганы, але вандруем рознымі дарогамі. І бадай што нам цяжка сысціся. Я гнала ад сябе гэтыя думкі, я суцяшала сябе тым, што вось яшчэ застаецца ўвесь твой водпуск за два гады. Вось сорак дзён… Трыццаць… Сем… Цяпер хлусіць больш нельга, засталіся тры дні.

Вялізны рыжы кот пераходзіў непадалёк алею, замачыў лапы і грэбліва атрапаў ваду з лайкавых пятак. Гледзячы на ката, Міхал ціха сказаў:

— Як жа нам звесці дарогі?

— Пераходзь да нас. Ты ж так зацікаваўся працай. Будзеш пакуль што рабочым, брыгадзірам… Потым скончыш завочна інстытут. Табе ж толькі дваццаць тры гады.

— А ты ўжо скончыла. Практыкуеш. Быць мне вечна тваім падначаленым.

Ён падумаў, што яна і зарабляць будзе больш, але ўголас сказаў:

— Мне будзе нязручна…

— Фу, дамастрой які! — сказала яна. — Пакінь, мы ж сучасныя людзі.

— Не кахаеш ты мяне…

— Міхалка, дарагі. Я вельмі люблю свой шлях, мне нельга без яго, я без яго памру. Водар зямлі… Сонца… Аліўкавыя старыя камяні. Знаходкі. Боль у плячах. І вечная думка, што вось адкапаеш, ускрыеш нейкі склеп, а адтуль выпырхне песня, старая, забытая на зямлі…

Яна глядзела на пабітыя вякамі камяні Залатой Брамы, на шыльды "Гастранома" і "Марожанага" за імі, але Міхалу здавалася, што яе вочы бачаць далёкі, неабсяжны стэп, стэп і імклівыя цені палавецкіх коннікаў.

— Я таксама люблю сваю працу. Мяне таксама вучылі, трацілі грошы.

— Ты не вельмі любіш яе, калі ўспомніў пра грошы. Тут жа ты не будзеш гуляць. Усё адробіш…

— Я не магу. Я таксама прырос сэрцам…

— Ну, будзеш займацца як аматар, кнігі пісаць. Натураліст паўсюль на месцы. Пабачыш фауну Азіі, Крыма, пустынь, гор, а не толькі Беларусі. А жыццё дажываць будзем там, дзе ты хочаш, дзе-небудзь на Бярэзіне. Ты напішаш вялікую кнігу пра свае вандраванні. Ну, пашкадуй ты мяне. Не магу я іначай.

Дождж. Кроплі навесілі на дзверы шалаша бісерную фіранку.

Чаму ён не згадзіўся? Правільна не згадзіўся. Ён мужчына. А яна, відаць, мала кахала яго, калі не захацела ехаць з ім разам.

І помняцца толькі заламаныя рукі, трывожныя вочы ў змроку і голас:

— Міхал, любы мой. Аднаго толькі хачу: каб ты хоць у дзіцёнку, у сыне, быў поруч са мной. Каб падобны… Каб заўсёды… Што ж мне рабіць, калі я кахаю цябе?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора