— Сяньня я пайду яшчэ далей. А ты-ж глядзi, не ашукайся. Бо калi йзноў паслухаеш лiскi, дык яна цябе зьесьць.
Лiска пад акном пiльнавала. Як толькi каток адыйшоўся, яна йзноў пад аконца прыбегла.
— Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Ехалi баяры, рассыпалi проса, няма каму пазьбiраць! Iдзi памажы.
— Хлусiш. Ты йзноў хочаш мяне ашукаць, — кажа пеўнiк.
А лiска хiтра сьмяецца ды кажа:
— А якi-ж ты недаверлiвы! Ды глянь-жа сам, калi ня верыш! А я пабягу хутчэй зьбiраць проса. — I сьхiлiлася за сьцяну.
Выхiнуўся пеўнiк праз аконца, а лiска — хоп — за яго ды ў лес.
Крычэў, крычэў пеўнiк, але коцiк яго ўжо не пачуў.
Прыходзiць коцiк дамоў, а ў хатцы нiкога няма, i аконца адчынена. Здагадаўся коцiк, што лiска такi схапiла пеўнiка.
Горка стала коцiку. I пачаў ён у дарогу зьбiрацца, пеўнiка ратаваць. Надзеў боты-скараходы, да боку шаблю прычапiў, узяў з сабою скрыпачку й пайшоў.
Iшоў ды iшоў, iшоў ды iшоў, сустракае зайчыка.
— Зайчык, зайчык! Цi ня бачыў ты лiскi бягучы, пеўнiка нясучы?
— Бачыў, — кажа зайчык вось у тую нару пабегла.
А тым часам у лiсчынай хатцы ўжо ў печы палiцца, ў сагане вада грэецца, нож ляжыць навостраны пеўнiка рэзаць.
Сеў каток каля нары, на скрыпцы зайграў ды й запяяў:
Лiска перапынiла работу на кухнi. Пасылае старэйшую дачку Чучалку:
— Паглядзi, Чучалка, што там за панiч пад варотамi пяе?
Выйшла Чучалка, а коцiк яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае:
Пасылае лiска сярэднюю дачку Пачучалку.
— Схадзi, паглядзi, Пачучалка, чаму гэта Чучалка так забавiлася, мабыць, дужа важныя панiчы прыехалi?
Выбегла Пачучалка, падскокваючы, за вароты. А коцiк яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае:
Лiска аж аблiзнулася, так спадабалася ёй каткова песьня.