Автор неизвестен - Беларускiя народныя казкi стр 3.

Шрифт
Фон

— Iдзi й ты, — кажа да меншай дачкi. — Пэўна там знатныя панiчы прыехалi.

Выбегла й трэйцяя дачка. А коцiк — хапець — за яе ды ў торбу.

Тады ў хату лiсчыну ўбег ды закрычэў:

— Гэй, ты, старая лiсiца! Дзе пеўнiка падзела?

— А мой-жа ты, сакалочак! А мой-жа ты каласочак! А я й повiдам ня бачыла, а я й почутам ня чула!

Але коцiк яшчэ мацней крыкнуў:

— Аддай пеўнiка, бо як бач сваiх дачок аглядаць ня будзеш! — I замахнуўся шабляю.

Спалохалася лiсiца. Пеўнiка аддала, а сабе дачок забрала.

З тэй пары разумнейшы стаў пеўнiк. I сталi яны з коцiкам дружна жыць.

А лiска й дагэтуль сватоў чакае. Нiхто яе дачок замуж не бярэ, бо дужа-ж яны хiтрыя.

Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. I захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькi пачаў рэзаць, трошкi бок абадраў, а баран усхапiўся ды ўцёк i схаваўся ў лiсiную норку.

Прыйшла лiса ў норку, ажно там нехта сядзiць. Спужалася лiсiца i пытаецца:

— Хто там?

А баран ёй адказвае:

— Я баран, бок абадран, чатыры нагi, два рагi, — як дам рагамi, дык ты паляцiш уверх нагамi!

Лiсiца спужалася i пабегла ваўка прасiць.

— А воўчанька ты мой, а кумочак мой, — хадзi, памажы маёй бядзе, паглядзi, хто гэта ў мяне ў норцы сядзiць.

Паслухаў воўк лiсу, пайшоў зь ёю ў нару выганяць барана. Прыйшоў, ды сап, сап — носам нюхае.

— Хто там?

— Я баран, бок абадран, чатыры нагi, два рагi, — як дам рагамi, дык ты паляцiш уверх нагамi!

Воўк спужаўся ды ўцёк. Пайшлi яны зь лiсiцай ды к медзьвядзю, пачалi медзьвядзя прасiць:

— Мядзьведзiнка, бацiнка, — хадзi, памажы нашай бядзе, паглядзi, хто гэта ў лiсiнай норцы сядзiць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора