Автор неизвестен - Беларускiя народныя казкi стр 4.

Шрифт
Фон

Паслухаў мядзьведзь, пайшоў зь iмi да норкi, прыйшоў, ды пытаецца:

— А хто там? А баран яму:

— Я баран, бок абадран, чатыры нагi, два рагi, — як дам рагамi, дык ты паляцiш уверх нагамi!

Мядзьведзь спужаўся, ды ўцёк.

Iдуць яны, iдуць каля саду, ды бачаць — ляцiць пчолка. Давай яны гэтую пчолку прасiць.

— Пчолка, душачка, — хадзi, паглядзi, хто гэта ў лiсiнай норцы сядзiць.

Паляцела пчолка зь iмi, прыляцела i пытаецца:

— А хто там?

— Я баран, бок абадран, чатыры нагi, два рагi, — як дам рагамi, дык ты паляцiш уверх нагамi!

А пчолка ня спужалася, — у норку, ды давай кусаць барана за абарваны бок.

Баран спалохаўся, выскачыў з норкi, ды давай уцякаць.

Быў сабе вол, баран, гусак i пеўнiк. Надыходзiла зiма, дык вол кажа:

— Ведаеце што? — зiма надыходзiць, холад будзе, — пастаўма хатку.

Дык тыя на яго як напалi:

— Выдумаў лiха знае што! Дык стаў сам, калi такi майстра. У нас ёсьць пер'е, у барана — воўна, то й не памерзьнем.

— Ну, як сабе хочаце, а я сваё зраблю.

Як тыя пайшлi, вол паставiў хатку, нанасiў сена, саломы й ляжыць сабе, як пан.

Вось надыйшла зiма з марозам. Прыбягаюць да яго пеўнiк, баран i гусак.

— Пусьцi нас, дзядзька, у хатку, бойся Бога, такi мароз, мы памерзьнем!

А гусак падняў ножку й кажа:

— Бач, дзядзька, якiя ў мяне ножкi чырвоныя! — зараз паадпадаюць.

— А вы, — кажа вол, — гультаi! Ня пушчу! Як хаткi, дык няма каму паставiць, а як пагрэцца, то ёсьць каму!

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора