Мопассан Ги Де - Ён (на белорусском языке) стр 4.

Шрифт
Фон

Хто гэта - ён? Я добра ведаю, што ён не iснуе, што ўсё гэта лухта! Ён iснуе толькi ў маёй боязi, у маiм страху! Ну, хопiць!..

Усё гэта так, але я ўсё ж нiяк не магу сябе пераканаць, набрацца смеласцi - я не магу больш заставацца адзiн у маёй кватэры, бо там - ён. Я ведаю, што больш нiколi яго не ўбачу, ён болшп не з'явiцца, з гэтым скончана. Але ён жыве ў маiх думках. Ён застаецца нябачны, i тым не менш ён iснуе. Ён хаваецца за дзвярыма, у зачыненай шафе, пад ложкам, ва ўсiх цёмных кутах, ва ўсiх ценях. Калi я адчыняю дзверы, заглядаю ў шафу, лезу са свечкай пад ложак або асвятляю ўсе цёмныя куты - яго там ужо няма. Але тады мне здаецца, што ён тоiцца ў мяне за спiнай. Я азiраюся, хоць i ведаю, веру, што не ўбачу яго. I тым не меней ён зноў застаецца недзе ззаду.

Гэта глупства, але гэта жахлiва. I я нiчога не магу зрабiць.

Але калi б нас было двое ў кватэры, праўда, я ведаю напэўна, ён бы знiк назаўсёды! Бо ён ёсць таму, што я адзiн, толькi таму, што я адзiн.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора