Роман Свечников - Рома едзе. Кніга 2 стр 2.

Шрифт
Фон

У сярэдзіне верасня мы з Сенем проста забіраем Волю з працоўнага месца ў марыхуана-шопе і выплываем на пяты хайўэй. Цяпер мы едзем на Аляску.

Яшчэ ў Менску я запланаваў маршрут падарожжа, які, калі быць шчырым, змяняўся ўжо дзясяткі разоў. Было ўсяго некалькі спотаў на планеце, якія я нават баяўся маляваць у марах. Аляска месца, да якога я стаўлюся з асаблівым хваляваннем. Нават цяпер, калі, здавалася б, усе сцены прабітыя і проста цісні на педаль, я ўсё яшчэ да канца не веру ў тое, што еду ў гэтае сакральнае месца, што еду «дамоў».

Глава 2. Рома на Алясцы

Дарога

За ўсю дарогу да Энкарыджа дзікія звяры будуць трапляцца нам часцей за людзей. Паліва падаражэе да двух даляраў за літр, а адлегласці паміж населенымі пунктамі пераваляць за трыста кіламетраў. Мы будзем бачыць толькі бясконцы жоўты лес, снежныя шапкі гор і спрадвечныя кашлатыя постаці ласёў, мядзведзяў ды бізонаў. Мы будзем спыняцца ля ручаінак, каб набраць сцюдзёнай вадзіцы, ператварыць яе ў кіпень, а потым у гарбату. Печка ў машыне канчаткова здохне. З правіянту застануцца толькі пара пачак рысу, грэчка, якую нам падарыў Сымон з Сан-Францыска, нейкая куча макароны і бляшанак дзесяць кансерваў: курыца, рыба, бабы. І ўсё гэта мы будзем гатаваць на амерыканскай паходнай плітцы Coleman, якую купілі за дваццатку яшчэ ў Лос-Анджэлесе.

Але ўсё гэта будзе наперадзе. А пакуль мы з Воляй стаім за дзвесце кіламетраў ад Ванкувэра, і ў нас канчаткова скончыліся грошы.

Жавальная гумка

Скалістыя горы цягнуцца з поўначы на поўдзень Канады амаль пяць тысяч кіламетраў. Шырыня горнага ланцуга каля сямісот кіламетраў, і дзесьці ў сэрцы гэтай шырыні мы з Воляй сядзім у аўтамабілі.

З рухавіка абёмам тры з чвэрцю літры бе прыгожы бензінавы фантанчык. Бензін 87-ы. Яго нам заліў добры канадскі дзядуля, калі мы стаялі з таблічкай «Gas needed» на запраўцы ўсё ў тых жа гарах. Але што да цяперашняга моманту, то ехаць далей немагчыма ёсць рызыка ператварыцца ў агнявую камету і спаліць нацпарк да дябла. Сітуацыя пагаршаецца тым, што навокал няма Wi-Fi і, баюся гэта агучваць, нават GSM-сеткі. З аўтаслясарным рамяством я на «вы», так што становішча паступова набліжаецца да катастрафічнага. З прыладаў я маю толькі малы развадны ключык і дзве адвёрткі. Яшчэ ёсць Воля, каб панікаваць.

Я цвёрда вырашаю адрамантаваць тачылу і ныраю з галавой пад капот. Тым часам мая партнёрка тармазіць рэдкія машыны ў надзеі нарвацца на механіка нашай мары. Спыняюцца 100 % аўто, але фізічна дапамагчы ніхто не можа.

Пакуль я трэці раз спрабую ліквідаваць фантан пад капотам, Воля нарэшце заарканьвае нейкага канадца нападпітку. Ён адважваецца пакалупаць наш матор разбірае паводле майго метаду месца прабоіны, пранікнёна глядзіць у праапераванае сэрца аўтамабіля і прыкручвае ўсё назад. Сраная шчылінка працягвае пырскаць дарагім бензам. Канадзец дзіка просіць прабачэння і паспешна зязджае.

Я разбіраю мацаванне чацвёрты раз, намотваю на месца прабоіны жавальную гумку і моцна закручваю ўсё, што можна закруціць. Фантанчыка больш няма.

Не паспяваем мы завесціся, як аднекуль зяўляецца ўсё той жа пянаваты канадзец і прэзентуе нам пакет з бутэрбродамі. Наступны раз мы сустракаем яго ў бліжэйшым горадзе. Мужык шалёна рады нас бачыць. Ажно дае сотку баксаў на рамонт.

Праз восем тысяч кіламетраў машына ўсё яшчэ едзе на жавальнай гумцы.

Гена

З Генам мы знаёмімся праз пару дзён пасля прыбыцця ў Энкарыдж. Амаль адразу ён селіць нашу брыгаду ў сваю хату і ставіць на поўнае ўтрыманне. Гене за пяцьдзясят. Ён прывёз сваю сямю на Аляску год таму дзякуючы латарэі Green Card. Па-англійску Гена амаль не размаўляе, таму пакутуе ад недахопу простых чалавечых стасункаў. Праз гэтую акалічнасць першыя пару дзён мы выходзім з-за стала далёка за поўнач.

Падчас сяброўства з Генам і ягонай сямёй мы некалькі разоў робім вылазкі: то па рыбу, ад якой мясцовыя рыбакі адразаюць два шматочкі філеечкі, а астатняе проста выкідаюць, то па яблыкі, якія амерыканцы ўвогуле лічаць неядомымі. Праз тое, што Гена дакладна ведае, дзе і што не так ляжыць, ягоная сямя ніколі не галадае. Больш за тое апошні раз я так смачна абядаўся, мусіць, у Грузіі.

Я ведаю так шмат людзей, што жывуць па-за сістэмай. Хтосьці паліць паліцэйскія ўчасткі, хтосьці не ўжывае мяса, хтосьці засынае і прачынаецца ў закінутых будынках. Кожны носіцца са сваім пазасістэмным сцягам і крычыць на кожным куце аб прагнілым свеце. А Гена тым часам збірае ранеткі і робіць з іх варэнне.

Спонсар

Гена падабраў нас на ўзбочыне і выдзеліў пакой у сваім доме. Звычайна у гэтым пакоі жывуць дзве ягоныя дачкі, Паліна і Ксюша, але дзяўчынкі таксама не супраць нашага візіту. Нас, дарэчы, зноў трое Сеня дабраўся да Энкарыджа па паветры хутчэй за нас і пару дзён перабіваўся па каўчы ў чаканні нашага прыезду.

Пакуль зусім не пахаладала, нашая тройка ў пошуках працы абыходзіць усе парты, да якіх толькі можна дабрацца. Але наступны рыбны сезон пачынаецца толькі ў студзені, таму больш-менш годных вакансій няма татальна. Адзіныя варыянты падпрацоўкі, якія могуць нам свяціць, гэта мыццё посуду або пагрузка-разгрузка ўсялякага хламя, але пасля лос-анджэлескага экспірыенсу я цвёрда вырашаю гэтых памылак не паўтараць. Час цягнецца, і грашовае пытанне паўстае вельмі востра.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

БЛАТНОЙ
18.3К 188

Популярные книги автора