Автор неизвестен - Беларускiя народныя казкi стр 5.

Шрифт
Фон

Але тыя як пачалi лемантаваць, прасiцца: «А мой дзядзечка, а мой ты такi, а мой сякi, а мой гэтакi!» — вол пашкадаваў i пусьцiў. Дык пеўнiк зараз палез на печ грэцца, гусак ходзячы па хаце ўсё тупоча, каб ногi разагрэць, баран лобам у сьцяну лупiць — грэецца, а вол есьцi iм варыць.

Ано-ж прыходзiць воўк, адчыняе ад хаткi дзьверы, а баран гэтта як вытне яму раз лобам, як не паправiць; гусак давай шчыпаць, вол рагамi, а певень на печы спалохаўся i ўсё крычыць: «Ка-ка-рэ-ку». Воўк як не панясецца наўцекi да сваiх i кажа:

— А мае-ж вы браткi, мае саколiкi, гэта-ж у лесе кавалi хатку паставiлi паўнютка кавалёў! Як увайшоў, дык адзiн як даў мне молатам, другi вiламi зялезнымi, а трэцi давай шчыпцамi цiснуць, а яшчэ адзiн нейдзе зь печы ўсё крычыць: «Ды падавайце-ж мне яго сюды! Ды падавайце-ж мне яго сюды!» Мала я не абамлеў. Маю я шчасьце, што гэтак ня было, бо, каб ня дай Божа, дык той, зь печы зьлезшы, чыста зь мяне скуру зьдзёр-бы.

Жыў дзед, жыла бабка. Была ў iх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкi ў чарапiцу ды паставiла на палiцу. Мышка бегла, хвосьцiкам махнула, чарапiца ўпала, яечкi пабiлiся.

Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскi ляцяць, сарокi трашчаць, гусi крычаць, сабакi брэшуць.

Iдзе воўк:

— Дзедка, бабка, чаго вы плачаце?

— Як-жа нам ня плакаць? Была ў нас курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкi ў чарапiцу ды паставiла на палiцу. Мышка бегла, хвосьцiкам махнула, чарапiца ўпала, яечкi пабiлiся.

I воўк завыў.

Iдзе мядзьведзь:

— Воўк, чаго выеш?

— Як-жа мне ня выць? Жыў дзед, жыла бабка. Была ў iх курачка-рабка. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкi ў чарапiцу ды паставiла на палiцу. Мышка бегла, хвосьцiкам махнула, чарапiца ўпала, яечкi пабiлiся. Плача дзед, плача бабка, курачка кудахча, вароты скрыпяць, трэскi ляцяць, сарокi трашчаць, гусi крычаць, сабакi брэшуць… А я брахаць ня ўмею, дык i завыў.

Выслухаў мядзьведзь казку i адарваў сабе хвост.

Так з таго часу i жыве з куртатым хвастом.

Жылi дзед i баба. Дзед у лес хадзiў дровы сячы, а баба дома была, пiрагi пякла.

Аднаго разу злавiў дзед у лесе дзiкага парсючка i прынёс яго дахаты. Харошы быў парсючок — стракаценькi ды паласаценькi.

Пачала баба парсючка кармiць — i цестам, i мукою, i сьвежаю травою.

Але, вядома, дзiк — яму жалудоў давай. Цягне яго ў лес па жалуды.

Нiчога ня зробiш, пачала яго баба ў лес пускаць, жалуды зьбiраць. Цэлы дзень ён у лесе гуляе, а нанач дахаты бяжыць. Такi добры парсючок быў!

Аднойчы бяжыць ён у лес, а насустрач яму галодны воўк.

— Парсюк-парсючок, дзiк-дзiчок, — кажа воўк, — я цябе зьем.

Парсючок хiтры быў, падумаў i адказвае:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора