Янка Брыль - Акраец хлеба стр 52.

Шрифт
Фон

Дзядзька пад мухай, якога ў чарговай вёсцы, на прыпынку, сваякі ўвапхнулі сяк-так у наш аўтобус, спачатку здаўся мне непрыемным.

І наогул, як лішне п'яны сярод цвярозых, i, можа, яшчэ таму, што трапіў ён на мой дрэнны настрой.

— На вяселле прасіў,— пачаў дзядзька адразу, сеўшы на першым еядзенні, побач з чарнявай, відаць, незнаёмай яму маладзіцай.— Марусю замуж выдаю. У Лагах тут на вяселле прасіў. Сваякоў — як сабак, чатыры хаты.

Аўтобус невялікі, пасажыраў няшмат, усе сядзяць, i ціха ў нас так, што дзядзьку чуюць усе.

— Дык ты i пахадзіў па хатах? Ці па ўсіх жа хоць чатырох?

Сказала гэта старая з апошняга сядзення. Мяркуючы па тым, што яна не называв ні яго імя, ні прозвішча, яны таксама незнаёмыя. Зрэшты, дзядзька не азіраецца, як быццам еловы старое — голас народа, голас сумлення. Перад дзядзькам толькі спіна шафера, запыленае шкло i дарога — то полем, то лесам трохі, то зноў па вёсцы. Пакуль што — полем, дзе ўжо абапал пожня i нават свежая ралля, а то бульба, нязжаты авёс ці лубін.

— Канечне, па ўсіх чатырох,— адказвае дзядзька старой, якое ён не бачыць 1, хутчэй за ўсё, ніколі не бачыў.— Што ж гэта былі б за сваякі, каб выпускалі сухога? А цяпер во мне думай: у Пагулянцы сысці, не сысці? Тут у мяне таксама Сяргей, швагер, сястру маю стрыечную трымае, Ганну. Я-то ў ix заўтра буду. Дзела ў мяне тут будзе такое, што пра яго не кожнаму... Заўтра мне можна будзе панрасіць. А то магу яшчэ й сёння...

— От, ужо сеў, дык i едзь. І так назапрашаўся.

— Канечне, я гэта магу. Я п'ю — хай будзе добра ў нашым баку! Паліцічаскі граматны i маральна настойчывы. А паглядзела б ты, дарагая, калі я быў малады...

— Малады — без барады. Такі ўжо ты сёння стары.

Памаўчалі. Але не маўчыцца.

— Дык што ж тут мне, скажыце, людзі добрыя, рабіць? Сыду-такі. Для прывету.

Прыпынак.

Аўтобус спыніўся, дзверы адчыніліся, i дзядзька рынуўся туды, як быццам насустрач яму ціснуліся новыя пасажыры, якіх тут зусім не было. Ён нават закруціўся, як у віражы, угрунтаваўся на нагах, пастаяў хвіліну i — зноў у аўтобус.

— O, i месца яшчэ не занятае! — усцешыўся, хоць i не было каму яго заняць.— Заўтра зайду,— ці то паведаміў усім, ці то паўтарыў гэта ўголас самому сабе.

Аўтобус ужо ішоў па вёсцы, у ім было паранейшаму ціха. Толькі што гул матора ды сякое-такое парыпванне на няроўнай дарозе.

— Пэўна ж,— сказала старая,— заўтра ўжо, заадно. А то зайшоў бы ты i зноў, глядзі, дабавіў бы.

— У першую вочарадзь! — з вясёлай шчырасцю згадзіўся дзядзька.

— І ўжо д ад ому сёння не вярнуўся б.

— Ага! Тут ужо ў нас было б раскінулася мора шырока!..

— А так дадому прыедзеш, як чалавек.

— Правільна! Згодзен! Іду ў бабскае распараджэнне.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора