Уладзімір Мажылоўскі - Зніклая казна канфедэратаў стр 6.

Шрифт
Фон

На стале акрамя дранікаў зыходзілі парай галубцы і вараныя хатнія каўбасы. Побач з імі стаялі місы з квашанінай і рыбай. Тут жа на талерцы жаўцелі скрылёчкі хатняга сыру і вэнджанай каўбасы.

— Ты, пэўна, усё, што маеш, выставіла на стол? — Юрый паклаў на талерку дранік, заліў яго смятанай. — Я столькі і за тыдзень не з’ем.

— А куды табе спяшацца? — бабуля павесіла ручнік і села за стол насупраць унука. — Схадзі на рэчку, пакупайся. Мо, каго з сяброў дзяцінства ў вёсцы сустрэнеш.

— Я прыехаў не адпачываць, а дапамагчы табе па гаспадарцы.

— А што мне дапамагаць? У мінулую суботу твае бацькі ў мяне былі, усё перарабілі. Я зараз толькі каля кветак і корпаюся.

— А вось скажы, бабуля, — Юрый паклаў на талерку другі дранік, сумна зірнуў на місу з галубцамі, уздыхнуў. — Мне нядаўна трапіла на вочы старая газета «Кур’ер Віленскі» за 1912 год, дзе пішацца пра стваловіцкага ксяндза, які яшчэ ў XVIII стагоддзі ахвяраваў вялікія грошы на будаўніцтва бальніцы. Я спачатку не звярнуў на гэтую абвестку ўвагі, а потым падумаў: як жа так, касцёл жа ў вас пабудавалі толькі ў 1911 годзе! Дзе тут праўда?

— Ты, пэўна, маеш на ўвазе ксяндза Валяр’яна Дзюрдзевіча?

— Так, здаецца, яго.

Старая жанчына згодна хітнула галавой і, крыху падумаўшы, загаварыла:

— У Стваловічах касцёл Яна Хрышчэнніка з’явіўся ў самым пачатку сямнаццатага стагоддзя і праіснаваў да 1863 года. А пасля паўстання Каліноўскага касцёл перарабілі ў царкву. Вернікам доўгі час давялося хадзіць маліцца па суседніх касцёлах, пакуль у Стваловічах не пабудавалі новы касцёл Найсвяцейшага Сэрца Iсуса.

— Адкуль ты ўсё гэта ведаеш? — шчыра здзіўлены Юрый нават перастаў есці. — Гэта ж глыбокая даўніна!

— Я ўсё жыццё адпрацавала тут настаўніцай беларускай мовы, — паціснула плячыма гаспадыня. — Ці ж ты забыўся?

— Не, я добра памятаю, што ты выкладала ў мясцовай школе родную мову, аднак пакуль не знаходжу сувязі паміж мовай і гісторыяй касцёла.

— А ты слухай далей, — жанчына ажывілася, яе вочы заззялі, бы ў маладой дзяўчыны. Ды і ўся яна неяк адразу падцягнулася, памаладзела.

— Калісьці, рыхтуючы план-канспект урока пра творчасць ДунінаМарцінкевіча, я выпадкова даведалася, што ксёндз Дзюрдзевіч, пра якога ты ў мяне запытаўся, у XVIII стагоддзі быў не толькі стваловіцкім пробашчам, але і родным братам роднай бабулі нашага знакамітага пісьменніка.

— Гэта значыць, што Дунін-Марцінкевіч — унучаты пляменнік ксяндза Дзюрдзевіча? — Юрый ужо забыўся на ежу, ды і наогул адклаў убок відэлец. — Чаму ж тады Дуніна шануюць, а Дзюрдзевіча ганьбяць?

— Тут доўгая і складаная гісторыя, — бабуля паднялася з табурэта і накіравалася да шафы, у якой захоўвала старыя альбомы з фатаграфіямі, свае нататнікі і планы. Нейкі час пакорпаўшыся ў паперах, яна выцягнула пашарпаны нататнік, пагартала яго, задаволена нягучна засмяялася. Потым вярнулася да стала, села на ранейшае месца, пачала чытаць.

— Ксёндз Валяр’ян Дзюрдзевіч канонік !нфлянцкі, протанатарый апостальскі, стваловіцкі пробашч быў родным братам Настассі Марцінкевіч — дзядзькам Яна, ^ната і Антона Марцінкевічаў. Ян жа быў бацькам класіка нашай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

I менавіта ў багатага дзядзькі !гнат, якога Дзюрдзевіч у сваім тэстаменце называе няўдзячным, пазычыў у 1793-м годзе на арэнду Старчыцаў 1100 чырвонных злотых, а ў 1795-м узяў яшчэ 600 чырвонных на арэнду маёнтка Новы Двор. Менавіта ў Стваловічах ксёндз Дзюрдзевіч 29 верасня 1792 года пахаваў сваю сястру Настассю Марцінкевіч, памерлую ў 95 гадоў, — бабулю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

— I ты маеш доказы гэтым сцвярджэнням?

— Ну, доказы збіраеце вы ў сваёй міліцыі. А я маю звесткі, якія мне некалі дапамог знайсці гісторык-краявед нашай школы Мікола Тырліцкі. На жаль, ён ужо даўно памёр.

— I што гэта за звесткі?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора