Валентин Зуб - Таямнічы надпіс стр 2.

Шрифт
Фон

Да Толіка на бярвенне пачалі адразу ж узбірацца ўсе хлопчыкі. Дзяўчынкі стаялі ўнізе і патрабавалі, каб ім абавязкова аб усім дакладвалі.

Вось гэта не то «Г», не то «Т», паказваў Васілёк, які ўжо сядзеў побач з Толікам.

Гэта «Т», выказаў думку Толік, бо за ім ідзе «у», потым зноў «т», і атрымліваецца «Тут».

А далей нічога не разбярэш, уздыхнуў Васілёк.

Пусці мяне, папрасіў Жэнька, адхіляючы Васілька.

Не пушчу заўпарціўся Васілёк.

Гэта чаму?

Ты ж нават не хацеў сюды ісці.

А цяпер захацеў! адказаў Жэнька і, адціснуўшы Васілька, нахіліўся над бервяном. Вось гэты серпік, напэўна, азначае «С», а крыжык «X», здагадаўся ён, прыглядваючыся да літар.

Разгаданы яшчэ дзве літары «с» і «х», перадаў дзяўчынкам апошнія навіны Васілёк.

Далей ідзе літара «А», якая зусім добра захавалася, паведаміў Жэнька. А за ёй «В» і зноў «А».

Вось і атрымліваецца «Тут схавана», падагуліў Толік.

Ага, ага, цікава, заёрзаў на бервяне Васілёк, а што ж далей?

Я ўжо разабраў наступнае слова, радасна абвясціў Жэнька. Вось паглядзі, Толік: гэта «П», а гэта, мабыць, «Р», хоць яно і не вельмі выразнае, а вось «А» «пра» «праца» Значыць, калі прачытаць усё, атрымаецца: «Тут схавана праца».

А што могуць азначаць гэтыя словы? задуменна прагаварыў Васілёк.

Хто ж яго ведае, задумаўся і Толік, тут яшчэ нешта напісана, толькі нельга разабраць, бо якраз гэтае слова трапіла пад распіл.

Можа, геолагі што-небудзь знайшлі пад гэтым дрэвам і напісалі, каб не забыцца, выгукнула знізу Ніна.

Дык яны б проста напісалі: «Тут знойдзена нафта» ці вугаль, соль, а то «праца», нездаволены такім тлумачэннем, запярэчыў Жэнька. Можа, гэта чый-небудзь жарт?

Не, гэта не жарт, сказаў Толік. Каб хто жартаваў, дык выразаў бы які-небудзь іншы надпіс, напрыклад: «Тут схаваны скарб» ці яшчэ што, а то «праца». Шкада, што самае галоўнае слова, якое б нам усё растлумачыла, якраз перапілавана. Вось каб яго прачытаць!..

Гэта немагчыма! сумна адказаў Жэнька. Тут засталіся адны вяршкі ад літар.

А я думаю, магчыма! не згадзіўся Васілёк.

Але як, як? захваляваўся і Толік.

Трэба знайсці пень ад гэтага дрэва, вось як!

Ды як жа ты яго знойдзеш, калі невядома нават, з якой дзялянкі бярвенні.

Пра гэта даведацца няцяжка. Распытаем у тых, хто іх вазіў.

Так, добрая ідэя! згадзіўся Толік з думкай Васілька. Сапраўды, трэба будзе распытаць, з якіх дзялянак вазілі бярвенні для электрастанцыі.

Я магу гэта хутка высветліць, прапанавала Ніна, бо мой бацька быў брыгадзірам возчыкаў.

А тады, развіваў сваю думку Толік, калі мы даведаемся, адкуль прывезена бярвенне, мы адпілуем кружок бервяна з літарамі і пойдзем шукаць патрэбны пень. Я лічу, што гэтыя літары маюць вялікае значэнне.

Чаму?

Паглядзіце, як крыва яны выразаны. Напэўна, чалавек, які іх выразаў, вельмі спяшаўся. А можа, ён быў цяжка паранены і хацеў перад смерцю перадаць людзям таямніцу, якую ён ведаў

Цяжка паранены?.. Адкуль ты ўзяў? недаверліва спытаў у Толіка Жэнька.

А ты паглядзі, як нізка літары ад зямлі, ля самага камля. Так і здаецца, што нехта выразаў іх седзячы або нават лежачы, адказаў Толік. Ты, Ніна,

калі будзеш распытваць у возчыкаў пра дзялянкі, запытай, можа, яны што знаходзілі цікавае? Для нас гэта вельмі важна.

Бачыш, Жэнька, сказала Ніна, а ты гаварыў, што за цікавым трэба ехаць за трыдзевяць зямель. Я думаю, што наша спрэчка цяпер вырашылася сама сабой. Так, Толік?

Я і сам добра не ведаю. Параімся з Зінаідай Антонаўнай, ці варта ўсяму краязнаўчаму гуртку ісці расследаваць гэты надпіс.

Аднак расследаваць яго трэба абавязкова! сказаў Васілёк.

Ну, тады пайшлі хутчэй да Зінаіды Антонаўны, прапанаваў Толік.

Пераганяючы адзін аднаго, хлопцы і дзяўчаты кінуліся бегчы да сваёй любімай настаўніцы, з якой ім як мага хутчэй хацелася падзяліцца такой незвычайнай навіной.

Даручэнне атрада

Зінаіда Антонаўна дапісвала апошнюю старонку канспекта, калі ў дзверы пакоя раптам пастукалі. Яна глянула ў акно і адразу падумала, што нешта здарылася, бо твары ў хлопчыкаў і дзяўчынак былі ўсхваляваныя, расчырванелыя.

Заходзьце, заходзьце, запрасіла настаўніца вучняў, адчыніўшы дзверы.

Добры дзень, Зінаіда Антонаўна! прывіталіся дзеці. Прабачце, калі ласка, што мы вас патурбавалі, але ў нас такая навіна Мы знайшлі таямнічы надпіс, загаварыла адразу некалькі чалавек.

Пачакайце, пачакайце, не ўсе адразу. Хто знайшоў?

Васілёк.

Ну дык няхай ён і раскажа.

Васілёк расказаў усё па парадку як ён пайшоў па трэскі, як убачыў літары. Зінаіда Антонаўна слухала вельмі ўважліва, а калі ёй расказалі, што ўдалося прачытаць літары, яна нават устала і ўсхвалявана захадзіла па пакоі.

Ваша знаходка вельмі цікавая Няўжо гэта паведамленне Сцяпана Казімірава?.. у задуменні прагаварыла Зінаіда Антонаўна і моцна сціснула рукі.

Якога Сцяпана? не вытрымаў Васілёк.

Гэта я проста так Успомніла пра адно здарэнне яшчэ ў час вайны Дык вось, я думаю, што можна прыняць прапанову Толіка і Васілька і паспрабаваць знайсці працяг надпісу. Толькі ўсім ісці не трэба. Даручым гэта Толіку, Васільку і

Мне! папрасіўся Жэнька.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора