Ракитина Ника Дмитриевна - Архангелы. Пачатак стр 3.

Шрифт
Фон

Стаў, уздыхнуў хлапец. Але неяк не так.

Пайшлі, мы цябе праводзім да чыгункі, Уладзімір узяў Рамана за плячо.

Ён варят. Ці маньяк.

Ціху. Ну, галэмуса якога перачытаўся. Ідзём.

І яны пайшлі.

Усадзіць ён нам нож у спіну, не спыняўся Адась. Шалёны нейкі Да цябе падобны

Сапраўды, было ў Рамана падабенства з Уладзімірам, як у сына з бацькам: і позірк такі ж шчыры, і вочы ясныя, і рамёны шырокія. Весь узрушаны. Бачылася, што ён вельмі рады:

Дзядзечкі, як добра, што я вас знайшоў. Можа, выберуся нарэшце!.. Не магу я так жыць! Замак халодны, куча каменю і цэглы, партрэты продкаў пырацца, куды ні пойдзеш. А пойдзеш са свечкай ці лямпай газавай. Электрычнасці няма. Кажуць, дзесьці ёсцека, а тут няма. Вада халодная са студні, прыбіральні нармалёвай нямашака, дырка ў падлозе. Слугі бязглуздыя і крадуць усё, што не прыкалочана. І мяне баяцца. А селюкі упёртыя цемрашалы! Шапкі мнуць, у пояс кланяюцца, а вочы такія гэна б забілі. Спіной павярнуцца страшна.

Ён узмахнуў рукамі, задзеўшы галінкі паабапал сцежкі.

Ты ж сам таго хацеў, пакпіў Уладзімір.

Таго, ды не гэнага! Ой дзядзечкі, вы нармалёвыя, вы мяне ўратавалі.

Раман запнуўся за корань, але Ўладзімір падхапіў хлапца пад локаць, не даўшы ўпасці.

Куды вы бяжыце? адсопся Адась, пачырванеўшы ад бегу. За павароткай чыгунка, а цягнік аж а шостай гадзіне. Маглі парыбаліць хоць колькі. Самы клёў, ён зірнуў на захутанае аблокамі неба, вось-вось мог распачацца дождж, і рыба сапраўды б хапала, як праклятая.

Адась прытуліўся да асіны і спытаў з цікавасцю:

Але ж нобілем ты стаў?

Напалову, заміргаў Раман. Кузенам Яноўскай Надзеі.

Што?!

Нешта мне гэнае прозвішча нагадвае, працягнуў Адась. Твае жарты, Валодзю?

А тваё прозвішча не Свеціловіч? спытаўся Уладзімір Рамана з падазрэннем.

Рымша, я казаў!

Твой аматар, гыкнуў Адась. Зараз з-за дрэў выскачаць аператары з камерамі і закрычаць: «Сурпрыз!» Пісьменнік, гэх!

Няма тут камер, ну, апроч турэмных. Ні кіно. Мо далей дзе ёсць, Раман узлахмаціў аберуч светлыя валасы. А тут нешта дзіўнае творыцца. І з часам, і з прасторай. Быццам дрот звярнуўся ў колы, як змяя, і то сціскаецца на шыі, то прыпускае, тады можна крыху далей ад замка адыйсці. А яшчэ сяляне дзікія. І балотныя паны.

А не шмат ты на сябе бярэш: людзей, што цябе кормяць, дзікунам зваць? уззлаваўся Уладзiмiр.

Раман нат адступiў:

Дзядзечка, вы не так мяне зразумелi! Не дзікуны. Проста павоздзяць сябе неяк што спіну хочацца пільнаваць.

А што цябе здзіўляе, калі ты ім пан?

Не

Дзікае паляванне? перакрычаў абодвух Адась.

Не, такіх не бачыў, палыпаў вачыма Раман. А гэтыя, балотныя паны, носяцца хеўрай ды жартачкі дурныя кнуюць. То карову загоняць у дрыгву, то пьяненькага схопяць ды ганяюць ноч па галявіне І гэта не найгоршая з тутэйшых легенд.

А якая найгоршая?

Хлопец прыціснуў указальны палец да ілба.

Горшая гэта архангелы. Пайшлі, дзядзечкі, хутчэй. Мо вы мяне выведзеце, бо далей тут не магу.

Нейкі час яны маўчалі.

Дзядзечкі, родненькія, я ж думаў, што ўграз тут навечна, Рымша бег спіной наперад, і Ўладзімір мусіў хлопца лавіць, каб не бразнуўся аб зямлю. І са здзіўленнем бачыў, што лес неяк змяніўся, і волглае лісцё асін ды вольхаў падае з галінак, а неба зусім занурылася аблокамі, шэрымі, як лістападаўскія дні. І вецер назоліста лезе пад вопратку.

Чыгунка, якая павінна была паказацца дзесяць разоў, некуды знікла, хоць сцежка не раздзялялася і з яе не сыходзілі ні разу. Пад нагамі чвякала твань. І ачомаліся яны ля таго ж цмока-бервяна, расшчаперыўшага лапкі-сукі.

Рака ціхенька шалахцела, круціла ў зморшчынках вады бярозавыя лісточкі, падобныя да залатых манетак.

Што за трасца?

Святыя балеснічкі!

Як вядзьмак воздзіць!

Тут ведзьмака нямашака, только ведзьма, уздыхнуў-усхліпнуў Раман. Ездзіць конна ды людзей зводзіць. А хто не пойдзе чорнымі стрэламі страляе, каб ішлі.

Ты яе бачыў? спытаўся пан Уладзімір, гледзячы на бледнага, як палатніна, Адася у таого толькі шчокі гарэлі снегірынымі пузамі хоць залівай.

Не.

То й маўчы. Фалькларыст! Вельмі ты пабегаешь, калі стралой прыкладуць паніжэй спіны бурчэў ён.

Здэцца, кпіў, сердаваў, але вочы лагодна пасміхаліся.

Што, нам цяпер тое аднавокае не паймі што чакаць, каб выйсці?

Спрабуйма яшчэ.

За дзень яны накруцілі вёрст дзесяць з гакам, дый гак быў той яшчэ, беларускі, што даўжэй за саму дарогу. Ногі збілі, цяжка дыхалі, сцяжынку вывучылі ледзьве не да кожнай зёлкі, кожнай галінкі, і стаптаўшы яе наперад, неадменна вярталіся да кропкі, дзе пабачылі пачвару.

Адась не проста ўссеў на бервяно, зваліўся, не сцяміў і пакецік пад сябе падкласці.

Не магу, усё.

Можа, нам заплечнікі тут прыхаваць? пан Уладзімір зірнуў на сонца, што пялілася савіным вокам, вызірнуўшы з лахмановых хмар.

А ты паручышся, што мы выйдзем на тое ж самае месца?

Сонца не збіралася ныраць у раку. Насуперак жыццю, кароткаму, як захад, вісела, ледзве здвінуўшыся з палудня.

Лепей не пакідаць. Тут рухаецца ўсё, сказаў Раман. Акрамя маста.

Есці хочацца, Адась палез у заплечнік па бутэрброды. Можа, спыніцца, рыбкі палавіць, вуху зварыць на вогнішчы?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке