Спасибо, что скачали книгу в бесплатной электронной библиотеке AvidReaders.ru
Приятного чтения!
Валянцін Зуб Таямнічы надпіс
Таямнічы надпіс
Наадварот, высветлілася, што ўзнікла столькі неадкладных пытанняў, вырашыць якія можна было толькі сумесна, толькі ўсім разам. Дзеці разбіліся па групках і горача пачалі абмяркоўваць, як лепей і з найбольшай карысцю правесці летні адпачынак.
Толік, а што мы цяпер будзем рабіць? звярнулася да высокага, тонкага хлопчыка з шэрымі шустрымі вачыма Ніна Бурэйка, самая прыгожая дзяўчынка 7 «А» класа.
А ты ў якім гуртку?
Краязнаўчым
Увага! крыкнуў Толік. Усіх членаў краязнаўчага гуртка прашу застацца. Трэба абмеркаваць план нашага летняга падарожжа.
А што там абмяркоўваць? загаварыў прыземісты, шыракаплечы хлопчык Жэнька Караваеў. Ён увесь час трымаўся каля Толіка і быццам ахоўваў яго ад націску аднакласнікаў. Сёлета нам трэба паехаць куды-небудзь далёка, напрыклад, у Белавежскую пушчу, або пабываць у Мінску, паглядзець, як аднаўляецца горад, наведаць Музей Айчыннай вайны
Перш чым ехаць так далёка, трэба пазнаёміцца з усім цікавым, што ёсць у сваім раёне, запярэчыла Ніна Бурэйка.
А што ж ты зробіш, калі наш раён зусім не цікавы. Руін старажытных будынкаў няма, курганоў таксама. Не ведаю, з чым ты будзеш знаёміцца, настойваў на сваім Жэнька.
Ну, ты ўжо занадта прыбядняеш наш раён, накінуліся на Жэньку другія хлопчыкі і дзяўчынкі. А аб тым, як робіцца вапна з крэйды, табе не цікава было б даведацца? А паход у Шэрвінскі лес, партызанскія зямлянкі
Дык я ж і кажу! Пра ўсё цікавае, што ёсць у нашым раёне, мы ўжо ведаем, а цяпер трэба пашырыць маштаб нашых паходаў.
Жэнька праўду кажа! падтрымалі некаторыя вучні Караваева. Свой раён мы ўжо добра ведаем
Цішэй, хлопцы, падняў руку Толік. Маршрут паходу пытанне важнае. Трэба абмеркаваць яго з усіх бакоў. Ёсць дзве думкі. Першая
Н-ніякіх дзвюх думак быць не можа! пачуўся раптам з-за плячэй Толіка звонкі голас.
Усе павярнуліся. Перад імі стаяў Васілёк Крыловіч. Ён аднекуль прыбег і ўвесь абліваўся потам, а яго і без таго ружовыя шчокі яшчэ больш пачырванелі.
Хто за табой гнаўся, што ты не можаш аддыхацца? звярнуўся да яго Толік.
Ніхто не гнаўся Мяне падганяла незвычайная навіна
Што яшчэ за навіна? нецярпліва спытаў Жэнька. Расказвай хутчэй.
Пачакай, няхай крыху перадыхне, запярэчыў Толік.
Толік заўсёды быў спакойны, разважлівы. Ён ніколі не гарачыўся, перш чым што сказаць, абдумваў, і за гэта яго вельмі паважалі ўсе вучні. А некаторыя, як, напрыклад, Жэнька Караваеў і Васілёк, проста былі ў захапленні ад яго і дапамагалі яму ва ўсім. Толік быў рэдактарам класнай насценнай газеты, а Жэнька і Васілёк карэспандэнтамі. І трэба сказаць, што газета 7 «А» класа лічылася найлепшай у школе. Пачытаць і паглядзець, як яна аформлена, прыходзілі вучні і з старэйшых класаў. Адначасова Толік быў старшынёй краязнаўчага гуртка.
Я знайшоў, гаварыў ужо крыху спакайней Васілёк, нейкія таямнічыя літары
Якія літары, дзе? захваляваўся нецярплівы Жэнька.
На будоўлі электрастанцыі Маці паслала мяне набраць трэсак, там пачалі ўжо часаць бярвенні. Я пабег, набраў паўнюткі мех і хацеў ужо ісці дахаты. А потым мне захацелася ўзлезці на штабель бярвенняў і паглядзець з вышыні на нашу вёску.
Хопіць, хопіць, перапыніў яго Жэнька. Занадта вялікі ўступ. Гавары аб справе.
Ну дык вось, працягваў Васілёк, я залез на самы верх і раптам убачыў на адным бервяне нейкія таямнічыя літары.
Якія літары?
Я я яшчэ добра не ведаю
Дык чаму ж яны таямнічыя?
Мне так здаецца.
Васілёк заўсёды і ва ўсім бачыць незвычайнае і таямнічае, абыякава махнуў рукой Жэнька. Давайце лепш абмяркоўваць маршрут падарожжа.
Не, ты пачакай, перапыніў Жэньку Толік, трэба ўсё дакладна высветліць.
Вядома, трэба, вядома загаманілі і другія хлопцы і дзяўчаты.
А ты скажы, дзе гэтыя літары знаходзяцца: бліжэй да камля ці да верхавіны? спытаў Васілька Толік.
А можа, іх дрывасекі выразалі? Якія-небудзь умоўныя знакі? выказаў сваю думку Жэнька.
Ды не! Яны зусім невысока, каля самага спіленага месца, і такія даўнія, што іх цяпер і разабраць цяжка, даводзіў сваё Васілёк. Таму я і лічу іх таямнічымі.
Ну, добра, сказаў Толік, давайце сходзім, паглядзім.
Ат, толькі час дарэмна патрацім, недаверліва прабурчэў Жэнька. Нехта нажом чырыкнуў па кары, а ён таямнічыя літары
Аднак, падпарадкоўваючыся большасці, пайшоў за сябрамі і Жэнька.
Вёска Ляхаўцы, дзе адбывалася гэтая падзея, у час вайны была амаль дашчэнту знішчана фашыстамі. Цяпер вёска адбудавалася і стала прыгажэйшай, чым была раней. Калгаснікі з зямлянак перасяліліся ў новыя дамы. Для дзяцей пабудавалі новую, двухпавярховую школу. У цэнтры сяла вырас прасторны клуб, побач з ім будынкі сельскага Савета і ўрачэбнага ўчастка.
А вясной пачалося будаўніцтва калгаснай электрастанцыі. Сюды і прыбеглі школьнікі.
Таямнічыя літары вось тут, наверсе, паказаў Васілёк на самы высокі штабель бярвенняў.
Ат, таямнічыя, таямнічыя, насмешліва махнуў рукой Жэнька, гаварыў бы проста: «нейкія літары».
Але ж тут і сапраўды нешта напісана пачуўся зверху голас Толіка. Ён ужо сядзеў на верхнім бервяне штабеля і ўважліва разглядаў пацямнелыя ад часу літары