Лукаш Калюга - Нядоля Заблоцкіх стр 23.

Шрифт
Фон

Спахмурнеў ад такой варажбы Юстапчык. Абвяла яго разгледжаная рука. Паморшчыліся, збегліся бліжэй адна да адной усе нешчаслівыя дарожкі на ёй.

— Я, братка, не вінен, — цешыў Савосту муляраў чаляднік. — Калі ж так паказвае…

Роўна дзесяцёх дакляраваў шчасце знакаміты варажбіт, а пяцёх з пугаю на «вакантныя месцы» паслаў. І праўда.

— Ну як вы маглі ўгадаць? — пыталіся потым у чалядніка вучні.

— А што! А я не казаў: назавяце мяне сабакам, калі я сваё слова на вецер пушчу?

Таго ж самага дня надвечар прыязджае Юстап па Савосту.

— Ну як? Не здаў? — лепшага спадзяецца, але горшае на языку: такі наш, баркаўскі, чалавек.

— Не здаў, — спакойна бацьку адказвае Савоста.

— Як-то — не здаў?! Ты мне праўду кажы.

— А так, што не здаў.

Накрычаць, насварыцца на сына, спагнаць сваю бацькоўскую злосць хацеў Юстап Заблоцкі, але збіў яго з трыбу Савоста сваім пагардлівым, змоўклівым такім абыходжаннем.

— Ну збірайся ж! — толькі сказаў, а на большае не адважыўся ён.

Хмурны, намружаны прывёз сына Юстап з навукі, але рада была Прузына.

— А я не казала?! От яно і спраўдзілася. Дармо, Савостачка! Не здаў — і чорт яго бяры! Дзяды, прадзеды твае экзаментаў не зналі і здаровы, вясёлы былі.

Маўчаў, гатовага слухаў Юстап Заблоцкі. Але:

— Шчэ паглядзім. Можа, што й здумаем, — нарэшце сказаў.

Таварыш чытач!

Давядзецца нам прыпыніцца хвілін на колькі. У нашым баку — не ведаю, як дзе, а ў Баркаўцох так — прыйдзе чалавек у хату, цікавую навіну прынясе расказаць, але загаворыцца ды і забудзецца пра яе.

— Ах, няма часу! — скажа. — Трэба йсці.

— Пабудзь, пагуляй, — ёсць такі звычай прасіць чалавека — патрэбен ён тут ці не.

— О, не! Дзе вы бачылі?! Трэба йсці.

Стане ў парозе чалавек, возьмецца за клямку. Дагаваруе сваю распачатую мову.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги